ГІ́ПІУС Яўген Уладзіміравіч (7.7.1903, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 5.6.1985),
рускі музыказнавец-фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1958), праф. (1944). Скончыў Ін-т гісторыі мастацтваў (1924) і кансерваторыю (1928) у Ленінградзе. У 1927—43 працаваў у навук. установах і ВНУ Ленінграда і Масквы. Заснавальнік і навук. кіраўнік (1927—43) Фонаграмархіва АНСССР (Ін-трус. л-ры — «Пушкінскі дом»). Удзельнік фалькл. экспедыцый, у т. л. на Бел. Палессі (1934). Распрацаваў тэарэт. праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавышыннага ладу нар. напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальным вывучэннем лакальных меладычных стыляў муз. фальклору рускіх, беларусаў, фіна-угорскіх і цюрк. народаў у іх гіст. развіцці, даследаваў інтэрнац. вытокі рус.рэв. песень. Рэдактар многіх фалькл. выданняў, у т. л. «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940, зЗ.Эвальд), «Беларускія народныя песні» (1941, «Песні народаў СССР»), «Песенная культура беларускага Палесся» З.Мажэйкі (1971), «Песні беларускага Палесся» Эвальд (1979).
Тв.:
Интонационные элементы русской частушки // Советский фольклор. М.; Л., 1936. № 4—5;
Песни Пинежья. Кн. 2. М., 1937 (разамзЗ.Эвальд);
Белорусский песенный фольклор (разамзЗ.Эвальд) // Сов. музыка. 1940. № 4;
Сборники русских народных песен М.А.Балакирева // Балакирев М.А. Русские народные песни. М., 1957;
«Эй, ухнем» — «Дубинушка»: История песен. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗЁННЫ Сямён Міхайлавіч (25.4.1883, хутар Казюрын Пралетарскага р-на Растоўскай вобл. — 26.10.1973),
савецкі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935), тройчы Герой Сав. Саюза (1958, 1963, 1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). Удзельнік рус.-японскай і 1-й сусв. войнаў (быў узнагароджаны 4 Георгіеўскімі крыжамі). Летам 1917 разамз Каўказскай кав. дывізіяй прыбыў у Мінск, выбраны старшынёй палкавога і чл. дывізіённага к-таў. Пад кіраўніцтвам Будзённага 1-я брыгада Каўказскай дывізіі разамз рэўкомам аршанскіх чыгуначнікаў раззброіла 5 эшалонаў карнілаўскай «дзікай» дывізіі, якая праз Оршу накіроўвалася на барацьбу зрэв. Петраградам. У час.грамадз. вайны сфарміраваў у 1918 конны атрад, які перарос у дывізію. З 1919 камандзір у Чырв. Арміі коннага корпуса і створанай на яго базе Першай Коннай арміі. У Вял.Айч. вайну камандуючы групай армій рэзерву Галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы войскамі Паўд.-Зах. і Паўн.-Каўказскага напрамкаў, камандуючы Зах. рэзервовым і Паўн.-Каўказскім франтамі, кавалерыяй Узбр. Сіл СССР. Канд. у чл.ЦККПСС у 1934—39 і з 1952. Чл.ЦККПСС у 1939—52. Чл.ВЦВК, ЦВКСССР. Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1937. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССРз 1938. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎЧАНКА Антон Нічыпаравіч (22.2.1903, в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1978),
бел. фізік, заснавальнік навук. школ па спектраскапіі злучэнняў шасцівалентнага урану і фотафізіцы біялагічна важных пігментаў.
Акад. АН Беларусі (1953), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1953). Герой Сац. Працы (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БДУ (1932). З 1934 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). З 1953 заг. сектара фізікі і матэматыкі Фіз.-тэхн. ін-та, з 1955 дырэктар Ін-та фізікі і матэматыкі АН Беларусі. З 1957 рэктар БДУ, з 1972 дырэктар НДІ прыкладных фіз. праблем, цяпер НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. У 1956—73 чл. Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі злучэнняў рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і інш. біялагічна важных пігментаў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі уранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў. Устанавіў заканамернасці люмінесцэнцыі комплексаў рэдказямельных элементаў і ўнутрыкомплекснай міграцыі энергіі. Вывучыў спектральна-палярызацыйныя ўласцівасці люмінесцэнцыі парфірынаў і металапарфірынаў у сувязі з сіметрыяй іх малекул, анізатрапію спантаннага і вымушанага выпрамянення раствораў арган. злучэнняў.
