КЕ́НДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́ПАЎ Анісім Андрэевіч (14.5.1914, в. Наваселле Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 4.2.1995),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 3-м Бел. франтах. Камандзір сапёрнага аддзялення мал. сяржант К. вызначыўся ў студз.—крас. 1945 у баях ваУсх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЕ́ЎШЧЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Крулеўшчына. Паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,5 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—14,6 м, ускрышы (торф, гліністы пясок) да 7 м. Жвір і пясок прыдатныя для дарожнага буд-ва. А.П.Шчураў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ВЕНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1908—14 ва ўрочышчы Крывое каля маёнтка Раманаўка Рэчыцкага пав. (цяпер в. Раманаўка ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл.). Належаў «Таварыству распрацоўкі лесу». Вырабляў дошкі, брусы, фрызы з дрэва цвёрдых лісцевых парод. Меў паравы рухавік (40 к. с.). У 1913 працавала 50 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́СІКІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Акаяма. 417 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел каля ўзбярэжжа Унутр. Японскага м.Прам-сць: тэкст., нафтаперапр., хім., авіяц., аўтамаб., металургічная, электрамаш.-буд., паліграфічная. Вытв-сцьмед. абсталявання. Арх. помнік: забудова 16—18 ст. у стылі курасікі. Музеі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),
найбуйнейшы ў свеце ледавік ваУсх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн.ч. Даліны Міжнар.геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎКІ, наўкі,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі злыя духі, якія часта прыносяць смерць, русалкі. Паводле ўкр. павер’яў, у М. ператвараюцца дзеці, што памерлі да хрышчэння. Імя М. (наўкі) утворана ад наў (увасабленне смерці). Паводле міфалагічных уяўленняў, М. спераду маюць чалавечае цела, а спіны ў іх няма і таму відаць усе вантробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІЛАВІ́ЦА»,
швейнае прадпрыемства. Засн. ў 1990 як швейная фірма на базе Мінскага вытв. швейнага аб’яднання «Камсамолка» (дзейнічала з 1970). З 1991 закрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): штодзённая і функцыянальная начная бялізна, купальныя касцюмы. У складзе «М.» гандл. дом і сетка фірменных магазінаў у абл. гарадах Беларусі.