МІ́НСКІЯ КРУХМА́ЛА-ПА́ТАЧНЫЯ ЗАВО́ДЫ.

Дзейнічалі ў 1900—13 у Мінску. Выпускалі бульбяны крухмал. Мелі паравыя машыны. На з-дзе акц. т-ва «Сокал» (1900—13) у 1910—11 працавала 80 рабочых. На з-дзе акц. т-ва «Прасвет» (1903—13) у 1912 працавала 155 рабочых. Гадавая сума прадукцыі ў 1913 склала 200 тыс. руб.

т. 10, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́ХНАВІЧЫ,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць; чыг. станцыя (Кацуры) на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 21 км на З ад г. Калінкавічы, 143 км ад Гомеля. 496 ж., 216 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 10, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ТУЗ Уладзімір Іванавіч (18.2.1924, в. Бяланавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.9.1996),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Данскім, Паўд.-Зах., 2-м і 3-м Укр. франтах. Камандзір аддз. разведкі сяржант М. вызначыўся ў ліст. 1943 пры вызваленні Украіны, у жн. 1944 — Малдовы, у сак. 1945 — Венгрыі.

т. 10, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЮ́ЛЬГАЙМ (Mülheim),

горад на З Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, на р. Рур. Гар. правы з 1846. 177 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Адзін з цэнтраў цяжкай прам-сці. Прам-сць: чорная металургія (з-ды канцэрнаў «Цісен», «Рэйншталь»), прыладабудаванне, эл.-тэхн., атамнае энергамашынабудаванне, дакладнай механікі і оптыкі, цэм., хім., лёгкая, харчовая.

т. 11, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НА́РВА, Няцеч,

рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 157 км². Пачынаецца за 700 м на ПнЗ ад в. Брындзяняты, упадае ў Нёман каля в. Дакудава. На працягу 12 км каналізаваная. Каля в. Дуброўня створана сажалка. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 11, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЎГАРО́ДЫ,

вёска ў Новапагосцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 14 км на Пд ад горада і чыг. ст. Міёры, 194 км ад Віцебска. 257 ж., 115 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

Г.​А.​Лаўрэцкі.

т. 11, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́СЦЕРАЎШЧЫНА,

вёска ў Тумілавіцкім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы, 176 км ад Віцебска, 29 км ад чыг. ст. Параф’янава. 324 ж., 106 двароў (2000). Базавая школа Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСЦЯРО́ВІЧ Павел Уладзіміравіч (8.7.1913, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1974),

Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Бабруйска, Асіповіч, Баранавіч, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Сапёр сяржант Н. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева. З 1945 у органах МУС БССР.

П.У.Несцяровіч.

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ВЫ,

вёска ў Салонскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса-камбіната. За 14 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 107 км ад Гомеля. 812 ж., 307 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КАПАЛЬ,

горад на Украіне ў цэнтр. раёне Днепрапятроўскай вобл. Засн. ў 1774. 81 тыс. ж. (1997). Порт на р. Дняпро (Кахоўскае вадасховішча). Чыг. станцыя. Цэнтр Нікапальскага марганцаваруднага басейна. Чорная металургія, машынабудаванне (кранабудаўнічы з-д і інш.); вытв-сць будматэрыялаў, лёгкая, харч. прам-сць. Агульнатэхн. ф-т Днепрапятроўскага металург. ін-та. Краязн. музей.

т. 11, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)