Тв.:
Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. Мн., 1968 (разамз Г.П.Гурыновічам, К.М.Салаўёвым);
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разамз А.М.Саржэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК Ілья Міхайлавіч (23.10.1908, С.-Пецярбург — 22.6.1990),
расійскі фізік, стваральнік навук. школы па фізіцы. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1946). Брат Г.М.Франка. Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 у Дзярж. аптычным ін-це, у 1934—70 у Фіз. ін-це АНСССР (з 1947 заг. лабараторыі). З 1957 дырэктар Лабараторыі нейтроннай фізікі Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў у г. Дубна. Адначасова з 1940 праф. Маскоўскага ун-та, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та ядз. даследаванняў АНСССР. Навук. працы па фіз. оптыцы, ядз. і нейтроннай фізіцы. Разамз І.Я.Тамам распрацаваў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937). Стварыў тэорыю складанага і анамальнага эфекту Доплера ў пераламляльным асяроддзі (1942—47). Даследаваў перанос і размнажэнне нейтронаў у гетэрагенных уран-графітавых сістэмах, прапанаваў імпульсны метад даследавання ўласцівасцей цеплавых нейтронаў, адкрыў эфект іх дыфузійнага ахаладжэння (1955). Залаты медаль імя Вавілава АНСССР (1979). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1954, 1971. Нобелеўская прэмія 1958 (з П.А.Чаранковым і Тамам).
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разамз П.А.Чаранковым, І.Я.Тамам);
Физика ядра и атомная энергия. М., 1968;
Излучение Вавилова—Черенкова: Вопр. теории. М., 1988.
Літ.:
И.М.Франк. М., 1979;
И.М.Франк: К 90-летию со дня рождения. Дубна, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ.З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ.з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разамз Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернуты БССР, 20.6.1924 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРДА́Ж (франц. abordage),
спосаб вядзення бою вёславымі і паруснымі караблямі. Адзін або некалькі атакоўчых караблёў падыходзілі да карабля праціўніка як мага шчыльней, счапляліся з ім бартамі, высаджвалі абардажную каманду, якая ў рукапашнай сутычцы вырашала зыход бою. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў да 19 ст.; разамз таранным ударам складаў аснову тактыкі марскога бою. З развіццём карабельнай артылерыі, ростам агнявой магутнасці і быстраходнасці караблёў страціў сваё значэнне. Выкарыстоўваюць пры перадачы (прыёме) грузу і людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРНЕТ (Burnet) Фрэнк Макфарлейн (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985),
аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук. працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўская прэмія 1960 (разамз П.Б.Медаварам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ (Bloch) Конрад Эміль (н. 21.1.1912, г. Ныса, Польшча),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 праф. у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хім. будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асн. этапы яго біясінтэзу. Нобелеўская прэмія 1964 (разамз Ф.Ліненам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ Віктар Канстанцінавіч (н. 20.10.1934, в. Стаўбуновічы Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1959). З 1959 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па кормавытворчасці, перапрацоўцы кармоў і тэхналогіі іх прасавання. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па механізацыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Комплексная механизация прудового рыбоводства. 2 изд. М., 1973 (разамз А.М.Моравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́ВА Нінэль Міронаўна (н. 16.10.1930, г. Смаленск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1973). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1953). З 1957 у БПІ, з 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізікахіміі шклопадобнага стану рэчываў, сіталаў, кампазіц. матэрыялаў.
Тв.:
Физическая химия силикатов и тугоплавких соединений. Мн., 1984;
Бесщелочные ситаллы и стеклокристаллические материалы. Мн., 1992 (разамз Л.М.Сіліч).