вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА,
вёска ў Верхнякрывінскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Бешанковічы. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 43 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА 1-я,
вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на З ад г. Слаўгарад, 84 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 391 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧАЁЎКА,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Песачанка, на аўтадарозе Лоеў—Брагін. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў, Ш км ад Гомеля, 63 км ад чыг. ст. Рэчыца. 366 ж., 132 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЗЬКІ,
вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Масква. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 90 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Асінаўка. 258 ж., 106 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДАВІЧЫ,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр калгаса. За 32 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 397 ж., 154 двары (2001). Пач.школа-садок, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎШЧЫНА,
вёска ў Галубаўскім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл., каля р. Свольна. Цэнтр калгаса. За 21 км на У ад г. Верхнядзвінск, 198 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Свольна. 152 ж., 50 двароў (2001). Пач.школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎГА́СНАЯ,
вёска ў Мікалаеўскім с/с Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл., на р. Чачора. Да 1966 наз. Царкоўе. Цэнтр саўгаса. За 42 км на Пн ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 68 км ад Гомеля. 499 ж., 179 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧЫ́ЎКІ,
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад г. Іванава, 135 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 350 ж., 138 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАТАШЫ́ЦЫ,
вёска ў Дабрынскім с/с Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 13 км на ПдУ ад г.
Дуброўна, 115 км ад Віцебска, 18 км ад чыг. ст. Асінаўка. 412 ж., 140 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.