вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад дзярж. Папуа — Новая Гвінея. 36,6 тыс.км². Нас. 312 тыс.чал. (1990). Рэльеф горны, выш.да 2300 м (дзеючы вулкан Улавун). Клімат экватарыяльны вільготны. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, какавы, кавы. Гал. горад і порт — Рабаул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскай губ. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДЫЯ (англ. East Indies літаральна Усходняя Індыя),
тэрмін, які ўжываўся ў мінулым у адносінах датэр. Індыі і некаторых інш. краін Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Узнік у процівагу тэрміну Вест-Індыя. Назва О.-І. доўгі час захоўвалася ў сувязі з калан. дзейнасцю Ост-Індскай кампаніі англійскай, Ост-Індскай кампаніі нідэрландскай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААПО́ (Poopó),
салёнае возера ў Балівіі, у Цэнтральных Андах, на выш. 3690 м. Пл. 2,5—3 тыс.км² (мяняецца па сезонах). Глыб. (у сухі перыяд) да 3 м. П. — частка стараж. больш буйнога вадаёма. У возера ўпадае р. Дэсагуадэра; у дажджлівы сезон частка вады з П. па р. Лакаауіра паступае ў воз. Кайпаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗАКО́ННЫ АКТ,
прававы акт органа дзярж. улады, які мае больш нізкую юрыд. сілу, чым закон. Прымаецца на аснове і ў выкананне закону. У Рэспубліцы Беларусь да П.а. адносяцца ўказы Прэзідэнта, пастановы і распараджэнні ўрада, мін-ваў, дзярж. к-таў і інш. органаў выканаўчай улады, а таксама пастановы палат Нац. сходу, рашэнні судоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАК (англ. pack), пакавы лёд,
шматгадовы палярны марскі лёд таўшчынёй 3 м і больш, які існуе больш за 2 гадавыя цыклы нарастання і раставання. Мае блакітны колер, прэсны. У выглядзе вял. ледзяных палёў назіраецца ў Арктычным бас. (пл. ад 60 да 90% ледзянога покрыва) і ў Антарктыцы. Магутны П. цяжка праходны для суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНПСІХІ́ЗМ (ад пан... + psychē душа),
вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць прыроды. Гіст. формы П. ад недыферэнцыраванага анімізму першабытных вераванняў і гілазаізму стараж.грэч. натурфіласофіі да развітых вучэнняў пра душу і псіхічную рэчаіснасць як сапраўдную і адзіную сутнасць свету (канцэпцыя манады Лейбніца, філас. ідэі ням. псіхафізіка 19 ст. Г.Т.Фехнера, вучэнне псіхолага К.Г.Юнга і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУШЭ́НЕЦ (Chimaphila),
род кветкавых раслін сям. грушанкавых. 8 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — П. парасоністы (Ch. umbellata). Трапляецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш.да 20 см. Лісце суцэльнае, скурыстае, зімой захоўвае зялёную афарбоўку. Кветкі ружаватыя ў парасонападобных паніклых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ КРЫЖ, Крыж (лац. Crux),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 0,8; 1,3; 1,6; 2,8 візуальнай зорнай велічыні ўтвараюць характэрную фігуру ромба (ці крыжа). Больш доўгая перакладзіна П.К. амаль дакладна паказвае на Паўд. полюс свету. У межах П.К. знаходзіцца адна з самых блізкіх да нас цёмных пазагалактычных туманнасцей («Вугальны мяшок»). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАХАДНЫ́Я РЫ́БЫ,
экалагічная група рыб, для якой характэрна размнажэнне ў прэсных водах, кармленне (нагул) — у саланаватых водах перадвусцевых раёнаў мора. П.р. займаюць прамежкавае становішча паміж жылымі і прахаднымі рыбамі. На Беларусі да П.р. патэнцыяльна належаць лешч, сазан, сом, судак, чахонь, некат. сігі і інш., хоць яны пастаянна жывуць у прэснаводных унутр. вадаёмах.