АКСЁНАЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчык-касманаўт СССР (1976). Канд.тэхн.н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн.ін-т (1963). З 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разамз В.Ф.Быкоўскім на караблі «Саюз-22» (15—23.9.1976), з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т-2» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-36» (5—9.6.1980). У космасе правёў 11,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧ Галіна Іванаўна (н. 22.11.1930, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1987). Скончыла БДУ (1954). З 1970 працуе ў БДУ. Асн. даследаванні па эканам. праблемах нар. гаспадаркі Беларусі і рыначнай сістэмы сучаснага капіталізму.
Тв.:
Экономика Белоруссии в условиях Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1982;
Экономическая система современного капитализма. Мн., 1988 (разамз С.В.Мачэрным);
Государственно-монополистический капитализм: Сущность и национальные особенности. Мн., 1991 (з ім жа).
1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 кароткіх і 1 доўгага (◡◡-).
2) У сілаба-танічным вершаскладанні 3-складовая стапа з рытмічным націскам на трэцім складзе (- - -́): «Пацяклі́, паплылі́ за гадамі́ гады́... // На гусля́равым на́спе жвіро́вым...» (Я.Купала. «Курган»). У рус. паэзіі анапест упершыню ўжыў А.Сумарокаў у «Одзе супраць зладзеяў». У бел. паэзіі ўзнік у канцы 19 ст.разамз развіццём новых формаў верша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 20.7.1934, в. Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.пед.н. (1980), праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1974). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1956). З 1983 рэктар Мазырскага пед. ін-та. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэм. дысцыплін для ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разамз А.А.Дадаянам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (цюрк.),
тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі. Упершыню тэрмін «К.» згадваецца ў кіт. летапісах пад 312. Напачатку тытул К. замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і інш. У канцы 7 — пач. 9 ст. ўжываўся таксама разамз тытулам князь ва ўсх. славян (на Русі да канца 12 ст.). У Манг. імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІ́РСКАЯ Іна Іванаўна (н. 29.4.1937, в. Чырвоная Зорка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1992), праф. (1993). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1959). Настаўнічала. З 1971 у Бел.пед. ун-це. З 1994 у БДУ. Даследуе праблемы маральна-эстэт. выхавання вучняў, прафес. падрыхтоўкі настаўнікаў школ.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыла БДУ (1965). З 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазераў і аптычных сістэм, унутрырэзанатарнай спектраскапіі. Даследавала прычыны і ўмовы суіснавання некалькіх стацыянарных станаў (мультыстабільнасць), пераключэнне паміж імі з назіраннем гістэрэзісных з’яў, развіццё дынамічных рэжымаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разамз А.М.Самсонам, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-рхім.н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разамз А.А.Ахрэмам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУН Леанард Іванавіч (4.7.1932, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.4.1995),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1988). Скончыў БПІ (1956), дзе і працаваў (з 1977 прарэктар). З 1980 рэктар Брэсцкага політэхн. ін-та. Навук. працы па матэм. мадэлях, метадах і алгарытмах аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый ва ўмовах рэальнага праектавання і вывучэнні заканамернасцей іх напружана-дэфармаванага стану пры сілавых уздзеяннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЭН (Cohen) Стэнлі (н. 17.10.1922, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разамз Р.Леві-Мантальчыні).