КАРАТКО́Ў Канстанцін Мікалаевіч (8.3.1890, г. Варонеж, Расія — 19.3.1954),
бел. хімік-арганік. Акад.АНБССР (1950, чл.-кар. 1947), д-рхім.н. (1943), праф. (1939). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924), дзе працаваў у 1919—25. З 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це ў Гомелі (з 1945 у Мінску), адначасова з 1949 у Ін-це хіміі АНБССР (у 1949—52 дырэктар). Навук. працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні хім. складу і будовы тэрпеноідаў, распрацоўцы тэорыі і тэхнікі падсочкі. Аўтар манаграфій «Колькасны аналіз» (1930), «Жывіца і прадукты яе перапрацоўкі. Уплыў спосабаў хавання шпігінару на яго якасць» (1934).
Тв.:
Химическая переработка древесины. Мн., 1947;
Канифоль и скипидар. Мн., 1950.
Літ.:
Памяці прафесара К.М.Караткова // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн.навук. 1956. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН Андрэй Капітонавіч (21.5.1911, г. Томск, Расія — 28.3.1981),
бел. вучоны ў галіне атамнай энергетыкі. Акад.АН Беларусі (1960), д-рфіз.-матэм.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Томскі ун-т (1934). У 1945 працаваў у лабараторыі І.В.Курчатава, з 1946 у Обнінскім фіз.-энергет. ін-це. З 1961 у Ін-це энергетыкі, у 1965—77 дырэктар Ін-та ядз. энергетыкі, адначасова ў 1962—69 акад. сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук, з 1977 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і буд-ве атамных электрастанцый, вадароднай энергетыцы. Удзельнічаў у стварэнні першай у свеце Обнінскай, Белаярскай і рухомай атамных электрастанцый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Атомные электростанции. М., 1959;
Реакторы атомных электростанций. Мн., 1971;
Мирное использование ядерной энергии. Мн., 1982 (разам з Р.Ф.Красінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́НА (сапр.Казак) Рыгор
(3.12.1908 або 1907, в. Бязверхавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1979),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1920-я г.). Скончыў Маскоўскі ін-т кінематаграфіі (1935). У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў зням.-фаш. акупантамі; друкаваўся ў газ. «Беларуская газэта», «Беларускі работнік», «Раніца». З 1944 у Германіі, у 1950—60-я г. працаваў на радыёстанцыі «Свабода». З 1960-х г. у ЗША. Друкаваўся з 1925. Першы зб. «Паэзія чырвонаармейца» (1931). Лірызм, туга па Радзіме, любоў да жанчыны ў. зб-ках паэзіі «Лебедзь чорная» (1947), «Вячорная лірыка» (1963), «Хвіліна роздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1975). Першы ў бел. паэзіі развіваў паліндром, туюг, канцону, лірычную секстыну і інш. формы верша. Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы, шмат перакладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫКАЛЁЎ Сяргей Канстанцінавіч (н. 27.3.1958, С.-Пецярбург),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989). Герой Расіі (1992). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1981). З 1985 у атрадзе касманаўтаў. 26.11.1988—27.4.1989 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-7» (з А.А.Волкавым, Ж.Л.Крэцьенам) і арбітальным комплексе «Мір»; 18.5.1991—25.3.1992 — палёт на КК «Саюз ТМ-12» (з А.П.Арцыбарскім, англ. Х.Шарман) і арбітальным комплексе «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-13»); 3—11.2.1994 — палёт у складзе экіпажа амер.КК «Дыскаверы» (6 чалавек, камандзір Ч.Болдэн). 4—14.12.1998 здзейсніў палёт (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) у складзе экіпажа амер.КК «Індэвар» («Спейс шатл»); пасля стыкоўкі перайшоў (разам з камандзірам «Індэвара» Р.Кабана) у модуль «Зара» міжнар. арбітальнай станцыі «Альфа». Правёў у космасе 483 сут (больш за 1,5 сут у адкрытым космасе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЧЭ́ЎСКІ Міхайла (у каталіцтве Станіслаў; ?, каля г. Брэст — 3.8.1649),
казацкі военачальнік, удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54, палкоўнік кіеўскі (1648—49). Збел. шляхецкага роду. У 1620-я г. служыў у каронным войску Рэчы Паспалітай. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй. З 1643 палкоўнік казацкіх рэестравых войск Рэчы Паспалітай. У 1647 садзейнічаў уцёкам Б.Хмяльніцкагаз турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі (5—6.5.1648) у крымскім палоне. Выкуплены Хмяльніцкім за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Летам 1649 пасланы Хмяльніцкім на Беларусь. Да 15 тыс. казакоў К. далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У ходзе Лоеўскай бітвы 1649 войска К. было разбіта, а сам ён цяжка паранены. Памёр ад ран на 3-і дзень пасля бітвы.
В.І.Мялешка.
