ПА́ЛУШЫ,

вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Лоша. Цэнтр калгаса. За 5 км на З ад г.п. Астравец, 250 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гудагай. 388 ж., 132 двары (2000). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі курганны могільнік (2-я пал. 1-га тыс. н.э.).

т. 12, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯНІ́ЦА,

у беларусаў булка хлеба, звычайна з пшанічнай мукі круглай формы. Пяклі таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. П. наз. таксама прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі.

т. 12, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЛА́ВЫ,

вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 92 км ад Мінска, 33 км ад чыг. ст. Градзянка. 639 ж., 254 двары (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСА́ДЗЕЦ,

вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.

т. 12, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́СЕКА,

вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Сінягова. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 163 км ад Мінска. 430 ж., 195 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАТЭ́НТНАЕ ПРА́ВА,

галіна заканадаўства, нормы якой рэгулююць маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя правы на стварэнне, прававую ахову і выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэлей і прамысл. узораў; састаўная частка заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці. Сістэма аховы правоў — выдача патэнта. У Рэспубліцы Беларусь гал. крыніцай П.п. з’яўляецца Закон «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі» (1997).

т. 12, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЧА́ПАВА, Почапава,

вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пачапаўка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 240 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Моўчадзь. 284 ж., 121 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕГУ́,

горад на Пд М’янмы, на р. Пегу. Цэнтр адм. вобласці Пегу. Засн. у 573. Каля 100 тыс. ж. (1999). Рысаачышчальныя, дрэваапр. прадпрыемствы. Маст. промыслы (бронза, кераміка). Месца паломніцтва будыстаў. Арх. помнікі 15—18 ст., у т. л. самая высокая ў краіне пагада Шуэмаўдау (выш. 115 м). У 1930 П. моцна разбураны землетрасеннем.

т. 12, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕКАРЫ́,

вёска ў Гарадзілаўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 96 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Палачаны. 199 ж., 51 двор (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, філіял камбіната быт. абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЛА́СГІ (грэч. Pelasgoi),

старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Балканскім п-ве, зах. ўзбярэжжы М. Азіі, а-вах Эгейскага м., у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў П. саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Гісторыкі лічаць, што П. былі індаеўрапейскага паходжання і адыгралі значную ролю ў этнічным утварэнні грэкаў.

т. 12, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)