князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 як пляменнік кн. Андрэя Валодшыча. Магчыма, сын кн. Мікулы Валодшыча. Быў адным з саюзнікаў кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з уладзімірскім кн. Усеваладам Вялікае Гняздо і Расціславічамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКА-ПРЭ́САВАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
галіна металаапрацоўкі па вырабе метал. дэталей ціскам, пераважна коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Пашырана на машына-, станка- і прыладабудаўнічых з-дах. Шырокае выкарыстанне К.-п.в. абумоўлена здольнасцю металаў і сплаваў пластычна дэфармавацца без разбурэння. Пластычная дэфармацыяз наступнай тэрмічнай апрацоўкай надае вырабам неабходныя ўласцівасці. Гл. таксама Апрацоўка металаў ціскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНЕ́Ц,
у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач злучніком да нач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАГЕ́НАВЫЯ ВАЛО́КНЫ,
разнавіднасць валокнаў злучальнай тканкі жывёл і чалавека. Складаюцца з бялку калагену, што сінтэзуецца фібрабластамі, хандрабластамі і астэабластамі. К.в. ўтвораны пучкамі фібрыл, якія складаюцца з протафібрыл. Фарміруюцца ў пазаклетачнай прасторы полімерызацыяй трапакалагену. Моцныя на разрыў, мала эластычныя, выконваюць мех. (апорную) функцыю. У храстку К.в. наз. хандрынавымі, у касцях — асеінавымі.
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫНЕНТА́ЛЬНЫЯ ПАВЕ́ТРАНЫЯ МА́СЫ,
паветраныя масы, якія фарміруюцца над мацерыком пад уздзеяннем подсцільнай паверхні сушы. Характарызуюцца паніжанай вільготнасцю, пераважна слабымі вятрамі, ясным надвор’ем з нізкімі т-рамі зімою (да -35, -40 °C) і цёплымі летам (да 30, 35 °C). Летам яны цяплейшыя, зімою халаднейшыя за марскія. З аддаленасцю ад мора кантынентальнасць павялічваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕЦІ́ (італьян. confetti),
рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і інш. Спачатку ў Італіі слова «К.» азначала розныя вырабы з цукру (цукеркі і інш.), якія кідалі з акон і балконаў у час вулічных шэсцяў і карнавалаў; пазней — гіпсавыя шарыкі ці інш., якія выкарыстоўваліся для гэтых мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦА,
высушаная кара галінак карычных дрэў роду карычнік. Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Мае эфірны алей (1—2%), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы. Лепшыя гатункі К. з кары цэйлонскага і кіт.карычных дрэў. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).
японскі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў Японіі. Скончыў ун-т Кіёта (1916). З 1919 праф. ун-та Кэйо ў Токіо. Адзін з заснавальнікаў мікрафізіялогіі нерваў і мышцаў; распрацаваў методыку прэпаравання і раздражнення адзіночных ізаляваных мышачных і нерв. валокнаў, на якіх даследаваў асн. законы ўзбуджанасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВО́ТА (ад позналац. quota частка, якая прыпадае на кожнага),
1) доля, частка, пай, норма, якія прыпадаюць на аднаго з удзельнікаў агульнай справы.
2) Колькасныя абмежаванні (вытв-сці, збыту, спажывання, экспарту, імпарту тавараў), якія ўводзяцца на пэўны час. Абмежавальныя меры называюцца кваціраваннем.
3) Велічыня падатку, што збіраецца з пэўнай адзінкі абкладання.