М.Крычэўскі. Пасмяротны партрэт (з гравюры парыс. 1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІЧО́Ў Анатоль Пятровіч (н. 20.5.1923, г. Вузлавая Тульскай вобл., Расія),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1949—52). З 1943 працаваў у ваен.перыяд. друку, час. «Литературная Грузия». З 1967 жыве на Беларусі. Піша на рус. мове. Друкуецца з 1940: вершы, п’есы [«У нашым палку», паст. 1951; «Вяртанне (Бацька)», паст. 1954; «Арліны перавал», паст. 1958, і інш.]. Аўтар аповесцей «Па свежаму следу» (1955), раманаў «Так наступае вясна» (1958), «Паўднёвы Захад» (1962), «Трывога» (1964), «Поле бою» (1979), «Падпольная мянушка — Янаш» (1987), дакумент. аповесцей «Першыя савецкія гвардзейцы» (1971), «Час пераклічкі» (1981), «Год нараджэння — сорак першы» (1989), ваен.-гіст. нарысаў. Асн. тэма твораў — армейская служба ў мірны час, гераізм у гады вайны. Перакладае згруз. і арм. моў на рускую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ЖАНКА Уладзімір Андрэевіч (н. 10.6.1926, в. Косаль Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1953) і Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1959). З 1946 на журналісцкай і парт. рабоце. З 1964 у БДУ, з 1983 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (у 1983—93 заг. кафедры). Навук. працы патэарэт. праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, агр. і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканам. ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару с.-г. вытв-сці. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).
Тв.:
Экономические условия воспроизводства основных фондов в колхозах. Мн., 1978;
Планомерность сельскохозяйственного производства в народнохозяйственном АПК. Мн., 1983;
Адкуль выйшлі і куды ідзем: Экан. нарыс // Полымя. 1994. № 8, 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНТА́Н (лац. Lanthanum),
La, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 57, ат. м. 138,9055, адносіцца да рэдказямельных элементаў. Прыродны Л. складаецца з 2 ізатопаў 139La (99,911%) і радыеактыўнага 138La (перыяд паўраспаду 2 ∙ 1011 гадоў). У зямной кары 2,9 ∙ 10−3% па масе. Адкрыты швед. хімікам К.Мосандэрам у 1839. Назва (ад грэч. lanthanō хаваюся) абумоўлена цяжкасцю атрымання.
Серабрыста-белы метал, tпл 920 °C, шчыльн. 6162 кг/м³. У вільготным паветры акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з вадой, мінер. к-тамі, пры награванні — з большасцю металаў і неметалаў. Выкарыстоўваюць для легіравання алюмініевых, магніевых, нікелевых і кобальтавых сплаваў, як кампанент міш-металу — сплаў 45—50% цэрыю, 22—25% Л., 15—17% неадыму і інш. рэдказямельных элементаў з жалезам (да 5%) і крэмніем (0,1—0,3%), для паляпшэння мех. уласцівасцей сталі, чыгуну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МААНЗУ́НДСКІ АРХІПЕЛА́Г, Заходне-Эстонскі архіпелаг. У Балтыйскім м., тэр. Эстоніі. Пл. каля 4 тыс.км². Больш за 500 астравоў, найбольшыя з іх Саарэмаа, Хійумаа, Муху, Вормсі. Берагі моцна парэзаныя. Паверхня раўнінная (выш. да 54 м). Астравы складзены пераважна з вапнякоў, якія месцамі ўкрыты ледавіковымі і марскімі адкладамі. Шмат азёр. Клімат умерана цёплы з мяккай зімой. Сярэдняя т-растудз. -4 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Большая ч. паверхні астравоў занята лугамі і лясамі; па берагах пясчаныя дзюны з хваёвымі лясамі. Глебы пераважна дзярнова-карбанатныя і забалочаныя. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Запаведнікі: Війдумяэ і Вільсандзі. Значныя гарады: Курэсаарэ (в. Саарэмаа) і Кярдла (в. Хійумаа). У раёне М.а. ў перыяд 1-й і 2-й сусв. войнаў адбыліся вядомыя ваен. аперацыі (гл.Маанзундскія аперацыі ў 1-ю сусв. вайну і Маанзундскія аперацыі ў Вял.Айч. вайну).
расійскі тэатразнавец, літ.-знавец; адзін з заснавальнікаў сав. тэатразнаўства. Д-рфілал.н. (1937). Скончыў Кіеўскі ун-т (1918). З 1923 выкладаў у Ленінградскім ун-це (з 1937 праф.), пед. ін-це імя Герцэна, працаваў у Ленінградскім тэатр. ін-це. З 1943 у Маскве, выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (да 1948 дырэктар) і інш. Даследаваў італьян. і франц. мастацтва эпох Адраджэння і Асветніцтва, італьян. л-ру 13—16 ст. і драматургію 18 ст., сучасны тэатр, кіно, сав. і замежную культуру. У працах пра Мальера, П.Карнеля, Н.Буало, Ж.Расіна, Вальтэра распрацоўваў канцэпцыю франц. класіцызму. Аўтар «Гісторыі заходнееўрапейскага тэатра» (т. 1—2, 1936—39), складальнік «Хрэстаматыі» па гісторыі зах.-еўрап.т-ра (т. 1—2, 1937—39).
Тв.:
О театре. М., 1963;
Итальянская литература: Возрождение и просвещение. М., 1966.