у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 22 км на Пдадг. Полацк. Пл. 0,22 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,2 км. Пл. вадазбору 27,5 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на Пд 2 м), пад хмызняком, на У разараныя. Зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Саламірскае і Адводы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАСА́ЭДР (адгрэч. eikosi дваццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 20 граней (трохвугольных), 30 рэбраў, 12 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 5 рэбраў). Калі a — даўжыня рабра І., тады яго аб’ём
. І. звязаны з дадэкаэдрам. цэнтры граней дадэкаэдра з’яўляюцца вяршынямі І. Упершыню І. пабудаваў Тэатэт (4 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЙЦЫ (грэч. Illyriōi),
старажытнаіндаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі ПнЗ Балканскага п-ва ад узбярэжжа Адрыятычнага м. да Дуная. Найб. вядомыя з гэтых плямён істры, яподы, далматы, лібурны і інш. Пасля працяглай барацьбы І. заваяваны рымлянамі ў 1 ст. да н.э. і потым моцна раманізаваны. Канчаткова асіміляваны ў час Вялікага перасялення народаў. Нашчадкамі стараж. І. некат. вучоныя лічаць сучасных албанцаў.
1) прафіляваная арх. дэталь над слупам, лапаткай, капітэллю калоны або прафіляваны камень сцяны, якія з’яўляюцца апорай для пяты аркі. На Беларусі вядомы з 12 ст. ў культавых збудаваннях.
2) Вертыкальны элемент (вузкі прасценак) паміж дзвярным і аконным праёмамі.
3) Дадатковы элемент аконнай і дзвярной каробак для мацавання іх глухіх частак ці стыкаў фрамугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВА́ЗІЯ (адлац. invasio напад),
пранікненне ў арганізм чалавека, жывёлы і расліны паразітаў жывёльнага паходжання (прасцейшых, кляшчоў, гельмінтаў). Яны трапляюць праз скуру (актыўная І.), плацэнту (унутрычэраўная І.), заносяцца з ядой, вадой (пасіўная І.); здольныя паразітаваць за кошт арганізма гаспадара. Пры ўзаемадзеянні ўзнікаюць пэўныя сімптомы, іншы раз са смяротным зыходам (узаемадзеянне бывае і адносна няшкодным). Інвазійныя працэсы жывёл і чалавека вывучае паразіталогія, раслін — фітапаталогія. Гл. таксама Інвазійныя хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВА́Р,
магнітны сплаў жалеза з 36% нікелю. Мае малы тэмпературны каэф. лінейнага расшырэння (1,5∙10−6К−1) пры т-ры ад -80 да 100 °C. Атрыманы ў 1896 у Францыі. Выкарыстоўваюць для вырабу дэталей вымяральных прылад вельмі высокай дакладнасці. Разнавіднасці І. — суперінвар (64% жалеза, 32% нікелю і 4% кобальту) з асабліва нізкім тэмпературным каэф. лінейнага расшырэння і нержавейны І. (54% кобальту, 37% жалеза і 9% хрому).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПАЛЯ́ТАР (адлац. inetrpolo перарабляю),
вылічальная прылада для інтэрпаляцыі функцый (гл.Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя). Бываюць аналагавыя (неперарыўныя) і дыскрэтныя (лічбавыя). Асн. элемент аналагавых І. — патэнцыяметры, аўтатрансфарматары (лінейныя і нелінейныя), інтэгратары і інш., дыскрэтных — інтэгратары з паслядоўным пераносам і інш. Выкарыстоўваецца ў прыладах вываду графічнай інфармацыі (графапабудавальніках, графічных дысплеях і інш.) і апрацоўкі відарысаў, сістэмах мадэліравання і праграмнага кіравання металарэзнымі станкамі, газарэзнымі апаратамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на Каўказе, паміж рэкамі Кура і Алазані, у Грузіі і Азербайджане (паўд. частка). Выцягнута з З—ПнЗ на У—ПдУ і рассечана ўздоўж далінай р. Іоры. Выш.ад 200 да 900 м. Складзена з пясчана-гліністых парод, пясчанікаў, кангламератаў. Невысокія горныя грады чаргуюцца з плоскімі раўнінамі і катлавінамі. Стэпы б.ч. узараныя. Месцамі пашыраны светлыя рэдкастойныя лясы. Усх. частка І.п. называецца Шыракскім стэпам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЕЎ Рыгор Пракопавіч [22.1.1857, г. Магілёў — 6.4.1886], рэвалюцыянер-народнік. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу, падтрымліваў сувязь з гуртком магілёўскіх гімназістаў. З 1879 чл.тэрарыст. групы «Свабода або смерць», потым «Народнай волі» і яе выканкома. Удзельнік падрыхтоўкі замахаў на цара, рыхтаваў з М.А.Кібальчычам выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881, прыгавораны да пакарання смерцю, якое было заменена пажыццёвай катаргай. Памёр ад сухотаў у Шлісельбургскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЁННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта (цячэ праз возера), за 20 км на Пнадг. Дуброўна. Пл. 1,18 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 10 км. Пл. вадазбору 151 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. 9 астравоў. Упадае р. Лютыня.