ЗА́ЙЦАЎ (Міхаіл Мітрафанавіч) (н. 23.11.1923, в. Заводскі Хутар Тульскай вобл., Расія),
военачальнік, ген. арміі (1980). Герой Сав. Саюза (1983). Скончыў ваен. акадэміі бранятанкавых войск (1954) і Генштаба (1965). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Пасля вайнынач. штаба, камандуючы арміяй, 1-ы нам. камандуючага войскамі акругі. У 1976—80 камандуючы войскамі БВА. З 1980 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1985 на кіруючых пасадах ва Узбр. Сілах СССР. Чл.ЦККПБ у 1971—81, ЦККПСС у 1981—90. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—80, СССР у 1979—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́КАЎ (Георгій Пятровіч) (11.2.1896, в.Вял. Крушынаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 4.2.1961),
генерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў БДУ (1929), курсы «Выстрал» (1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1943). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз.вайны 1918—20. З 1922 на сав. і прафсаюзнай рабоце ў Рагачове, Мінску, з 1932 нач. упраўлення нарыхтовак пры СНКБССР. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Данскім, Сцяпным, 3-м Бел. і інш. франтах: камандзір палка, брыгады, дывізіі. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. Да 1955 на ваен.-пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТА́ЛІКІ (лац. Italici),
індаеўрапейскія плямёны, якія насялялі ў старажытнасці Апенінскі п-аў. Розніліся моваю, памерамі тэрыторыі, колькасцю насельніцтва, узроўнем культуры і эканомікі. У 1-м тыс. да н.э. падзяліліся на 2 галіны: лац.-фаліскскую (жылі ў Лацыі і паўд. Этрурыі) і оскска-умбрскую (займалі землі да Паўд. Італіі). Паводле падання, Рым засн.лац. каланістамі ў 8 ст. да н.э., пазней узвысіўся над І. У выніку рым. экспансіі ў 5—3 ст. да н.э. І. страцілі самастойнасць, ч. іх зямель трапіла пад уладу Рыма. У выніку Саюзніцкай вайны 90—88 да н.э. І. атрымалі правы рым. грамадзян, на працягу 1 ст.н.э. раманізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬМА́РСКАЯ ВАЙНА́ 1611—13,
вайна паміж Даніяй і Швецыяй за панаванне на Балтыйскім м., у паўд.ч. Скандынаўскага п-ва і паўн. узбярэжжы Нарвегіі (належала Даніі). Вялася пераважна на швед. землях. Швецыя страціла крэпасць Кальмар (жн. 1611, адсюль назва вайны) і адзіны на той час швед. порт Эльфсбарг у прал. Катэгат (май 1612). Паводле Кнерэдскага мірнага дагавора (20.1.1613) захоўваліся ўмовы Штэцінскага міру, заключанага ў 1570 (завяршыў дацка-швед. вайну 1563—70); шведы адмовіліся ад прэтэнзій на Фінмаркен, абавязаліся выплаціць кантрыбуцыю ў 1 млн. талераў, да канчатковай выплаты Данія атрымала правы на Эльфсбарг з прылеглай тэр.; не была адноўлена дацка-швед. (Кальмарская) унія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАЎНІ́ЦЫН (Пётр Пятровіч) (9.10.1764—9.9.1822),
рускі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1817), граф (1819). Удзельнік руска-шведскіх войнаў 1788—90 і 1808—09. У час ваен. дзеянняў супраць Рэчы Паспалітай 1792—94 камандаваў мушкецёрскім палком. На пач.вайны 1812 камандаваў 3-й пях. дывізіяй у 3-м корпусе ген. М.А.Тучкова, у баях каля в. Астроўна (Бешанковіцкі р-н) 26 ліп. стрымліваў націск франц. карпусоў маршала Мюрата і ген. Багарнэ. Вызначыўся ў бітвах пад Смаленскам і Барадзіно. З вер. 1812 у ген. штабе аб’яднаных зах. армій. Удзельнік ваен. дзеянняў 1813—14. У 1815—19 ваен. міністр. З 1819 чл.Дзярж. савета, нач.ваен.