ВІ́НДХУК (Windhoek),
горад, сталіца Намібіі. У цэнтр. ч. краіны на выш. 1,6 тыс. м. Засн. ў 1840. 114,5 тыс. ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія злучаюць горад з партамі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. і з суседнімі краінамі.
Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавыя, харч., швейныя, мэблевыя прадпрыемствы. Зборка машын і абсталявання. Цэнтр гандлю каракулевымі шкуркамі.
т. 4, с. 183
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІР,
возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Сож, за 4 км на ПнУ ад г. Чачэрск. Пл. 0,2 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 200 м. Поймавае. Усходнія схілы катлавіны пад лесам, зах. пад хмызняком. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вілія, на Пн упадаюць меліярац. каналы.
т. 4, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЛАПЛО́ДНІК (Cremocarpium), двухсямянка,
плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сям. сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку.
т. 4, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАВІ́ЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Ненач. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі раённага аб’яднання «Сельгасхімія». За 13 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 135 км ад Гомеля. 465 ж., 196 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 5, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМО́НІЯ,
у грэчаскай міфалогіі дачка Арэса і Афрадыты, жонка Кадма, заснавальніка г. Фівы. На вяселлі багі падарылі ёй сукенку і каралі, вырабленыя Гефестам, якія пасля прыносілі няшчасце ўсім, хто імі валодаў, і сталі прычынай гібелі прарока Амфіярая. У аснове міфа — казачны матыў аб закляцці, якое ляжыць на скарбах, здабытых вайной ці несумленным шляхам.
т. 5, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎЯ,
рака ў Латвіі. Даўж. 460 км. Пл. вадазбору 8900 км². Пачынаецца на Відземскім узв. Цячэ цераз шматлікія азёры, упадае ў Рыжскі зал. У раёне г. Валміера — г. Сігулда даліна глыбока ўрэзаная. Сярэдні расход вады 78 м³/с. Сплаўная. У бас. Гаўі — прыродны нац. парк Гаўя. На Гаўі гарады Стрэнчы, Валміера, Цэсіс, Сігулда.
т. 5, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЦУ́К,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. На аўтадарозе Слуцк—Мінск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк, 67 км ад Мінска. 1172 ж., 373 двары (1996). Торфабрыкетны з-д «Слуцкі», пральня. Сярэдняя і муз. школы, Дом фальклору, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 5, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВО́ЗДЗЕЎ Міхаіл Спірыдонавіч, рускі геадэзіст і падарожнік 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў маскоўскай навігацыйнай школе (1716) і Марской акадэміі (1719). З 1732 на боце «Св. Гаўрыіл» пад камандай І.Фёдарава здзейсніў плаванне да берагоў Берынгава прал. У выніку былі даследаваны і нанесены на карту часткі азіяцкага і амер. ўзбярэжжаў гэтага праліва.
т. 5, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭ́ННІ,
узаемна адназначныя адлюстраванні мноства пунктаў (прамой, плоскасці, прасторы) на сябе ці на інш. мноствы. Сукупнасць геаметрычных пераўтварэнняў такіх, што кожную канечную паслядоўнасць пераўтварэнняў можна замяніць адным пераўтварэннем гэтай сукупнасці, а пераўтварэнне, адваротнае любому з іх, таксама належыць данай сукупнасці, утварае групу пераўтварэнняў, напр., рух плоскасці (або прасторы). Гл. таксама Артаганальнае пераўтварэнне, Гамалогія, Гаматэтыя.
т. 5, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НЦКАЕ ПРЫМІРЭ́ННЕ,
пагадненне паміж паўн. і паўд. Нідэрландамі ў ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Падпісана 8.11.1576 у г. Гент па ініцыятыве Генеральных штатаў. Прадугледжвала сумесную барацьбу супраць ісп. войск у Нідэрландах, амністыю ўдзельнікам руху, захаванне каталіцызму на Пд і кальвінізму на Пн краіны і інш. Страціла сілу пасля заключэння Утрэхцкай уніі (1579).
т. 5, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)