у рэлігіі і міфалогіі індуізму богападобны герой, сёмае ўвасабленне (аватара) бога Вішну, у вішнуізме разам з Крышнайгал. аб’ект культу. Паводле стараж.-інд. эпасаў «Рамаяна» і «Махабхарата», сын цара Дашаратхі Р. і яго зводны брат Лакшмана здзейснілі паход з паўн. Індыі на в-аў Ланка (Шры-Ланка), каб вызваліць жонку Р. Сіту, якую выкраў цар ракшасаў Равана. Браты вызвалілі Сіту і перамаглі Равану, чым пазбавілі людзей ад яго тыраніі. У вобразе Р. ўвасоблены мужчынская доблесць, вернасць доўгу, сыноўняя пакорлівасць, сямейная і братняя адданасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАМА́ЧЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 10 км на ПдУадг.п. Расоны. Пл. 0,48 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 6,2 м, даўж. берагавой лініі 4,76 км. Пл. вадазбору 4,17 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м, на Пн участкамі невыразныя, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя, на З і Пд зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае, у паўн.зах. заліве сапрапелістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у р. Нешчарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКА́ТКАў металаапрацоўцы,
1) кавальская аперацыя для павелічэння вонкавага і ўнутр. дыяметраў кольцападобнай загатоўкі (цыліндра з адтулінай) пры павелічэнні яе даўжыні за кошт памяншэння таўшчыні сценкі. Выконваецца прэсавай ці молатавай коўкай на апраўцы.
2) Кавальскі інструмент, які перадае ціск ад верхняга байка молата (рабочай часткі прэса) на загатоўку, каб паменшыць яе таўшчыню або стварыць паглыбленні.
3) Аперацыя ў трубапракатнай вытв-сці, што ажыццяўляецца на станах вінтавой пракаткі з мэтай павелічэння дыяметра трубы, выраўноўвання і памяншэння таўшчыні сценкі, а таксама павелічэння даўжыні таўстасценных гільзаў на станах-падаўжальніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́МАЎ (Набі) (7.11.1911, г. Каканд, Узбекістан — 1994),
узбекскі акцёр. Нар.арг.СССР (1964). З 1929 у Узб. т-ры драмы імя Хамзы (Ташкент). У 1946—61 выкладаў у Ташкенцкім тэатр. ін-це. Творчасці ўласцівы вастрыня сац. характарыстыкі, дакладнасць сцэн. малюнка, майстэрскае валоданне сродкамі тэатр. выразнасці ад вострага драматызму да гратэску. Сярод роляў: Етаў, Мамасаліеў («Мухабат», «Палёт» Уйгуна), Кузыеў («Шаўковае сюзане» А.Кахара), Урганжы («Світанак рэвалюцыі» К.Яшэна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Яга, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЦЕ́ЕНКА (Леанід Іванавіч) (5.1.1939, г. ІІ́Іклоў Магілёўскай вобл. — 6.10.1998),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1967). Сын І.Н.Рахцеенкі. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад розных умоў асветленасці, мінер. жыўлення, радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Минеральные удобрения в повышении продуктивности сосновых культур-фитоценозов. Мн., 1985 (разам з В.В.Савельевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЗНАНАЦІСКНА́Я РЫ́ФМА,
рыфма, у якой націскі падаюць на розныя склады сугучных слоў. Характэрная для фалькл. твораў:
Ехала Домначка да вянца́,
Ды забыла матаньцы кла́няцца
Р.р. выкарыстана М.Танкам у вершы «Каб другі раз быў...», напісаным мужчынскімі рыфмамі. Дзякуючы нечаканаму пераходу націску з апошняга склада зарыфмаванага слова на трэці ад канца падкрэсліваецца само гэта слова, а разам з ім і гал. думка твора:
Больш бы я прайшоў
Сцежак і дарог,
І сваю любоў
Я мацней бярог,
Больш бы даражыў
Кожным днём сваі́м, —
Каб другі раз быў Маладзю́сенькім!
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ШЧЫН-ІНСА́РАЎ (сапр.Пашэнны) Мікалай Пятровіч
(1861, Ардатаўскі р-н, Мардовія — 20.1.1899),
рускі акцёр. Бацька В.М.Пашэннай. На сцэне з 1883. У 1884—89 працаваў у Т-ры Корша ў Маскве, з 1895 — у Т-ры Салаўцова ў Кіеве. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Іванаў, Трыгорын («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Барыс Гадуноў («Смерць Іаана Грознага», «Цар Барыс» А.К.Талстога) і інш.
Літ.:
Дорошевич В.М. Рошин-Инсаров // Дорошевич В.М. Рассказы и очерки. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́Н (позналац. rubinus адлац. ruber чырвоны),
мінерал, празрыстая чырвоная разнавіднасць карунду; каштоўны камень. Афарбоўка абумоўлена прымессю хрому (Cr3+); адценні (пурпурныя, бураватыя і фіялетавыя) звязаны з прымесямі жалеза (Fe3+) і ванадыю (V3+). Характэрна кармінава-чырвоная флюарэсцэнцыя ў сонечным і ультрафіялетавым святле. Паходжанне метасаматычнае. Прамысл. радовішчы: элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Найбуйнейшыя радовішчы Р. ў М’янме, Афганістане, Індыі і інш. Прыродныя Р. выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні 1 парадку. Р., што сінтэзуюцца ў прамысл. маштабах, выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, ювелірнай і гадзіннікавай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАВЕ́Ц,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у. бас.р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУадг. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—9 м (на З і У 3—4 м), пераважна разараныя, на З і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 100—150 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЫМЕНТА́РНЫЯ О́РГАНЫ,
недаразвітыя, спрошчаныя органы, якія выконвалі пэўныя функцыі ў эвалюцыйных продкаў, але страцілі сваё значэнне ў арганізме патомкаў у працэсе гіст. развіцця. Закладваюцца ў час зародкавага развіцця і поўнасцю не развіваюцца. Напр., малая галёначная косць у птушак, вочы ў некат. жывёл, што жывуць пад зямлёй (краты, слепакі і інш.), рэшткі валасянога покрыва і тазавых касцей шэрагу кітападобных. У чалавека да 100 Р.о., у т. л. хваставыя пазванкі, валасяное покрыва тулава, вушныя мышцы, апендыкс і інш. У адрозненне адатавізмаў Р.о. ёсць ва ўсіх асобін віду.