горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-йпал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАВЕ́ДЗІ.
марабаціна, залатая манета Іспаніі і Партугаліі. Выпускаліся ў 1112—1223 на ўзор араба-ісп. дынарыяў (у абарачэнні з 1087). Маса 3,46—3,9 г. У 2-йпал. 13 ст. некат. час выпускаліся білонныя, 60 штук якіх ішло на 1 залаты М. Пазней М. — грашова-лікавае паняцце. З 15 ст. выпускаліся білонныя, з 16 ст. — толькі медныя манеты ў 2, 4, 8 М. З 1474 білонны ісп. рэал змяшчаў 34 білонныя М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎТГАЎЗЕН (Mauthausen),
нямецка-фашысцкі канцэнтрацыйны лагер каля г. Маўтгаўзен (Аўстрыя) у жн. 1938—45. Засн. як філіял канцлагера Дахау, з сак. 1939 самаст. лагер. Да мая 1945 тут зняволена каля 335 тыс.чал., забіта 120 тыс.чал. У лагеры дзейнічала падп.інтэрнац.арг-цыя супраціўлення, якая 5—7.5.1945 узняла антыфаш. паўстанне. Пасля 2-йсусв. вайны на месцы М. створаны мемарыяльны музей, у 1948 устаноўлены помнік закатаванаму тут у лют. 1945 Дз.М.Карбышаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СЕРШМІТ (Messerschmitt) Вілі (26.6.1898, г. Франкфург-на-Майне, Германія — 15.9.1978),
нямецкі авіяканструктар і прамысловец. Стварыў шэраг самалётаў, верталётаў, планёраў рознага прызначэння. Найб. вядомыя: Ме-109 — асн. знішчальнік ВПС Германіі ў 1935—45 (гл.іл. да арт.Авіяцыя), Ме-110 — самалёт шматмэтавага прызначэння, Ме-262 — адзін з першых рэактыўных знішчальнікаў. Пасля 2-йсусв. вайны эмігрыраваў у Іспанію; у 1959 вярнуўся ў ФРГ, аднавіў вытв-сць самалётаў і стаў саўладальнікам канцэрна «Месершміт—Бёлькаў—Блом».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН Аляксандр Аляксандравіч (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-йБел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́АК (Noak),
балетмайстар 2-йпал. 18 ст. Па паходжанні немец. У 1776—96 (?) працаваў у Слонімскім т-ры М.К.Агінскага. Стваральнік (1777), кіраўнік (да 1781) і педагог Слонімскай балетнай школы. Верагодна, выконваў і гал. мужчынскія партыі ў балетах т-ра. Мяркуюць, што ў яго абавязкі ўваходзіла і назіранне за балетам у Целяханах. З 1777 на слонімскай сцэне. выступала жонка Н., прымадонна слонімскага балета (апошнія звесткі пра яе адносяцца да 1785).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНКЕРТО́Н (Pinkerton) Роберт, англійскі падарожнік 1-йпал. 19 ст., агент брытанскага біблейскага т-ва. У 1816 і 1822 наведаў Беларусь, пабываў у Барысаве, Вільні, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Шклове. У 1816 заснаваў у Віцебску Беларускае біблейскае т-ва. У 1833 у Лондане выдаў свае ўспаміны «Расія: або рознабаковыя назіранні аб мінулым і сучасным стане краіны і яе насельнікаў» (раздзелы 3—5 прысвечаны Беларусі). Вял. ўражанне зрабілі на яго Полацк, Віцебск і Магілёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУТКЕ́ВІЦКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва каля в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 2-йпал. 18 — пач. 19 ст. Парк рэгулярнага тыпу з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Пл. 5 га. Захаваліся 4 невял. тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Да парку прымыкае пладовы сад. У ім растуць каля 80 відаў і форм раслін: з мясц. парод — елка, ліпа, вярба, язмін садовы; з экзотаў — елка блакітная, туя зах., лістоўніца польская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧНІ́ЦА (польск. rusznica),
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы. У ВКЛ з’явілася ў 2-йпал. 14 ст.; прызначалася ў асн. для пяхоты. Складалася з гладкасценнага кованага жалезнага ствала, прымацаванага да драўлянай ложы. Зараджалася са ствала кулямі з жалеза або свінцу. Калібр 12,5—25 мм, маса да 8 кг, прыцэльная далёкасць стральбы да 150 м. У пач. 16 ст. заменена мушкетам (гл. таксама Самапал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРА́ДЖ (санскр.літар. — сваё кіраванне),
праграмны паліт. лозунг нац.-вызв. руху Індыі 1-йпал. 20 ст. Дасягненне С. абвешчана ў 1906 канчатковай мэтай Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Памяркоўныя кангрэсісты разумелі яго як самакіраванне Індыі ў складзе Брыт. імперыі, радыкалы — як поўную незалежнасць краіны. Пункт гледжання апошніх быў ухвалены на сесіі ІНК у Лахоры (1929) у выглядзе лозунга «пурна С.» (поўнага С.), што было дасягнута ў выніку заваявання Індыяй незалежнасці ў 1947.