сярэбраная манета Рэчы Паспалітай і некат. краін Зах. Еўропы. 1) У 1565 выраблена ў ВКЛВіленскім манетным дваром як пераходны намінал паміж манетамі, бітымі па кароннай і літоўскай стапе; роўны 5 паўгрошам каронным ці 4 літоўскім.
2) У 17 ст. агульнадзярж. (1650—51, 1672) і гарадская (1651—53) манета Рэчы Паспалітай, выпушчаная для зручнасці пераходу адорта да драбнейшых наміналаў.
3) У 18 ст. манета (1766—82, 1785—86), адпаведная палове асн. адзінкі грашова-лікавай сістэмы ў Рэчы Паспалітай — паўзлотага ў 4 сярэбраныя грошы, эквівалентныя 15 медным грошам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,
навукова-вытворчае падраздзяленне Гідраметэаралагічнай службы. Вывучае гідраметэаралагічны рэжым, ажыццяўляе метадычнае і тэхн. кіраўніцтва сеткай гідраметэаралагічных станцый і пастоў, абагульняе і друкуе іх матэрыялы. На Беларусі гідраметэаралагічныя абсерваторыі дзейнічаюць у складзе гідраметэаралагічных цэнтраў К-та па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: Мінская галаўная (з 1930), Гомельская (з і Брэсцкая (з 1970) занальныя, Віцебская (з 1970), Гродзенская (з 1981) і Магілёўская (з 1982) гідраметэаралагічныя абсерваторыі 2-га разраду. Забяспечваюць гасп. ўстановы і насельніцтва аператыўнай інфармацыяй: ажыццяўляюць кантроль за забруджваннем навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМЕНАЛЕПІДЫ́ДЫ (Hymenolepididae),
сямейства гельмінтаў кл. стужачных чарвей. Больш за 100 родаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах. На Беларусі больш за 50 відаў, найб. небяспечны карлікавы цэпень (Hymenolepis nana). Паразіты птушак, пераважна свойскіх гусей і качак, млекакормячых, чалавека (асн. гаспадары). Узбуджальнікі гіменалепідыдозаў.
Даўж. цела ад долей да 700 мм, шыр. 0,2—11 мм, складаецца са сколекса, шыйкі і стробілы. На сколексе 4 прысоскі і хабаток з 8—10 і больш кручкамі. Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервовых (малюскі) гаспадароў. Лічынкі гіменалепідыдаў (цыстыцэркоіды) у кішэчніку асн. гаспадара ўкараняюцца ў падслізістую абалонку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПА́РХ (Hipparchos; каля 180—190 да н.э., г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — 125 да н.э.),
старажытнагрэчаскі астраном, адзін з заснавальнікаў астраноміі. У выніку сістэматычных астр. назіранняў склаў каталог становішчаў 850 зорак і падзяліў іх паводле ступеней яркасці на 6 велічынь. Адкрыў з’яву прэцэсіі; даследаваў бачны рух Сонца і Месяца і склаў табліцы гэтага руху; вызначыў адлегласць ад Зямлі да Месяца; вылічыў працягласць трапічнага года; распрацаваў тэорыю зацьменняў; увёў геагр. каардынаты — шырату і даўгату. Звесткі аб працах Гіпарха прыведзены ў творы К.Пталамея «Альмагест».
Літ.:
Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с англ. [Т. 2]. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРРЭАЛІ́ЗМ (адангл. hyperrealism звышрэалізм),
фотарэалізм, кірунак у амер. і зах.-еўрап. мастацтве канца 1960-х—80-я г. Склаўся пераважна на аснове поп-арта. Імкнуўся ўзнавіць страчаную ў мадэрнізме жыццёвую канкрэтнасць маст. мовы за кошт імітацыі вобразаў фатаграфіі. Прадстаўнікі гіперрэалізму (Чак Клоўз, Дон Эдзі ў ЗША, Дуэйн Хансан у Канадзе і інш.) выкарыстоўвалі ў асноўным тэхн. прыёмы, якія да мінімуму зводзілі асабісты почырк мастака. У іх творах дамінавала халодная безаблічнасць, мех. фіксацыя прадметаў і жыццёвых з’яў, што па сутнасці вяло да той жа містыфікацыі рэчаіснасці, што і ў інш. мадэрнісцкіх плынях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАРЫ́ЗМ,
слова, што абазначае прадмет, з’яву ці паняцце, якія выйшлі з ужытку (напр.: «аршын», «гарнец», «грыўня», «дзіда», «кальчуга», «магнат», «піка», «саха», «соцкі», «стралец» і інш.). Асобную групу гістарызмаў складаюць словы, якія хоць і ўзніклі ў наш час, але не належаць да актыўнай лексікі, бо паняцці, што яны абазначаюць, сталі гісторыяй (напр.: «валвыканком», «камбед», «лікбез», «нарком», «нэп», «рэўком», «БелАПП» і інш.). У адрозненне адархаізмаў гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай бел. мове; выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі, узнаўлення рэальных гіст. абставін і мовы герояў у творах навук. і маст. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЎКАНІ́Т (адгрэч. glaukos блакітнавата-зялёны),
мінерал класа сілікатаў, групы гідраслюд, водны алюмасілікат жалеза, магнію і калію (K, H2O) (Fe, Mg, Al)2[(Al, Si)Si3O10](OH)2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Характэрны тонкакрышт. агрэгаты, круглаватыя зерні. Колер зялёны, розных адценняў. Бляск зямлісты, цьмяны. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,2—2,9 г/см³. Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, а таксама ў глебах і корах выветрывання. На Беларусі ёсць у адкладах кембрыйскай, ардовікскай, мелавой і палеагенавай сістэм. Выкарыстоўваецца для змякчэння жорсткасці вады, угнаення глеб, як зялёная фарба, а таксама для вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод ізатопнымі метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БА, Глуба,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 32 км на ПнУадг.п. Расоны. Пл. 1,52 км², даўж. 3,46 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 10,7 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 33,2 км². Схілы катлавіны выш. 13—14 м, пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, да ўрэзу вады расце хмызняк, на Пн — лес. Пойма 5—10 м, вакол заліваў пашыраецца да 250 м, забалочаная. Ва ўсх.ч. возера востраў пл. 0,7 га. Дно пясчанае, глыбей 2—3 м глеістае. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Дрысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 47 км на ПнУадг. Полацк, у межах гідралагічнага заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Пл. 0,42 км², даўж. 1,11 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 1,94 км². Схілы катлавіны выш. 15 — 17 м, на Пн да 2 м, пад хваёвым лесам. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пн тарфяныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, з глыб. 5,5 м сапрапелістае. Расце палушнік азёрны — рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ЧЫНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вядзеціца, за 21 км на ПнУадг. Полацк. Пл. 0,37 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 6,8 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 6,2 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, на У да 10 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі на У участкамі супадаюць са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, стромкае. Дно ў паўн.ч. да глыб. 4—5 м пясчанае, у цэнтр. і паўд. — сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай з воз. Бярэзінак, выцякае ручай у воз. Вядзета.