марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі ў насавой частцы і на карме. Была пашырана ў краінах Міжземнага мора ў 13—17 ст. З 15 ст.на К. здзяйснялі акіянскія плаванні, напр., Х.Калумб — цераз Атлантычны ак., В. да Гама — з Еўропы ў Індыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФУ́Э (Kafue),
рака ў Замбіі, левы прыток р. Замбезі. Даўж. каля 1000 км, пл. басейна каля 140 тыс.км². Пачынаецца на водападзельным плато Конга-Замбезі, цячэ пераважна ў нізкіх забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні ўтварае цясніну даўж. 26 км. ГЭС, вадасховішча. Суднаходная на 240 км ад вусця. У сярэдняй ч. басейна К. — нац. парк Кафуэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁВА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Навагрудак—Наваельня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 кмнаПдЗ ад г. Навагрудак, 172 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня. 371 ж., 158 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ТАРЫ,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ваўкавыск — рабочы пас. Пагранічны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 кмнаПдУ ад г.п.Вял. Бераставіца, 80 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Бераставіца. 518 ж., 204 двары (1998). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Капліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЯ ЗЯМЛЯ́,
гістарычная назва ў 9—15 ст. тэрыторыі на правым беразе сярэдняга цячэння Дняпра з цэнтрам у Кіеве. Да 1130-х г. у складзе Кіеўскай Русі, пасля распаду якой утварылася Кіеўскае княства. У 1240 спустошана мангола-татарамі. З 1362 у складзе ВКЛ, у 1471 натэр. К.з. ўтворана Кіеўскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́К (грэч. kylix),
старажытнагрэчаская гліняная ці металічная пасудзіна для ўжывання віна: плоская шырокая чаша на высокай ножцы з падножкай і дзвюма гарыз. ручкамі на процілеглых баках краю чашы. Гліняныя К. часта размалёўвалі ўнутры. Найб. вядомы чырвонафігурныя К. 6—4 ст. да н.э.
Кілік «Коннік». Эпіктэт. Каля 520 да н.э.; 1 — агульны выгляд, 2 — унутраная размалёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЕ́НЬ,
старажытная ўдарна-драбільная зброя. Складаўся з кароткай драўлянай ручкі, да аднаго канца якой на ланцугу ці рамяні падвешваўся цяжкі груз (камень, гіра, спец. шматгранная метал. адліўка), а да другога мацавалася пятля для надзявання на кісць рукі (адсюль назва). Быў пашыраны ў Стараж. Русі і многіх краінах Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧЫНА СЛАБАДА́,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., нар. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 кмнаПн ад горада і 25 км ад чыг. ст. Барысаў, 96 км ад Мінска. 494 ж., 209 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖАБО́Р’ЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Ельскім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Княжабор’е і Дабрынь. Створана нар. Млынок у 1978. Пл. 1,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 4,3 м, аб’ём вады 2,29 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛКІ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., нар. Трэмля. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 59 кмнаПнУ ад г. Петрыкаў, 180 км ад Гомеля, 36 км ад чыг. ст. Пціч. 771 ж., 274 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.