КАЗЛО́ЎСКІ (Міхаіл Ціханавіч) (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́САВАЯ ПА́ЛЬМА (Cocos nucifera),
кветкавая расліна сям. пальмаў. Адзіны від роду. Пашырана на акіянічных узбярэжжах трапічных абласцей, дзе шырока культывуецца.
Вечназялёнае дрэва выш. да 30 м, крона звял. перыстага лісця даўж. 3—6,5 м, шыр. 1—1,5 м. Кветкі аднаполыя, сабраныя ў пазушныя суквецці. Плод (какосавы арэх) — касцянка 1,5—2,5 кг. Драўніну выкарыстоўваюць у буд-ве, валакністую абалонку плода (койр) — на пляценне канатаў, цыновак і інш.; з мякаці пладоў (копры) атрымліваюць какосавы алей, макуху (корм для жывёлы); насенне і яго вадкасць (какосавае малако) ядомыя. З соку суквеццяў робяць цукар, сіроп, віно. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НІКАЎ (Іван Емяльянавіч) (1911.1912, г. Гомель — 14.8.1969),
Герой Сав. Саюза (1944). Працаваў на паравозарамонтным з-дзе ў Гомелі. Скончыў Саратаўскае бранятанк. вучылішча (1937), Акадэмічныя курсы пры Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Варонежскім, Бранскім, 1-м і 2-м Укр франтах. У час Лепельскага контрудару 1941 удзельнік баёў каля г. Сянно Віцебскай вобл.Нам. камандзіра танк. брыгады маёр К. вызначыўся ў баях на Кіеўскім напрамку ў 1943. Да 1957 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК (Іван Іванавіч) (9.10.1932, в. Грычына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1979),
бел. паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыў БДУ (1958), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Працаваў у час. «Бярозка», «Маладосць», на Бел. радыё. З 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1951. Зб-кі вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975) пра подзвігі народа ў Вял.Айч. вайну, мірную працу, каханне. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пракоф’ева, А.Суркова, Л.Украінкі, М.Нагнібеды, Т.Масэнкі, Я.Райніса, М.Ханінава, З.Нуры, П.Нэруды, І.Давыдкава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫКО́Ў (Васіль Цімафеевіч) (н. 10.4.1921, р.п. Хватаўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-юрыст. Канд.юрыд.н. (1970), праф. (1990). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1967). Скончыў Саратаўскую юрыд. школу (1948), Мінскі юрыд.ін-т (1953). Працаваў нар. суддзёй, з 1952 суддзя Вярх. суда БССР. З 1971 у Мін-ве юстыцыі БССР (нач. упраўлення). З 1981 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы ў галіне крымінальнага права і судаводства.
Тв.:
Советский суд в борьбе с преступностью. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 12.4.1934, Мінск),
бел. танцоўшчык, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1953), маскоўскі Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1960). У 1953—60 артыст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1973—75 дырэктар і маст. кіраўнік, з 1997 педагог Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. У 1957—96 (з перапынкамі) выкладаў (у 1962—73 і 1993—94 маст. кіраўнік) у Дзярж. харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь. У 1971—88 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане. Сярод вучняў: Р.Акачонак, У.Іваноў, У.Камкоў, В.Саркісьян, Ю.Траян.
прадукт каксавання каменнага вугалю; складаная сумесь арган., пераважна араматычных злучэнняў.
Вязкая чорная вадкасць з характэрным фенольным пахам, шчыльн. 1170—1205 кг/м³. З К.с. вылучана і ідэнтыфікавана больш за 500 злучэнняў, асн.з якіх нафталін (8—12% па масе), фенантрэн (4—5%), антрацэн (1—1,8%), карбазол (1,2—1,5%), флюарантэн (1,6—3%), флюарэн, пірэн, хрызен, індэн і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў хім. прам-сці. К.с. дыстыляцыяй раздзяляюць на фракцыі (лёгкае масла, фенольная, нафталінавая, паглынальная, антрацэнавая, каменнавугальны пек), пры далейшай перапрацоўцы якіх атрымліваюць фенолы, нафталін, антрацэн, гетэрацыклічныя злучэнні, тэхн. маслы. Гл. таксама Коксахімія.
польскі паліт. дзеяч, публіцыст, эканаміст, філосаф. Удзельнік паўстання 1830—31. З 1842 чл.патрыят. арг-цыі «Саюз польскага народа.» У 1845—50 у ссылцы ў Расіі, з 1852 у эміграцыі ў Швейцарыі, з 1858 у Алжыры. Сцвярджаў, што нац.-вызв. паўстанню павінна папярэднічаць сац. рэвалюцыя, прапанаваў памяркоўную праграму агр. рэвалюцыі. Пад уплывам ідэй Г.Гегеля і сенсіманістаў сфармуляваў ідэаліст. канцэпцыю прагрэсу і грамадства будучыні. Асн. працы: «Філасофія матэрыяльнай эканоміі чалавечага грамадства» (т. 1—2, 1843—45), «Дэмакратычны катэхізіс...» (1845), «Расія і Еўропа. Польшча» (1857), «Народная вайна» (1866). Аўтар «Успамінаў вязня» (выд. 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМРАКО́Ў (Барыс Пятровіч) (н. 30.10.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. У 1977—88 у БПІ. З 1991 у БДУ. З 1997 у НДІ матэматыкі і механікі (г. Казань). Навук. працы па геаметрыі аднародных прастораў, тэорыі груп і алгебраў Лі. Пабудаваў найб. кампактыфікацыю сіметрычных прастораў. Апісаў некат. інварыянтныя структуры на аднародных прасторах. Рашыў праблему С.Лі. Медаль імя М.І.Лабачэўскага 1997.
Тв.:
Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978;
Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, дыпламат. Скончыў Оксфардскі ун-т (1791). З 1793 чл. парламента. У 1796—99 пам. міністра замежных спраў у кабінеце У.Піта Малодшага. У 1807—09 міністр замежных спраў. Праводзіў курс на фін. і ваен. дапамогу Іспаніі ў вызв. вайне з Напалеонам I. У 1814—16 пасол у Партугаліі. Лідэр партыі торы. З 1822 чл. кабінета Р.Б.Ліверпула і міністр замежных спраў. Садзейнічаў прызнанню брыт. урадам незалежнасці б.ісп. калоній у Паўд. Амерыцы, выступаў за аўтаномію Грэцыі. Змагаўся за ўмацаванне брыт. гегемоніі ў Еўропе ў процівагу палітыцы краін Свяшчэннага саюза.