КАЛЕ́НКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе, якая злучае яе з гарадамі Высокае і Камянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Камянец, 59 км ад Брэста, 17 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 504 ж., 193 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 7, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫМА́ГА,
у Старажытнай Русі закрыты баярскі або царскі экіпаж без сядзення для фурмана, з высокім кузавам, з суконнымі або шаўковымі фіранкамі па баках. Пазней К. сталі называць усе старадаўнія грувасткія экіпажы і цяжкія нязграбныя павозкі. На Беларусі К. іранічна называлі калёсы, платформы для перавозкі цяжкіх грузаў, на якіх ездзілі ў гарадах балаголы.
т. 7, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе. Цэнтр — г.п. Камарын. Падзяляўся на 29 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 30.12.1927 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Брагінскага і Хойніцкага р-наў.
т. 7, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе г.п. Плешчаніцы — в. Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 82 км ад Мінска, 44 км ад чыг. ст. Барысаў. 587 ж., 199 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішчы позняга феадалізму.
т. 7, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМСАМО́ЛЬСК,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Бярэзіна, на аўтадарозе Васілевічы — в. Горваль. Да 1935 наз. Дзюрдзеў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 96 км ад Гомеля. 669 ж., 231 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 7, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНІ́ЧНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
біблейскія кнігі, прызнаныя царквой адзінаправільнымі, боганатхнёнымі. На працягу стагоддзяў служыла афіц. прызнанай крыніцай ведаў пра гісторыю чалавецтва і навакольны свет, кодэксам хрысц. веры, маралі і адначасова была папулярнай белетрыстыкай, якая задавальняла эстэт. запатрабаванні і густы розных сац. груп. Паўплывала на л-ры ўсіх. хрысц. народаў. Гл. таксама ў арг. Біблія.
т. 7, с. 569
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНПУ́Р,
горад на Пн Індыі, штат Утар-Прадэш, на р. Ганг. Каля 2 млн. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысл. цэнтр даліны Ганга. Прам-сць: тэкст. (гал. ч. баваўняная і шарсцяная), трыкат., гарбарна-абутковая, харч., авіябуд., радыёэлектронная, дакладнае і с.-г. машынабудаванне, металаапр., хімічная. Ун-т, тэкст. і тэхнал. ін-ты.
т. 7, с. 590
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЮХІ́,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на р. Свіслач (бас. р. Нёман). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г.п. Вял. Бераставіца, 37 км ад Гродна, 321 ж., 130 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП’Ё,
халодная колючая або кідальная зброя, якая выкарыстоўвалася на вайне і паляванні. Вядома з эпохі палеаліту. Складалася з дрэўка і наканечніка (з каменю, косці, металу). У некат. краінах і народаў захавалася і ў сярэдневякоўі. У 18 ст. страціла былое значэнне. Засталося на ўзбраенні ў плямён Аўстраліі, Акіяніі, Бразіліі. К. таксама называецца спарт. кідальны снарад.
т. 8, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЁЎКА,
вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна — г.п. Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства «Капцёўка». За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна. 735 ж., 238 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Царква, касцёл.
т. 8, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)