фігурная арх. дэталь з цэглы або каменю найчасцей у выглядзе перакуленай пірамідкі. Шырока выкарыстоўвалася ў рус. архітэктуры 16—17 ст. у дэкоры брам, ганкаў, аконных праёмаў. Падвешвалася на схаваным у муроўцы жал. стрыжні і служыла апорай для дэкар. арачак, звычайна размешчаных пад адной вял. аркай.
Гірка.Гіркіна фасадзе кальвінскага збору ў Смаргоні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 22 кмнаУ ад г. Талачын. Пл. 0,44 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 6,1 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м, разараныя. Берагі наЗ і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯДАВІ́ЧЫ,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., нар. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 кмнаПнЗ ад Мастоў, 36 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Чарлёна. 353 ж., 118 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік археалогіі — гарадзішча (11—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС III А́РМИИ»,
вайсковая газета. Выдавалася ў крас. — снеж. 1917 у Полацку нарус. мове. Змяшчала афіц. ўрадавыя дакументы, загады ваен. камандавання, асвятляла работу армейскага к-та 3-й арміі. Побач з матэрыяламі аб прызнанні Сав. улады друкавала антыбальшавіцкія заклікі. Спыніла выхад паводле пастановы 3-га армейскага з’езда, на якім большасць дэлегатаў падтрымала бальшавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЯ КРАІ́НА,
вялізны ўчастак зямной паверхні з рэзкімі ваганнямі вышынь, значна (на сотні, тысячы метраў) падняты над навакольнымі раўнінамі. Фарміруецца звычайна ў выніку адзінага этапу тэктанічнага развіцця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў. Часам выцягнута на некалькі тысяч км, складаецца з шэрагу ланцугоў і хрыбтоў, падзеленых міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. Гл. таксама Горная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫ,
археалагічныя помнікі каля в. Горы Горацкага р-на. Гарадзішчазарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя. Пляцоўка авальная, памерам 180×70 м. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, касцяныя арнаментаваныя пласціны, медныя скроневыя кольцы, медны і каменны абразкі. ЗамчышчанаПдУ ад гарадзішча (гл.Горскі замак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КСА ХРЫБЕ́Т (Brooks Range),
горны хрыбет наПн Аляскі, у ЗША. Працягласць з ЗнаУ каля 1000 км. Пераважаюць выш. 1500—2000 м, найб. — 2816 м (г. Майклсан). Вяршыні ў форме грабянёў, схілы скалістыя. Глыбока расчлянёны далінамі рэк. Складзены з вапнякоў, сланцаў, кварцытаў. Невял. ледавікі. Большую ч. года ўкрыты снегам. Горныя тундры, камяністыя россыпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЕР (галанд. boeier),
1) лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Скорасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спарт. прылада (гонкі на буерах па лёдзе), для перавозкі грузаў.
2) Невял. аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак (устар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛА́ЎСК,
вёска ў Беларусі, у Ельскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 кмнаПдЗ ад г. Ельск, 213 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Славечна, на аўтадарозе Лельчыцы—Славечна. 828 ж., 319 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РКІ,
курганны могільнік дрыгавічоў 11—13 ст. каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. 173 курганы, з іх 25 даследаваны. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой наЗ і У з выцягнутымі ўздоўж тулава рукамі. Знойдзены фрагменты рыфленага ганчарнага посуду з адагнутым венчыкам, глінянае прасліца, сярэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы. Адно з пахаванняў воіна, магчыма, не мясц. паходжання.