КАРЛО́ЎСКІ (Уладзіслаў Піліпавіч) (н. 25.9.1933, в. Маўчаны Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Акад. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), д тэхн. н. (1980), праф. (1982). Скончыў БСГА (1955). З 1960 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1969 нам. дырэктара, у 1977—97 дырэктар). Навук. працы па асн. прынцыпах канструявання меліярац. сеткі і тэхналогіі правядзення меліярац. работ. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны канструкцыі меліярац. сістэм, якія забяспечваюць рэгуляванне водна-паветранага рэжыму глебы і рацыянальнае выкарыстанне зямельных і водных рэсурсаў з улікам экалагічных патрабаванняў.

Тв.:

Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (разам з С.​Г.​Скарапанавым, У.​С.​Бразгуновым);

Строительство закрытой осушительной сети. М., 1984.

Н.​В.​Губарэвіч.

т. 8, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАПІ́НСКЕНЕ ((Lapinskiené) Альма Пранаўна) (н. 26.2.1946, в. Паюрышкяй Клайпедскага пав., Літва),

літоўскі літаратуразнавец, перакладчык. Д гуманіт. н. (1985). Скончыла Вільнюскі ун-т (1969). З 1970 у Ін-це літ. л-ры і фальклору. Даследуе літ. л-ру пісьменнікаў Вільнюса міжваеннага перыяду, а таксама бел.-літ. літаратурныя сувязі ад часоў старажытнасці да сучаснасці (кн. «Перазовы сяброўскіх галасоў», з А.​Мальдзісам, 1988). Аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў пра Я.​Купалу, М.​Багдановіча, В.​Ластоўскага і інш. Пераклала на літ. мову аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» У.​Караткевіча, раманы «Крыж міласэрнасці» В.​Коўтун, «Вяртанне ў агонь» В.​Хомчанкі, кнігу апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад», асобныя творы У.​Арлова, А.​Разанава і інш.

т. 9, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАШКЕ́ВІЧ (Рыгор Іосіфавіч) (10.10. 1904, в. Востраў Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 16.1.1992),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Чл.-кар. АН Беларусі (1961), д с.-г. н. (1958), праф. (1960). Скончыў БСГА (1927). У 1930—41 у НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (Мінск). З 1945 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (да 1972 заг. аддзела). Навук. працы па аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы выкарыстання пашы, вырошчвання с.-г. культур, прымянення сістэмы мікраўгнаенняў на тарфяных глебах; даследаваў уплыў воднага рэжыму і дажджавання на прадукцыйнасць с.-г. раслін.

Р.І.Лашкевіч.

Тв.:

Применение микроудобрений на торфяных почвах. Мн., 1955;

Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. Мн., 1962;

Сахарная свекла на торфяных почвах. Мн., 1965.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),

бел. правазнавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1953). Д юрыд. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1951). З 1945 у ЦК КПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн. навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел. сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).

Тв.:

Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;

Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.

С.П.Маргунскі.

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛЬЦЭР (Давыд Барысавіч) (н. 16.2.1925, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. гісторык-славіст. Д гіст. н. (1975), праф. (1977). Скончыў БДУ (1948). З 1951 выкладаў у Мінскай школе прафс. руху ВЦСПС. У 1954—92 дацэнт, праф. гіст. ф-та БДУ. У 1972, 1974, 1978 чытаў спец. курс у Сафійскім ун-це (Балгарыя). З 1992 жыве ў ЗША. Аўтар прац пераважна па гісторыі Балгарыі, сав.-балг. і бел.-балг. адносін у 19—20 ст.

Тв.:

Социалистической Болгарии — 20 лет. Мн., 1964;

Советско-болгарские отношения (1917—1935 гг.). Мн., 1975;

Национальной свободе Болгарии 100 лет. Мн., 1978 (разам з Й.​Тончавым);

Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая, 681—1981. Мн., 1981.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІША́ЕВА (Ніна Паўлаўна) (н. 1.1.1937, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне паразіталогіі і вірусалогіі. Д біял. н. (1986). Скончыла БДУ (1959). З 1959 у Бел, НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1975 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні прыродных ачагоў трансмісійных вірусных інфекцый, распрацоўцы хіміятэрапеўт. прэпаратаў для прафілактыкі прыродна-ачаговых інфекцый, імуналогіі.

Тв.:

Явление регуляции гиперпаразитизма иммунитетом позвоночных (разам з В.​І.​Вацяковым, Т.​І.​Лабачовай) // Открытия, изобретения. 1987. № 31;

Достижения в этиотропном лечении вирусных гепатитов (разам з В.​І.​Вацяковым) // Мед. новости. 1996. № 10;

Проблема контроля за бешенством в различных регионах мира (разам з Л.​П.​Цітовым, А.​К.​Кажамякіным) // Постэкспозиционная профилактика бешенства в Республике Беларусь. Мн., 1998.

т. 10, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́РАХ (Валерый Іванавіч) (н. 14.2.1939, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гігіены харчавання. Д мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Данецкі мед. ін-т (1966, Украіна). З 1985 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1993 дырэктар Рэсп. навук.-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання. Навук. працы па выяўленні ксенабіётыкаў у прадуктах харчавання і іх сутачнай нагрузцы на арганізм, харч. і біял. каштоўнасці традыц. прадуктаў харчавання, узаемасувязі паміж захворваннем, нараджальнасцю, смяротнасцю і фактычным харчаваннем насельніцтва.

Тв.:

Спасибо зверю, птице, рыбе. Мн., 1982 (разам з Л.​І.​Сцякольнікавым);

Наш зеленый исцеляющий друг. Мн., 1985 (з ім жа);

Целебные кладовые природы. 2 изд. Мн., 1990 (з ім жа).

т. 11, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУ́МЧЫК (Віктар Мікалаевіч) (н. 11.8.1946, г. Брэст),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг. транспарту (1965), фіз. ф-т БДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.

Тв.:

Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.​М.​Саржэўскім);

Воспитание творческой личности Мн., 1998;

Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.​А.​Саўчанка);

Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.

т. 11, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРКЕ́ВІЧ (Аркадзь Іосіфавіч) (н. 10.3.1929, в. Варонаўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1974), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1951). Настаўнічаў. З 1955 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1965 у БДУ. Даследуе культуру мовы, стылістыку і граматыку бел. мовы. Аўтар кніг: «Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: (Структурна-семантычнае апісанне)» (1972), «Назоўнік: Граматычныя катэгорыі і формы» (1976), «Практычны курс сучаснай беларускай мовы» (1992), сааўтар «Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс» (1959), «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66) і інш.

Літ.:

Шакун Л.М. А.​І.​Наркевіч // Весн. БДУ. Сер. 4. 1989. № 1;

Цікоцкі М.Я. А.​І.​Наркевіч // Там жа. 1999. № 1.

І.​К.​Германовіч.

т. 11, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЧЫПУРЭ́НКА (Наталля Іванаўна) (н. 4.1.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д мед. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1970). З 1970 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па фундаментальных механізмах гіпаксіі, нейрадыстрафічнага працэсу і болевага сіндрому пры захворваннях нерв. сістэмы, распрацоўцы спосабаў іх фармалагічнага і немедыкаментознага лячэння.

Тв.:

Медиаторные взаимоотношения на спинальном и супраспинальном уровнях при хроническом болевом синдроме (у сааўт.) // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1988. №5 Содержание компонентов ренин-ангиотензин-альдостероновой системы и простагландинов серий E,F в различных органах после сшивания периферических нервов при лечении дегидратантами (разам з Г.​В.​Шарсцюк) // Патол. физиология и эксперим. терапия. 1996. №4.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)