ПЯТРО́Ў Васіль Іванавіч (н. 31.12.1918, с. Бяляева Веліжскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1964). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча сувязі (1938), экстэрнам юрыд.ф-т Львоўскага ун-та (1951). З 1938 у органах дзяржбяспекі. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд. і 4-м Укр. франтах. З 1945 у Прыкарпацкай ваен. акрузе. У 1954—58 у цэнтр. апараце КДБСССР, у 1956—59 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССРпаБВА. У 1959—70 старшыня КДББССР. У 1970—80 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССР ў Паўн. групе войск. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1961—67), чл.ЦККПБ (1960—71).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА Антон Пятровіч (н. 17.1.1929, Мінск),
бел. матэматык і фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. работнік нар. асветы Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў. З 1970 у Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1972—98 заг. кафедры вышэйшай матэматыкі). Навук. працы па вывучэнні руху цел і яго ўстойлівасці ў агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, эл. зарадамі і магн. момантамі, выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперым. праверкі.
Тв.:
Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Индивидуальные задания по высшей математике. [Ч. 1—2]. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁХВА́ЛІ,
электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога ўмоўна большая за 50 мкм. Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння Р. вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.
Існаванне Р. эксперыментальна даказана Г.Герцам (1888). Адрозніваюць Р., узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і Р., якія паступаюць ад пазаземных крыніц ні выкліканы маланкай. Р. ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл.Радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх Р. можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Р. выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.Гл. таксама Адбіццё хваляў, Выпрамяненне і прыём радыёхваль, Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль, Палярызацыя хваль, Пераламленне хваль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУ́МАЎ Адам Яфімавіч (н. 25.5.1929, в. Траўна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), Мінскую вышэйшую парт. школу (1964). Настаўнічаў, быў дырэктарам і інспектарам школ у Пінскім р-не. З 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1974—78 дэкан перакладчыцкага ф-та, у 1978—97 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, малога бізнесу і прадпрымальніцтва, развіцця банкаўскай і грашова-крэдытнай сістэм.
Тв.:
Совершенствование системы премирования и повышение ее эффективности. Мн., 1971 (разам з В.І.Мураўёвым);
Премирование рабочих. Мн., 1973;
Основы совместного предпринимательства. Мн., 1994;
Контроллинг в кредитном учреждении. Мн., 1999 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЦЕ́ЕНКА Іван Навумавіч (21.9.1905, в. Шэкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1988),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1961), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Бацька Л.І.Рахцеенкі. Скончыў БСГА (1930). З 1951 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1955 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (да 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па эколага-фізіял. асновах узаемадзеяння раслін у фітацэнозах, прынцыпах падбору біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.
Тв.:
Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. Мн., 1963;
Корневое питание растений в фитоценозах. Мн., 1971 (у сааўт.);
Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. Мн., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТМАН Давід Генрыхавіч (н. 12.11.1944, г. Багародск Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. сацыёлаг і палітолаг. Д-р сацыялагічных н. (1992), праф. (1996). Скончыў БДУ (1972) і працаваў там з 1974 (у 1986—92 заг. аддзела). З 1997 дырэктар Цэнтра сацыялагічных і паліт. даследаванняў. Навук. працы па метадалогіі і тэхналогіі сацыялагічных даследаванняў, праблемах адукацыі, культуры і міжнац. адносін. Распрацаваў канцэпцыю аператыўных і сацыялагічных даследаванняў, шэраг методык арганізацыі электаральных сацыялагічных даследаванняў.
Тв.:
Оперативные социологические исследования. Мн., 1997 (у сааўт.);
Электоральные исследования: сущность и технология // Социол. исслед. 1998. № 9;
Общественно-политическая и экономическая ситуация в стране: Метод. подходы к анализу результатов исслед. // Социология. 1999. № 2;
Политика, выборы и электоральное поведение. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯНО́К Аляксандр Мікалаевіч (н. 9.8.1943, в. Новыя Юркавічы Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). З 1972 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біяфізіцы і фотабіялогіі энергаспалучальных мембран і тэрмінальных аксідаз дыхальнага ланцуга.
Тв.:
Мембранный контроль реакции фотодеблокирования цитохромоксидазы в электронтранспортной цепи митохондрий (разам з С.В.Коневым, Л.М.Выбіранец) // Биофизика. 1993. Т. 38, вып. 6;
Фотодеблокирование цитохромоксидазы, ингибированной цианидом: роль межгемового переноса электронов (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, №6;
Механизм взаимодействия цитохромс-оксидазы с ингибиторами — лигандами ее окисленной формы (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1999. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 1730 км². Раней пачыналася звоз. Крымна (Украіна), пасля меліярац. рэканструкцыі яе верхняе цячэнне пераведзена ў р. Маларыта. Пачынаецца каля в. Сушытніца Маларыцкага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсх. ускраіны в. Літвіны Брэсцкага р-на. За 2 км. вышэй аўтадарогі Ляхаўцы—Макраны частка сцёку Р. накіроўваецца ў Лускаўскае вадасх., ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, перасечаная меліярац. каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяравана. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу, за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Рака прымае сцёк змеліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІ́НАС ДЭ ГАРТА́РЫ (Salinas de Gortari) Карлас (н. 1948, Мехіка),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі. Д-рэканам.навук.З 1966 чл. Інстытуцыйна-рэв. партыі (ІРП). У 1971—74 у мін-ве фінансаў, у 1974—76 кіраўнік эканам. кабінета мекс. ўрада. У 1978—81 ген. дырэктар Упраўлення фін. планавання. У 1981—82 ген. дырэктар Ін-та паліт., сац. і эканам. даследаванняў пры ІРП. У 1982—87 міністр па планаванні і бюджэце. У 1988—94 прэзідэнт Мексікі.
Пачаў ажыццяўленне праграмы эканам. рэформ, але не здолеў дабіцца стабілізацыі эканомікі краіны, што прывяло ў 1993 да фін. крызісу. Пасля заканчэння тэрміну прэзідэнцтва пакінуў Мексіку з-за абвінавачанняў у карупцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІЯ (Salvinia),
род папарацей сям. сальвініевых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Паўд. Афрыкі і Амерыкі, часткова — ва ўмераных абласцях. На Беларусі 1 від — С. плывучая, або вадзяная папараць (S.natans), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на Палессі ў стаячых (поймавыя азёры, старыцы) і з павольнай плынню водах, утварае зараснікі.
Адна- ці шматгадовыя дробныя водныя разнаспоравыя папараці. Сапраўдныя карані адсутнічаюць. Сцёблы галінастыя, ніткападобныя, апушаныя, даўж. да 10 см. Лісце па 3 у кальчаках, 2 з іх зялёныя, суцэльныя, плаваюць на паверхні, 3-і — спараносны — апушчаны ў ваду, буры, рассечаны на ніткападобныя долі і нагадвае карані. Дэкар. (акварыумныя) расліны, выкарыстоўваюцца як прыродныя фільтры, у рыбаводстве.