група старажытнагерманскіх плямён. Спачатку жылі на Скандынаўскім п-ве, у 1—3 ст. займалі раён сярэдняга і верхняга Одэра. На пач. 5 ст.пад націскам вестготаў перасяліліся ў Іспанію. У 429—439 адваявалі ў Рым. імперыі значную частку Паўн. Афрыкі, заснавалі тут сваё каралеўства — адну з самых моцных дзяржаў Міжземнамор’я. У 455 захапілі і разрабавалі Рым (адсюль вандалізм). У 534 дзяржава вандалаў заваявана Візантыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАР (Публій Квінтылій) (Publius Quintilius Varus; каля 53 да н. э. — 9 н. э.),
старажытнарымскі палкаводзец. Быў консулам (13 да н. э.), правіцелем Сірыі (6—4 да н.э.) і Германіі (6—9 н. э.). У час задушэння паўстання герм. плямён пад кіраўніцтвам Армінія Вар на чале з рым. легіёнаў трапіў у акружэнне ў Тэўтабургскім лесе. У выніку чатырохдзённай бітвы яго войска было знішчана, Вар скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Аляксандр Карпавіч) (12.9.1904, г. Рэчыца — 23.4.1956),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1942. Камандзір сапёрнага аддзялення ст. сяржант Васільеў вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі, зняў 75 мін; пад агнём праціўніка пераправіў на лодцы цераз Одэр 250 пехацінцаў; у баях за расшырэнне плацдарма зрабіў 5 праходаў у мінных палях, зняў 65 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА БРАЧЫСЛА́ВАВІЧ,
ізяслаўскі (заслаўскі), магчыма і стрэжаўскі князь 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, а таксама з віцебскім кн. Брачыславам Васількавічам, полацкім кн. Усяславам Васількавічам і лагожскім (лагойскім) кн. Усяславам Мікулічам, атрадам Літвы і ліваў удзельнічаў у вял. паходзе на Друцк, які знаходзіўся ў сферы ўплыву смаленскіх князёў, што варагавалі з паўд.-рускімі князямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ТКІН (Раман Сямёнавіч) (н. 11.6.1925, г. Данецк, Украіна),
бел. трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1962), засл. трэнер СССР (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1952). Пад яго кіраўніцтвам гімнасты Беларусі перамаглі на Спартакіядзе народаў СССР (1975). У 1980-я г. быў дзярж. трэнерам зборнай каманды СССР па спарт. гімнастыцы па Беларусі. Сярод выхаванцаў М.Мілігула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 28 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,35 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 3,25 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м, пад лесам, на Пд і У разараныя. Берагі нізкія, на У зліваюцца са схіламі. Уваходзіць у зону адпачынку Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ КЛУБ МЕТАЛІ́СТАЎ,
помнік архітэктуры 1930-х г. Пабудаваны ў Віцебску ў 1932 (арх. А.Васільеў). Мае складаную канфігурацыю плана. Вонкавы выгляд і інтэр’еры вызначаюцца строгасцю арх. формаў. Складаецца з 2 груп памяшканняў з асобнымі ўваходамі. Першая — для відовішчаў (вестыбюль, фае, універсальная глядзельная і спарт. залы), другая — клубная (у 2-павярховай частцы, якая пад прамым вуглом прылягае да асн. аб’ёму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ»,
акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв.дрэваапр. аб’яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемства ВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц.т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн. прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПРАВА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ,
частковая або поўная гібель азімых збожжавых культур і інш. раслін, якія зімуюць, ад знясілення ў выніку доўгага знаходжання пад глыбокім снегавым покрывам. Бывае, калі ўвосень рана выпадае снег на незамёрзлую зямлю або доўга не сыходзіць вясной. На Беларусі найб. пашкоджваюцца перарослыя і загусцелыя пасевы азімых (жыта менш устойлівае, чым пшаніца), асабліва пры адначасовым іх падмаканні пры працяглых адлігах і напярэдадні інтэнсіўнага раставання снегу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦКІ Міхаіл Мікалаевіч (28.10.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 3.10.1973, удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1897 у чыг. майстэрнях Гомеля. У 1912—14 старшыня Палескага к-таРСДРП(б). З сак. 1917 чл. Петраградскага Савета. Удзельнік баёў з войскамі Керанскага пад Петраградам, грамадз. вайны. У 1925—26 інструктар Гомельскага губкома РКП(б). З 1926 на парт., прафсаюзнай і гасп. рабоце на Украіне і ў Маскве.