КРЫВАНО́С (1920, в. Альхоўка Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945).
Скончыў Бабруйскі лесатэхн. тэхнікум (1940), Саратаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. К. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска.: бранёй свайго танка закрыў танк камандзіра палка, паранены працягваў камандаваць баявымі дзеяннямі ўзвода, памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́Ц, Крывое возера,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 18 км на Пнадг. Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 32 км на Уадг. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. каля 1,3 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 31,5 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 15 м), у ніжняй ч. пад хмызняком, у верхняй — пераважна разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКАЕ ПРЫМО́Р’Е,
кліматычны курорт на Украіне. На беразе Чорнага м. паміж гарадамі Феадосія і Судак. Ахаванасць гарамі адпаўн. і паўн.-ўсх. вятроў, клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу, з мяккай зімой, пераважна гарачым і сухім летам, працяглы купальны сезон (з чэрв. да сярэдзіны кастр.), пясчана-галечны пляж даўж. 3 км і інш. фактары спрыяюць клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання) і нерв., сардэчна-сасудзістых функцыян. расстройстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯСКАПІ́Я (адкрыя...+ ...скапія),
фізіка-хім. метад даследавання вадкіх раствораў нелятучых рэчываў. Заснаваны на вымярэнні высокаадчувальнымі тэрмометрамі ці тэрмапарамі паніжэння т-ры замярзання раствору ў параўнанні з т-рай замярзання чыстага растваральніку. Метад прапанаваны франц. вучоным Ф.Раулем у 1882—88. Выкарыстоўваюць для вызначэння малекулярнай масы растворанага рэчыва, ступені дысацыяцыі слабых электралітаў, тэрмадынамічнай актыўнасці растваральніка і растворанага рэчыва, саставу раствораў, чысціні арган. рэчываў. Гл. таксама Эбуліяскапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМНІЙАРГАНІ́ЧНЫЯ ВА́ДКАСЦІ, сіліконавае масла,
арганасілаксанавыя алігамеры ці палімеры з невысокай малекулярнай масай, якія захоўваюць цякучасць у шырокім дыяпазоне тэмператур (ад -135 да 250—300 °C). К.в. бясколерныя, характарызуюцца гідрафобнасцю, хім. інертнасцю, адносна малым змяненнем вязкасці пры змене т-ры, высокімі сціскальнасцю, тэрмічнай (240—350 °C) і тэрмаакісляльнай (150—300 °C) стабільнасцю, добрымі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюць у якасці гідраўлічных вадкасцей, гідрафабізатараў, змазак і інш.Гл. таксама Крэмнійарганічныя палімеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́МА-МА́НЫЦКАЯ ЎПА́ДЗІНА,
тэктанічнае жолабападобнае паніжэнне, якое аддзяляе Перадкаўказзе адУсх.-Еўрап. раўніны. Шыр. 20—30 км, у цэнтр.ч. звужана да 1—2 км. Злучае Кубана-Прыазоўскую і Прыкаспійскую нізіны. У антрапагене — марскі праліў паміж Чорным і Каспійскім морамі. Змяшчае сістэму азёр і вадасховішчаў, Кума-Маныцкі канал. Усх.ч. занята нізоўем р. Кума. Па К.-М.у. праходзіць умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛЕ́НКА Уладзімір Цімафеевіч (25.12.1924, в. Бабінічы Віцебскага р-на — 13.5.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). У Вял.Айч. вайну з 1941 партызан — падрыўнік атрада І.Р.Шлапакова ў Смаленскай вобл. За 10 месяцаў падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Вяртаючыся з баявога задання, трапіў у засаду, быў цяжка паранены, памёр ад ран. У Смаленску К. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЯ́ХЦІНСКІ ДАГАВО́Р 1727 Падпісаны паміж Расіяй і Кітаем 1.11.1727 у г. Кяхта
(Бурація). Устанавіў рас.-кіт. мяжу на ўчастку адр. Аргунь (на У) да перавалу Шабін-дабаг (на 3),
вызначыў умовы рас.-кіт. гандлю і мірнага вырашэння пагран. спрэчак, парадак прыёму пасольстваў і дыпламат. перапіскі, юрыдычна аформіў знаходжанне ў Пекіне рас. духоўнай місіі. Дзейнічаў да прыняцця Айгунскага дагавора 1858 і Пекінскага трактата 1860.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКАПЛАКІ́Я (адгрэч. leucos белы + plakion плітка, пласцінка),
пашкоджанне слізістай абалонкі чалавека ў выніку працяглага ўздзеяння раздражняльнікаў (алкаголь, тытунь, зубныя пратэзы і інш.). Адносіцца да перадпухлінных хвароб. Найчасцей хварэюць мужчыны. Выяўляецца ачагамі шаравата-белага колеру на слізістых абалонках языка, шчок, геніталіяў з нязначнымі ўшчыльненнямі; пры працяглым існаванні адбываецца патаўшчэнне слізістай абалонкі, сасочкавыя разрастанні, магчымы пераход у плоскаклетачны рак. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае, прамянёвая тэрапія.