МЕРСІ́Н (Mersin), Ічэль,
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Ічэль. Каля 500 тыс. ж. (1999). Порт на Міжземным м., вузел аўтадарог і чыгунак. Прам-сць: тэкст., харч., нафтаперапр., аўтазборачная.
т. 10, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́КУАЛО́ФА (Nukualofa),
горад, сталіца каралеўства Тонга, на в-ве Тангатапу. Каля 40 тыс. ж. (1998). Гал. порт краіны. Міжнар. аэрапорт Харч. прам-сць, у т. л. перапрацоўка какосавых арэхаў, рыбы.
т. 11, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-СТЭ́НЛІ (Port Stanley),
горад, адм. ц. Фалклендскіх (Мальвінскіх) а-воў, на в-ве Усх. Фолкленд (Саледад). 2,3 тыс. ж. (1995). Марскі порт. Прадпрыемствы па апрацоўцы авечай воўны і мяса.
т. 12, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСУ́ШЫНА,
вёска ў Задуброўскім с/с Віцебскага р-на. Цэнтр калгаса. За 44 км на ПнУ ад Віцебска. 310 ж., 105 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 13, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ДЛЬЦЫ (Siedlce),
горад на У Польшчы у Мазавецкім ваяводстве. Каля 90 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., трыкат., харчовая. Арх. помнікі 18—19 ст.
т. 14, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУСІ́НЬ,
горад на ПнУ Кітая, на У правінцыі Ляанін. Каля 700 тыс. ж. (1999). Адзін з асн. цэнтраў вуглездабычы краіны. Прам-сць: машынабудаванне (вытв-сць горнага абсталявання), хім., тэкст., харчовая.
т. 16, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМАМА́ЦУ,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. 559 тыс. ж. (1992). Рыбалоўны порт. Прам-сць: машынабудаванне (матацыклы і інш.), хім., тэкст., дрэваапр., выраб муз. інструментаў. Будысцкі храм. Турызм.
т. 16, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕШЭ́ (Abéché),
горад на У Чала. Адм. ц. прэфектуры Вадаі. 83 тыс. ж. (1988). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага раёна (пераважна буйн. раг. жывёла). Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі.
т. 1, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАКАІ́ТЫ,
горад у Японіі на Пд в-ва Хонсю, прыгарад Нагоі. 281 тыс. ж. (1992). Порт у заліве Ісэ. Нафтаперапр., нафтахім., тэкст., шкляная, фаянсава-керамічная прам-сць. Электрамашынабудаванне. ЦЭС. Марскі курорт.
т. 7, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЛО́НГВЕ (Lilongwe),
горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.
т. 9, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)