спецыялізаваная гаспадарка, якая разводзіць пчол меданосных, вядзе селекцыйна-племянную работу па вывядзенні новых і паляпшэнні існуючых ліній і парод. Асн. метад — чыстапароднае развядзенне. Вядзецца пастаянны ўлік паходжання кожнай маткі, прадукцыйнасці пчаліных сем’яў, іх зімастойкасці іінш. Прадукцыя П. — плодныя маткі і пчолапакеты (4 гнездавыя рамкі з пчаліным расплодам, мёдам і плоднай маткай у спец. скрынцы), якімі забяспечваюцца пчолагадоўчыя гаспадаркі, фермы і аматарскія пчальнікі. На Беларусі вядучыя П. — Баранавіцкі, Брэсцкі, Гродзенскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭ́НДЗАЛЬ,
асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэт. валокнаў. Адрозніваюцца паводле матэрыялу — цвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя іінш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя П. Пад словам «П.» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў (напр., сухі П. — работа цвёрдымі П., слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МА (ад ням. Rahmen) у будаўніцтве, стрыжнёвая сістэма, элементы якой злучаны паміж сабой жорсткімі сувязямі ці шарнірамі. Асн. элементы Р. — стойкі (верт. стрыжні) і рыгелі (гарыз. стрыжні). Бываюць плоскія і прасторавыя, адна- і шмат’ярусныя, сіметрычныя, замкнёныя іінш. Большасць Р. — статычна нявызначаныя сістэмы; разлік іх праводзіцца метадамі буд. механікі. Выкарыстоўваюцца як нясучыя канструкцыі прамысл.і грамадскіх будынкаў, мастоў, пуцеправодаў, эстакад іінш.інж. збудаванняў.
Рамы: а — плоскія (бесшарнірная і трохшарнірная); б — прасторавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТО́РБА СМЕ́ХУ»,
зборнік гумарыст. ісатыр. твораў (фацэцый) на польскай ібел. мовах. Складзены ў 1773—98 выкладчыкам бернардзінскага калегіума ў г. Сянно (Віцебская вобл.) К.Жэрай. Уключае 223 анекдатычныя пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Гродзеншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне іінш. мясцовасцях Беларусі і Польшчы. Некаторыя маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Рукапіс выяўлены іапубл. ў 1893 З.Глогерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБІКВІ́СТЫ (ад лац. ubique скрозь, усюды),
віды раслін і жывёл з шырокай экалагічнай валентнасцю, здольных нармальна развівацца ў розных умовах навакольнага асяроддзя. Напр., трыснёг звычайны (расце ў вадзе і на сушы, на гліністым і пясчаным грунце), папараць арляк (звычайная расліна ўмераных шырот Паўн. паўшар’я, тропікаў і субтропікаў Паўд. паўшар’я), воўк (сустракаецца ў тундры, хвойных і лісцевых лясах, стэпах, гарах іінш.). Асабліва шматлікія і добра выражаныя У. ў водным асяроддзі. Гл. таксама Касмапаліты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНЫЯ ЎЛАСЦІ́ВАСЦІ ГЛЕ́БЫ,
уласцівасці глебы, якія вызначаюць характар яе фіз. стану, узаемадзеяння са знешнімі фіз. фактарамі (паступленне вады, цяпла, мех. ўздзеянне іінш.) і характар трансфармацыі гэтых уздзеянняў у глебе. Падзяляюцца на асн.фіз. (аб’ёмная і ўдзельная вага, шчыльнасць, порыстасць, мех. састаў, структура глебыіінш.), фізіка-мех. (пластычнасць, вязкасць, цвёрдасць, удзельнае супраціўленне іінш.), водныя (вільгацяёмістасць, водапранікальнасць, гіграскапічнасць іінш.), цеплавыя (цеплаёмістасць, цеплаправоднасць іінш.), паветраныя, эл., радыеактыўныя. Ф.ў.г. вывучае фізіка глеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ РЫ́ТМЫ,
змена інтэнсіўнасці і характару працэсаў, што перыядычна паўтараюцца ў клетках, тканках або ва ўсім арганізме. Напр., рытмічная актыўнасць нейронаў і мозга, скарачэнні страўніка і перыстальтыка кішэчніка, рытмы дзялення клетак, эстральны і менструальны цыклы іінш. Рытмічны характар мае большасць фізіял. працэсаў з перыядам ад мілісекунд да месяцаў і больш. Высокачастотныя рытмы мадулююцца больш нізкачастотнымі (многагадзіннымі, сутачнымі, гадавымі) і разам складаюць рытмічную сістэму арганізма. Ф.р. — аснова большасці біялагічных рытмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭСТАДО́ЗЫ,
глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца стужачнымі чарвямі (цэстодамі). Віды Ц. на Беларусі: дыфілабатрыёзы, тэніідозы, цэнурозы, цыстыцэркозы, эхінакакозіінш. У палаваспелай стадыі ўзбуджальнікі паразітуюць у кішэчніку сабачых, кашэчых, купіцавых (канчатковыя гаспадары), у лічынкавай — у розных органах і тканках авечак, буйн. раг. жывёлы, свіней, ласёў і чалавека (прамежкавыя гаспадары). Пры Ц. пашкоджваюцца кішэчнік, печань, лёгкія, галаўны і спінны мозг, інш. органы. Прафілактыка: дэгелімінтызацыя, ветэрынарна-сан. кантроль мясных прадуктаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕАХІ́МІЯ (ад бія... + геахімія),
галіна геахіміі, якая вывучае геахім. працэсы ў біясферы ў іх сувязі з працэсамі біял. кругавароту рэчываў на працягу геал. гісторыі Зямлі і ў сучасных умовах. Даследуе: жывое рэчыва, яго ўздзеянне на геахім. працэсы; гісторыю, біягенную міграцыю, размеркаванне і канцэнтрацыю ў зямной кары хім. элементаў; біягеахім. правінцыі ў ходзе біягеахім. раянавання; геахім. цыклы біягенных элементаў праз пабудову колькасных мадэляў; ролю арганізмаў ва ўтварэнні і разбурэнні радовішчаў карысных выкапняў; тэрыторыі антрапагеннага ўздзеяння (гар. экасістэмы, цэнтры здабыўной і перапрацоўчай прам-сці); біягеахім. эндэміі чалавека і жывёл; геахім. дзейнасць арганізмаў на забруджаных цяжкімі металамі і радыенуклідамі ўчастках; прагназуе развіццё біясферы.
Заснавальнік біягеахіміі — рус. вучоны У.І.Вярнадскі, які арганізаваў першую ў свеце біягеахім. лабараторыю (1918), пашырыў уяўленне аб біясферы як абалонцы Зямлі, даў тлумачэнне геахім. дзейнасці жывых істот, увёў вызначэнні біягеахім. энергіі засялення Зямлі як планеты, скорасці расцякання і паўсюднасці жыцця іінш. Гэтыя даследаванні развіваў А.П.Вінаградаў, які вызначыў сярэдні хім. састаў жывога рэчыва, распрацаваў тэарэт. ўяўленні аб біягеахім. правінцыях, што паслужыла асновай для біягеахім. пошукаў карысных выкапняў. На Беларусі праблемы біягеахіміі даследуюцца з 1960-х г. (К.І.Лукашоў, А.К.Лукашоў, У.А.Кузняцоў, В.Б.Кадацкі іінш.). Работы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, эксперым. батанікі, заалогіі, фотабіялогіі), у БДУ, БСГА, БелНДІ земляробства і кармоў іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЭЛЕКТРЫ́ЧНЫЯ ПАТЭНЦЫЯ́ЛЫ, біяпатэнцыялы,
электрычныя патэнцыялы, якія ўзнікаюць у жывых тканках і асобных клетках чалавека, жывёл і раслін; паказчык біяэл. актыўнасці; важнейшыя кампаненты працэсаў узбуджэння і тармажэння. Вызначаюцца іх рознасцю паміж двума пунктамі жывой тканкі. Асн. віды: мембранныя, або біяэлектрычныя патэнцыялы спакою, дзеяння, постсінаптычныя. Інш. віды біяэлектрычных патэнцыялаў розных органаў і тканак — аналагі або вытворныя асноўных.
Мембранны патэнцыял — рознасць патэнцыялаў паміж вонкавым іўнутр. бакамі мембраны жывой клеткі. Абумоўлены нераўнамерным размеркаваннем іонаў (у першую чаргу іонаў натрыю і калію) паміж унутр. саставам клеткі і асяроддзем вакол клеткі. Унутр. частка мембраны ў спакоі зараджана адмоўна, вонкавая — дадатна. Патэнцыял дзеяння характэрны для спецыялізаваных узбуджальных утварэнняў, паказчык развіцця працэсу ўзбуджэння. Забяспечвае, напр., распаўсюджванне ўзбуджэння ад рэцэптараў да нерв. клетак і далей ад клетак да мышцаў, залоз, тканак У мышачным валакне садзейнічае сувязі фіз.-хім.і ферментатыўных рэакцый, якія закладзены ў аснову скарачэння мышцаў. Постсінаптычныя патэнцыялы (узбуджальны і тармазны) узнікаюць на невял. участках клетачнай мембраны. Месцы ўзнікнення градыентаў — мембраны, якія адрозніваюцца структурай і іонаабменнай уласцівасцю. Асноўная крыніца энергіі — адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ). Біяэлектрычныя патэнцыялы інфармуюць аб стане і дзейнасці розных органаў. Іх рэгіструюць і вымяраюць пры даследаванні функцый арганізма, тканак і асобных клетак. У мед. практыцы ў дыягнастычных мэтах рэгіструюць біяэлектрычныя патэнцыялы сэрца (электракардыяграфія), мозга (эл.-энцэфалаграфія), мышцаў (эл. міяграфія) іінш.