навуч. устаноў, дырэктар Царскасельскага ліцэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Пётр Васілевіч) (20.6.1909, г. Віцебск — 1.6.1943),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў у Ленінградзе і Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40, у час якой пам. камандзіра авіяпалка капітан К. зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме праціўніка 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 6 аўтамашын. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда. Знішчальны авіяполк пад камандаваннем палкоўніка К. за 5 месяцаў правёў 389 паветр. баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Загінуў у баі над Фінскім залівам. Яго імем наз. вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім р-не Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РША (ад санскр. karscha адзінка вагі ў 9,33 г),
самая дробная манета Індыі, якой ішло 80 на 1 фанам, 3360 на 1 пагаду. У 16 ст. распаўсюдзілася па ўсёй Усх. Азіі. У сярэдзіне 19 ст. ў Кітаі ўсе тыпы мясц.бронз. манет з адтулінай называліся К. 1 рупія роўная 533 К., 1 долар — 1200 К. Пасля 1-й сусв.вайны ў Кітаі спыніўся выраб літых К. Ост-Індская кампанія выпускала для Індыі, Малаі, Барнео, Суматры і каланіяльных уладанняў у паўд.-ўсх. Азіі манеты ў 40, 20, 15, 10, 5, 2½ і 1 К. з гербам кампаніі на адным і шалямі — на другім баку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1973 у г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Адкрыты ў 1975. Мае 3 экспазіц. залы (пл. экспазіцыі 335 м²), больш за 9 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Сярод матэрыялаў археал. знаходкі (прылады працы 3—1-га тыс. да н.э., косці шарсцістага насарога, зуб маманта), нумізматычныя калекцыі 17—20 ст., старадрукі (мінеі 1754 і 1799), матэрыялы пра абарону Касцюковіч у 1941, дакументы і асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вял.Айч.вайны, нар. паэта Беларусі А.Куляшова, пісьменнікаў В.Хомчанкі, І.Чыгрынава, А.Русецкага, А.Твардоўскага, А.Фадзеева, творы жывапісу бел. мастака А.Бархаткова, прадметы побыту, узоры прыкладнога мастацтва, матэрыялы пра вёскі, пакінутыя ў забруджанай зоне пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙЗА́РАЎ (сапр.Кейзераў) Аляксей Сцяпанавіч
(4.10.1928, в. Бронніца Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 22.11.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі настаўніцкі ін-т (1955). Працаваў настаўнікам, у рэдакцыях газет, на Бел. радыё, у 1974—88 у час. «Неман». Друкаваўся з 1950. Пісаў на рус. і бел. мовах пераважна для дзяцей (кн. «Хітры цвічок», 1966, «Першы разведузвод», 1969, «У нас у Тапалёўцы», 1976). Запісаў і літ. апрацаваў мемуары ўдзельнікаў Вял.Айч.вайны Э.Лаўрыновіча, І.Зуевіча, М.Фядотава і інш., кн. Н.Гірыловіча «Дальва — сястра Хатыні» (1981). Аўтар дакумент. аповесці «Рэха на Палессі» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУК (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1935, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). Працаваў настаўнікам, з 1960 выкладае ў ВНУ, з 1982 заг. кафедры БДУ. У 1984—94 гал. рэдактар серыі «Весніка БДУ». Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю Беларусі, праблемы грамадскіх рухаў і паліт. партый, гісторыю Вял.Айч.вайны. Адзін з аўтараў навук. дапаможнікаў «Палітычная гісторыя XX ст.» (1990), «З гісторыі палітычных партый» (1993), «Праграмныя дакументы палітычных партый» (1994).
Тв.:
В труде воспитывается человек будущего. Мн., 1963;
На галоўным напрамку. Мн., 1971;
Рост трудовой активности рабочего класса. Мн., 1976.