КАО́Р, Кагор (Cahors),

горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ло, на р. Ло, прытоку р. Гарона. 19,7 тыс. ж. (1995). Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства. Вытв-сць віна «Кагор». Арх. помнікі 12—17 ст., у т. л. сабор Сент-Эцьен, мост Валентрэ, епіскапскі палац.

т. 8, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ПАРАЎКА,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 55 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Дземяхі. 223 ж., 98 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 8, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАБЫ́ 2-я,

вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Полацк—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на З ад г. Глыбокае, 272 км ад Віцебска, 3 км ад раз’езда Канстанцінаў Двор. 380 ж., 151 двор (1997). Сярэдняя школа, аддз. сувязі.

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРАНЕ́ЦКІ РАЁН,

адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—46. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., цэнтрг.п. Куранец. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 3 вер. 1944 у Маладзечанскай вобл. У ліп. 1946 у сувязі з перанясеннем цэнтра раёна ў г. Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́РЫНА,

вёска ў Віцебскім р-не, на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад Віцебска. 317 ж., 117 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Магіла М.Ф.Сільніцкага, які загінуў у Курынскім баі 1942.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУРА́ВІЧЫ,

вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ліпа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 40 км ад Гомеля. 710 ж., 287 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУРГАПУ́Р,

горад на У Індыі, на р. Дамодар, у штаце Зах. Бенгалія. Каля 500 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці ў горнапрамысл. раёне р. Дамодар. Металургічны камбінат; прадпрыемствы цяжкага машынабудавання, з-ды горнашахтавага абсталявання, аптычнага шкла і хімічныя.

т. 6, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЛІ́ЎЕ,

вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Чавусы — в. Будзіна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Чавусы, 53 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Чавусы, 54 ж., 30 двароў (1997). Аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 6, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЛУДО́ЦКІ РАЁН,

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. Цэнтрг.п. Жалудок. Падзяляўся на 14 сельсаветаў, пл. 0,7 тыс. км² (1941). У 1962 тэр. перададзена ў Дзятлаўскі, Лідскі, Мастоўскі, Шчучынскі р-ны.

т. 6, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́РЫ,

вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Вілейка—Докшыцы. Цэнтр сельсавета. За 40 км на ПнУ ад г. Вілейка, 143 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Крывічы. 946 ж., 380 двароў (1997). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)