геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пдадв. Ладыга Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР (ням. Kar), цырк,
чашападобная выемка ў верхняй ч. схілаў гор у вобласці сучаснага або стараж. зледзянення. Утвараецца ад дзейнасці ледавікоў, снежнікаў, марознага выветрывання. Вызначаецца плоскім днішчам, якое з бакоў і ззаду абкружана стромкімі сценкамі, з пярэдняга боку адкрыты ці замкнёны невысокім парогам. На дне К. могуць быць каравыя ледавікі, намнажэнні фірну або снегу. У К., якія знаходзяцца ніжэй сучаснай снегавой лініі, часта размешчаны ка́равыя азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЁВА, Святое возера. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗадг.п. Бешанковічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,86 км². Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі лесам, -на ПнУ да 5 м, разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́РА (Carrara),
горад у Цэнтр. Італіі, у вобласці Таскана, за 6 кмад берага Лігурыйскага м. 68 тыс.ж. (1987). Са старажытнасці вядомы кар’ерамі белага (Карарскага) мармуру; каля палавіны занятых у прам-сці працуюць на яго здабычы і апрацоўцы. Прадпрыемствы хім. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць машын для апрацоўкі мармуру. Школа маст. апрацоўкі мармуру. Акадэмія прыгожых мастацтваў (з 1769). Арх. помнікі 12—14 ст. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),
горны хрыбет на УЦэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на Уадвоз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас.р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́Р [франц. carrière ад позналац. quarraria (quadraria) каменяломня],
сукупнасць горных абсталяваных для здабычы вугалю, руд і нярудных карысных выкапняў адкрытым спосабам (гл.Адкрытая распрацоўка радовішчаў). Глыбіня да соцень метраў, плошча да тысяч гектараў. У вугальнай прам-сці наз. разрэзам, у гарнаруднай — рудніком, па здабычы каменю — каменяломняй. Пасля выпрацоўкі радовішчаў К. падлягаюць рэкультывацыі. На тэр. Беларусі ёсць К. па здабычы буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗадг.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.
форма масавай нар. культуры (вулічныя шэсці, тэатралізаваныя гульні, камічныя інсцэніроўкі, парадзіраванне грамадска-паліт. і інш. афіцыйна высокіх ін-таў, якія пераводзяцца ў гратэскава-камічны аспект). Склаўся ў сярэдневяковай Еўропе. Ва ўсх.-слав. рэгіёне выявіўся ў калядных, масленічных, велікодных, купальскіх і інш. абрадах з удзелам скамарохаў, блазнаў. Своеасаблівым К. на Беларусі з’яўляюцца Каляды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЗІЯ (ад позналац. corrosio раз’яданне) у геалогіі, 1) разбурэнне горных парод або частковае растварэнне мінералаў у выніку хім. (растваральнага) дзеяння прыродных вод. Вада, у якой звычайна растворана пэўная колькасць двухвокісу вугляроду, асабліва моцна ўздзейнічае на вапнякі і інш. лёгкарастваральныя пароды, што можа выклікаць утварэнне розных форм карставага рэльефу (гл.Карст).
2) Раз’яданне, растварэнне і аплаўленне магмай або постмагматычнымі растворамі раней раскрышталізаваных мінералаў і горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ ІНТЭГРА́Л,
1) вызначаны інтэграл ад неперарыўнай функцыі адной рэчаіснай пераменнай; асобны выпадак Рымана інтэграла. Вызначэнне дадзена А.Кашы ў 1831.
2) Інтэграл з ядром Кашы
, які выражае значэнні рэгулярнай аналітычнай функцыі 𝑓(z) унутры зададзенага замкнёнага контуру праз яе значэнні на гэтым контуры. Разглядаўся Кашы ў 1831. Абагульненні на выпадак інтэгравання неаналітычных функцый уздоўж не замкнёных контураў наз. інтэграламі тыпу Кашы.