На ПнЗ Венесуэлы і ПнУ Калумбіі. Займае частку тэктанічнай катлавіны з воз.Маракайба, Венесуэльскі заліў і прылеглую даяго сушу. Пл. 86 тыс.км². Вядома каля 80 нафтавых (найб. — Балівар, Лама, Ламар, Мене-Грандэ і інш.) і 4 газавыя радовішчы ў адкладах неагену, палеагену і мелу. Пач. запасы нафты каля 6,6 млрд.т, газу — 1,7 трлн. м³ (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РНСТА—ЭТЫНГСГА́ЎЗЕНА ЭФЕ́КТ,
узнікненне эл. поля (поля Нернста) у цвёрдых правадніках пры наяўнасці градыента т-ры і перпендыкулярнага даягомагн. поля. Адкрыты ў 1886 В.Нернстам і аўстр. фізікам А.Этынгсгаўзенам. Абумоўлены скрыўленнем траекторыі носьбітаў зараду ў магн. полі. Адрозніваюць падоўжны (эл. поле EN накіравана ўздоўж градыента т-ры ▽T) і папярочны (EN перпендыкулярнае ▽T і магн. полю) эфекты. Гл. таксама Гальванамагнітныя з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕААНТРАПАЛО́ГІЯ (ад палеа... + антрапалогія),
раздзел антрапалогіі, які вывучае змены фіз. тыпу чалавека ад першапачатковых стадый яго існавання (архантрапы) да канчатковага сфарміравання вял. рас сучаснага чалавецтва (неаантрапы). П. цесна звязана з палеанталогіяй, палеабатанікай, археалогіяй, геалогіяй антрапагену. Звесткі П. выкарыстоўваюць пры вывучэнні суадносін антрапа- і сацыягенезу, гісторыі фарміравання, рассялення, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву расавых тыпаў і ў сувязі з некат. пытаннямі антрапагенезу і этнагенезу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭПРЫ́НТ (англ. preprint ад лац. prae раней, перад + англ. print адбітак, друк),
апераджальны выпуск адбіткаў артыкулаў і інш. друкаваных матэрыялаў для аўтараў і інш. асоб даафіц. выхаду гэтых матэрыялаў. Наладжваецца для паскарэння распаўсюджвання навук. інфармацыі. Таксама выданне, што выпускаецца для абмеркавання спецыялістамі з мэтай падрыхтоўкі яго канчатковага тэксту (стэнаграмы, слоўнікі, макеты асобных тамоў энцыклапедый, пробныя выданні падручнікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́МПУР, Пумпурс (Pumpurs) Андрэйс (22.9.1841, Ліелюмправа, Латвія — 6.7.1902), латышскі паэт. Скончыў Адэскае юнкерскае вучылішча (1878). Друкаваўся з 1869. Асн.яго твор — гераічны эпас. «Лачплесіс», які напісаны на аснове нар. паданняў. Аўтар сатыр. твора «Краіна п’янчуг» (1870), зб. паэзіі «На радзіме і на чужыне» (1890), дарожных нататкаў «Ад Даўгавы да Дуная» (1895).
Тв.:
Рус.пер. — Лачплесис: Латыш. нар. герой. Рига, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЦАЛА́ДЗЕ Антон Мікалаевіч (13.11.1839, с. Мерэты Гарыйскага р-на, Грузія — 17.11.1913),
грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1858. У апавяданнях і аповесці «Прыгода трох» (1889) выступаў супраць сац. несправядлівасці. У рамане «Мацы Хвітыя» (1870) крытыкаваў разлад сярод феадалаў, што прывяло Грузію дапаліт. і эканам. заняпаду. Аўтар трагедыі «Вялікі Маўраві, ці Георгій Саакадзе» (1869) і гіст. нарыса «Георгій Саакадзе і яго час». Аўтар літ.крытычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЦКІ Уладзімір Лаўрынавіч (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 1941),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж.выд-ва Беларусі прыняло да друку зб.яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял.Айч. вайну. Загінуў на фронце.
Літ.:
Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны // Дзень паэзіі-71. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРА́ЛІ (франц. spirales ад лац. spira выгін),
1) плоскія крывыя лініі, што закручваюцца (раскручваюцца) вакол некаторага фіксаванага пункта і з кожным абходам набліжаюцца (аддаляюцца) даяго. Напр., архімедава спіраль, лагарыфмічная спіраль, спіраль Карню і інш. Выкарыстоўваюцца пры графічным рашэнні некаторых задач дыфракцыі, у некаторых канструкцыях развадных мастоў, пры праектаванні фрэз, труб.
2) Прасторавыя крывыя лініі, што закручваюцца вакол вызначанай восі, напр.вінтавая лінія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНГАЛІПІ́ДЫ,
клас складаных ліпідаў, структурныя кампаненты якіх — сфінгазінавыя асновы (сфінгазін, яго аналагі і гамолагі). Пашыраны ў расл. і жывёльных тканках, асабліва ў нервовай. Ва ўсіх прыродных С. сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай к-ты (напр., стэарынавай). У С., якія ўтрымліваюць фосфар (напр., сфінгаміэліны), першасны гідраксіл замяшчаецца астаткам фосфарнай к-ты. Парушэнне абмену С. у арганізме чалавека прыводзіць да захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЫ́ШСКІЯ ГО́РЫ, Талыш,
горы на ПдУ Каўказа, у Азербайджане, на граніцы з Іранам. Працяг сістэмы Малога Каўказа. Аддзелены ад яго прагінам з далінай р. Аракс. Складаецца з 3 падоўжных хрыбтоў. Выш.да 2492 м. Пераважаюць флішавыя і вулканагенныя тоўшчы з інтрузіямі асн. парод. Сейсмічнасць. На схілах — субтрапічныя лясы гірканскага тыпу (дуб, дзелква, жалезнае дрэва, бук), на грэбені — нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.