КРУЦІ́ЛІН (Сяргей Андрэевіч) (2.10.1921, с. Дзелехава Скапінскага р-на Разанскай вобл., Расія — 28.2.1985),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). Друкуецца з 1947. Аўтар аповесцей «Крыніцы» (1953), «Косы дождж» (1969), «За ўзгоркам» (1971), апавяданняў (зб. «За паваротам», 1961), раманаў «Ліпягі» (кн. 1—3, 1963—65; Дзярж. прэмія РСФСР 1967), «Грахі нашы цяжкія», «Паводка» (абодва 1982) і інш. аб жыцці вёскі, у якіх знешне спакойная манера апавядання спалучаецца з канфліктнасцю і драматызмам. Раман «Апраксін бор» (кн. 1—3, 1968—76) пра падзеі Вял.Айч.вайны. Пісаў нарысы (цыкл «Горад на Вятцы-рацэ», 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МЕР ((Cremer) Уільям Рэндал) (18.3.1838, Фэахэм каля г. Портсмут, Вялікабрытанія — 22.7.1908),
дзеяч англ., міжнар. рабочага руху, прыхільнік пацыфізму. Сталяр. У 1860 адзін са стваральнікаў Аб’яднанага т-ва цесляроў і сталяроў. У час грамадз.вайны ў ЗША 1861—65 падтрымліваў правы жыхароў Поўначы, выступаў супраць рабства неграў. У 1864 садзейнічаў стварэнню Міжнар. асацыяцыі рабочых, быў сакратаром яе брыт. секцыі. У 1870 заснаваў Рабочую асацыяцыю міру (з 1875 Ліга міжнар. арбітражу), быў яе сакратаром. У 1885—95 і 1900—08 дэп. палаты абшчын. Адзін з аўтараў праекта англа-амер. дагавору аб арбітражы (падпісаны ў 1914). З чэрв. 1889 сакратар Міжпарламенцкага саюза ад Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ Арон Маркавіч [парт.псеўд.Бампі; 14.12.1896, Мінск — 21.2.1971], удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз.вайны ў Мінску. Скончыў БДУ (1925), Ін-тчырв. прафесуры (1931). У час ням. акупацыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падп.парт.к-та, адзін з арганізатараў партыз. руху, чл Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска нам. старшыні Мінскага Савета, чл. Мінскага рэўкома, чл.ЦВКБССР. У 1920 нач. аддзела РВСЗах. фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—24 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыцкай рабоце ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1959, адкрыты ў 1961 у г. Крычаў Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў, сабраных гісторыкам М.Ф.Мельнікавым. Пл. экспазіцыі 318 м², больш за 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак Крычаўскага замка, калекцыі манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай, зброі 11—19 ст., звон 1748, адліты ў Крычаве, матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410, Крычаўскае паўстанне 1743—44, Крычаўскую суднаверф, стварэнне і дзейнасць партыз. руху і падполля ў час Вял.Айч.вайны. Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М.С.Кісялёва, І.І.Гусакоўскага, А.Я.Смалякова і інш., калекцыі нар. адзення, прылад працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. ганчароў, творы прыкладнога мастацтва, жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kun) Бела) (20.2.1886, г. Чэху-Сілваніей, Румынія — 30.11.1939?),
дзеяч венгерскага і міжнар.камуніст. руху. З 1902 чл.С.-д. партыі Венгрыі. Удзельнік 1-й сусв.вайны, у 1916 у Расіі трапіў у палон, у 1917 далучыўся да руху бальшавікоў. У 1918 нелегальна вярнуўся ў Венгрыю, заснаваў Камуніст. партыю Венгрыі (24.11.1918). Пасля абвяшчэння Венг.Сав. Рэспублікі нарком замежных, потым і ваен. спраў (21.3—1.8.1919). Пасля падзення рэспублікі эмігрыраваў у Аўстрыю. З жн. 1920 у Расіі. З 1921 чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937 арыштаваны, у 1956 рэабілітаваны. Аўтар прац па гісторыі венг. і міжнар.камуніст. руху.
