вёска ў Мілашавіцкім с/с Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 кмнаПдЗ ад г. Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 122 км ад чыг. ст. Ельск. 1008 ж., 343 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕПРАВО́Д,
мост, па якім сухапутныя дарогі прапускаюць адна над адной, ствараючы перасячэнні на розных узроўнях з незалежным рухам транспарту. Найчасцей будуюць са зборнага жалезабетону на скрыжаваннях аўтадарог і чыгунак, гар. вуліц і інтэнсіўным рухам транспарту і пешаходаў. Звычайна маюць 2—4 пралёты даўж. да 30 м кожны. П. з 4 і больш пралётамі наз.эстакадай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЦЬКІ,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., нар. Проня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 кмнаПнУ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Чавусы, 49 км ад Магілёва. 441 ж., 175 двароў (2000). Піларама. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ ВЯЛІ́КАГА ЗАЛІ́Ў,
заліў у Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю, Расія. Даўж. 80 км, шыр.наПд каля 200 км, глыб. менш за 200 м. Берагі парэзаныя, утвараюць залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стрэлак, Усход, Находка, Амерыка. Зімой укрыты лёдам. На беразе Амурскага зал. — г. Уладзівасток, у зал. Амерыка — порт Находка. Далёкаўсходні марскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НЫ,
вёска ў Драгічынскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 8 кмнаПнУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Драгічын, 110 км ад Брэста. 486 ж., 201 двор (2001). Млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖА́НГ (Rajang),
рака наПнЗ в-ва Калімантан, у Малайзіі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Іран, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне, упадае ў Паўд.-Кітайскае м., утварае забалочаную дэльту (пл. больш за 3 тыс.км²). Мнагаводная ўвесь год. Суднаходная для марскіх суднаў ад г. Сібу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛАКАЦЫ́ЙНЫ МАЯ́К,
наземная, размешчаная ў пэўным геагр. пункце (з вядомымі каардынатамі) прыёмна-перадавальная радыёстанцыя, якая працуе сумесна з устаноўленай на рухомым аб’екце (самалёце, судне і інш.) радыёлакацыйнай станцыяй. Пад уздзеяннем сігналаў бартавой станцыі Р.м. уключаецца і выпраменьвае кадзіраваныя сігналы, па якіх вызначаюцца напрамак на маяк і адлегласць да яго. Можа служыць і радыёмаяком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТА-ТАРПЕ́ДА,
процілодачная аднаступеньчатая цвердапаліўная ракета, якая дастаўляе малагабарытную саманаводную тарпеду (баявую частку) у раён цэлі. У разліковым пункце тарпеда аддзяляецца ад носьбіта і спускаецца на тармазным парашуце; на зададзенай глыбіні выконвае запраграмаваны манеўр пошуку цэлі, саманаводзіцца і знішчае яе. Пуск Р.-т. праводзіцца з пускавых установак надводных караблёў ці тарпедных апаратаў падводных лодак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́РЫО (Rosario), Расарыодэ-Санта-Фе (Rosario de Santa Fe),
горад наУ Аргенціны, нар. Парана. Засн. ў 1730. 1278 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л. Панамерыканскай шашы. Аэрапорт. Рачны порт даступны для марскіх суднаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., мясахоладабойная, мукамольная, цукровая, гарбарна-абутковая, дрэваапр., цэментная. Нац.ун-т. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 кмнаПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.