вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 кмнаЗ ад г. Слаўгарад, 84 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 391 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖАў жывёл,
інфекцыйная прыроднаачаговая хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй з роду эрызіпелотрыкс. Пашырана ўсюды, хварэюць на Р. найчасцей свінні, ягняты, коні, буйн. раг. жывёла, птушкі, таксама чалавек.
Прыкметы: павышэнне т-ры, адмова ад корму, прыгнечанасць, кан’юнктывіт, запаленне страўніка і кішэчніка, на скуры з’яўляюцца бардова-чырв. плямы. Пры хранічным цячэнні таксама ачагі некрозу, эндакардыт, артрыт, анемія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вадасховішча ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана нар. Случ у 1981. Пл. 3,8 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́НДА (ад стараж.-ўсх.-слав. рыдэль — рыцар, целаахоўнік, збраяносец),
воін прыдворнай аховы пры вял., князях і царах (у Расіі ў 16—17 ст.). Назначаліся з юнакоў шляхецкага паходжання. Удзельнічалі ў ваен. паходах, святочных выездах манархаў; на ўрачыстых прыёмах стаялі ў парадным адзенні з двух бакоў трона з бердышамі на плячы. Пасада Р. адменена ў 1698.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТАЎНА, Рытава,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнічанка, за 26 кмнаПнУ ад г. Сянно. Пл. 0,2 км², даўж. 600 м, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 1,63 км. Пл. вадазбору 6,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, наЗ і Пд забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́У-ДО́СІ, Досі (Rio Doce),
рака наУ Бразіліі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна 87 тыс.км². Вытокі наПдхр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Рэжэнсія, утварае балоцістую дэльту. У сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1,1 тыс.м³/с. Суднаходная ад г. Айморэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТАПЛА́СТЫ, тэрмарэактыўныя пластмасы,
пластычныя масына аснове ацвярджальных алігамераў (смол). Перапрацоўка Р. у вырабы суправаджаецца неабарачальнай хім. рэакцыяй, што прыводзіць да ўтварэння сеткаватых шклопадобных палімераў (гл.Ацвярдзенне палімераў), якія неабарачальна трацяць здольнасць пераходзіць у вязкацякучы стан. Найб. пашыраны Р. на аснове фенола-фармальдэгідных (фенапласты), мачавіна- і меламіна-фармальдэгідных (амінапласты), эпаксідных і поліэфірных смол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЖА-НЕЛЬ-ЭМІ́ЛІЯ (Reggio nell’Emilia),
горад наПн Італіі, наПд Паданскай раўніны. Адм. цэнтр аднайм. правінцыі. З прыгарадамі каля 140 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: металург., маш.-буд., у т. л.трансп., с.-г., эл.-тэхн.; хім., трыкат., швейная, харчовая. Музеі, маст. галерэі. Арх. помнікі 9—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЬБАНАКА́ТНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,
інструмент для стварэння разьбы на вонкавых паверхнях дэталей без зняцця стружкі (пластычным дэфармаваннем у халодным стане — накаткай). Р.і.: круглыя накатныя ролікі, плоскія накатныя плашкі (рухомыя і нерухомыя), рэзьбанакатныя галоўкі. Выкарыстоўваюць на такарных, рэвальверных, свідравальных, балтарэзных станках, спец. аўтаматах і паўаўтаматах.