Літ.:
Бела Кун: Избранное. Воспоминания о Б.Куне. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ТЫ,
урочышча пад Мінскам, за 200 м на ПнЗ ад мікрараёна Зялёны Луг, на тэр. Бараўлянскага с/с Мінскага р-на; месца масавых расстрэлаў. У крас. — маі 1988 у лясным масіве К. былі знойдзены астанкі людзей. У чэрв. 1988 створана ўрадавая камісія, Пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа. У працэсе расследавання правяраліся 2 версіі. Паводле адной, тут да вайны супрацоўнікі НКУСБССР расстрэльвалі рэпрэсіраваных жыхароў рэспублікі, паводле другой, у К. ляжаць ахвяры фаш. генацыду. У ходзе расследавання знойдзены шкілетныя астанкі людзей, рэчы загінуўшых. Вядзенне крымінальнай справы працягваецца. На ўшанаванне памяці ахвяр у К. пастаўлены крыжы, камень, шчыты з надпісамі, мемар. пліта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Сцяпан Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, нарысіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Працаваў у газетах, у час. «Маладосць» (1955—81). Друкуецца з 1934. Творы прысвечаны пераважна бел. вёсцы. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1—2, 1974—80) пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вял.Айч.вайны, нарысаў і апавяданняў: зб-кі «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага карэспандэнта...» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), «Суніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́ЛЯ—МУСАЛІ́НІ ПАГАДНЕ́ННІ 1935, Рымскі пакт. Падпісаны 7.1.1935 у Рыме міністрам замежных спраў Францыі П.Лавалем і фаш. дыктатарам Італіі Б.Мусаліні. Ініцыіраваны франц. урадам, каб скіраваць экспансію Італіі з Балканаў і бас. Дуная ў бок Афрыкі. Прадугледжвалі ўступку Італіі часткі франц.калан. уладанняў у Афрыцы (114 тыс.км² каля паўд. мяжы Лівіі, каля 800 км² на мяжы Італьян. Эрытрэі, в-аў Думейра), перадачу ёй 20% акцый чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, згоду Францыі на эканам. перавагу Італіі ў Эфіопіі (у сакрэтным парадку і ваен. ўварванне), спыненне Італіяй антыфранц. дзейнасці ў Тунісе і інш. Садзейнічалі падрыхтоўцы італа-эфіопскай вайны 1935—36. Дэнансаваны Італіяй у снеж. 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́РНСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1925,
міжнародная канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхаславакіі, якая адбылася 5—16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) у развіццё гарантыйных палажэнняў Версальскага мірнага дагавора 1919 і Даўэса плана. На канферэнцыі былі парафіраваны 9 дакументаў, у т. л. Рэйнскі гарантыйны пакт (гл.Дакарнскія дагаворы 1925). У сакрэтным парадку канферэнцыя мела і антысав. накіраванасць (спроба схіліць Германію да канфрантацыі з СССР). Садзейнічала ўзмацненню знешнепаліт. пазіцый Германіі, аслабленых пасля 1-й сусв.вайны.
Кр.: Локарнская конференция 1925 г.: Док. М., 1959.
Літ.:
Климовский Д.С. Германия и Польша в локарнской системе европейских отношений: Из истории зарождения второй мировой войны. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІ́ЙСКАЯ ВАЙНА́,
вайна саюза стараж.-грэч. дзяржаў на чале з Афінамі супраць панавання Македоніі ў 323—322 да н. э. Ініцыіравана афінянамі на чале з Дэмасфенам і Гіперыдам пасля атрымання звестак пра смерць Аляксандра Македонскага. Да Афін далучыліся некат. полісы Сярэдняй Грэцыі і Пелапанеса, асобныя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У 323 да н.э. войска саюзнікаў на чале з Леасфенам у бітве пры Гераклеі разбіла сілы правіцеля Македоніі Антыпатра і прымусіла яго схавацца ў фесалійскай крэпасці Ламія (адсюль назва вайны). Скарыстаўшы раздробленасць антымакедонскага лагера, Антыпатр дачакаўся падмацаванняў і ў Кранонскай бітве (322 да н.э.) разбіў саюзную армію. Панаванне Македоніі ў Грэцыі было адноўлена.