у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 5,75 км². Схілы катлавіны выш.да 5 4, пад лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЗІСу медыцыне,
пры хваробе рэзкая змена стану хворага (як правіла, да паляпшэння). Напр., пры інфекц. хваробах К. праяўляецца раптоўнай нармалізацыяй т-ры цела, моцным («праліўным») потавыдзяленнем, слабасцю, санлівасцю, інш. раз падзеннем сардэчнай дзейнасці. Ад К. адрозніваюць т.зв. несапраўдны К., ці псеўдакрызіс, пры якім паніжэнне т-ры цела і паляпшэнне стану хворага часовыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯБІЁНТЫ [ад крыя... + біёнт(ы)],
пастаянныя жыхары вельмі халодных месцаў (на або ў снезе ці лёдзе, у талых водах і інш.). Да іх адносяцца некаторыя аднаклетачныя водарасці, напр., хіянафілы (раслінны жгуціканосец, які можа афарбоўваць снег або лёд у чырв. колер, снегавая хламідаманада), падснежнікі, некаторыя чэрві, насякомыя (снежныя блохі Colembola і інш.), антарктычная рыба трэматомус, аўцабык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЙТА,
агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб.да 44 м (Верхняе К.). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУШЫ́ЛІ,
паўднёвы хрыбет горнай сістэмы Куньлунь на паўн.-ўсх. ускраіне Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Даўж. каля 800 км, выш.да 6000 м. Утварае паласу хаатычна размешчаных плоскавяршынных масіваў, сопак і град з друзаватай паверхняй. Складзены пераважна з сланцаў і вапнякоў. У зах. і цэнтр.ч. — невял. снежнікі і ледавікі. Расліннасць халодных пустынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУНДЗІ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе, у Алтайскім краі Рас. Федэрацыі. Пл. 728 км². Глыб.да 4 м. На Пн і З берагі абрывістыя, на У і Пд — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай з воз. Кучукскае (разам пл. 800 км²). Упадае р. Кулунда. Здабыча мірабіліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТА́Ж (франц. courtage),
узнагароджанне брокеру за пасрэдніцтва пры ажыццяўленні біржавай здзелкі. Падлічваецца звычайна ў праміле да сумы заключанай здзелкі і выплачваецца маклеру прадаўцом і пакупніком. Стаўкі К. залежаць ад катэгорыі каштоўных папер і тавараў, аб’ёму біржавых здзелак. Памеры К. вызначаюцца статутам біржы або па ўзгадненні паміж удзельнікам біржавай здзелкі і брокерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЧАВА-ДАЖДЖАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cumulonimbus (Cb)],
шчыльныя і магутныя воблакі белага колеру з цёмнымі, зрэдку сіняватымі асновамі з моцным вертыкальным развіццём (давыш. 14 км). Ападкі з іх ліўневага характару, часам суправаджаюцца навальніцай, шквалам, градам. Развіваюцца з магутных кучавых воблакаў, адрозніваюцца ад іх верхняй часткай, якая складаецца з крышталёў лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́НА (ням. Lawine ад позналац. labina апоўзень),
абвал снегу або лёду, што саслізгвае са стромкіх горных схілаў і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Сярэдняя скорасць Л. 20—30 м/сек, аб’ём знесенага матэрыялу ад соцень тысяч да мільёнаў кубаметраў. Найб. часта бываюць у Альпах, Кардыльерах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі; утвараюць моцныя разбурэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1809—60 у мяст. Лагойск (цяпер г. Лагойск Мінскай вобл.). Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выпускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.