на Пн Паміра, у Кыргызстане і Таджыкістане. Даўж. 240 км. Выш. да 7134 м (пік Леніна). Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Месцамі трапляецца гіпсавы карст. Ледавікі агульнай пл. 1194 км². На схілах стэпы і высакагорныя лугі. Ва ўсх.ч. перавал Кызыларт (4280 м), цераз які праходзіць аўтамаб. тракт Ош—Харог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКРО́ЙНАЯ МАШЫ́НА, раскройная машына,
машына для выразання дэталей швейных вырабаў са слаёў (насцілу) палотнаў тканіны, трыкатажу або інш. матэрыялаў. Вышыня насцілу — да 30 см. Рэжучы інструмент у перасоўных З.м. — стальны пласціністы нож, які робіць верт. зваротна-паступальны рух, або вярчальны дыск; у стацыянарных — бясконцая стальная стужка-нож, нацягнутая на шківы. Укараняюцца лазерныя З.м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ТНЫЯ ГАДЫ́,
у Рускай дзяржаве канца 16 ст. гады, у якія сялянам забаранялася пераходзіць ад аднаго феадала да другога ў Юр’еў дзень (асенні); этап запрыгоньвання сялян. Пачалі ўводзіцца з 1581 урадам Івана FV, замацаваны ўказам цара Фёдара Іванавіча каля 1592—93, які забараніў выхад сялян і аб’явіў пісцовыя кнігі апошняга агульнага апісання юрыд. асновай сял. прыгону.
[каля 820 (па інш. звестках, 826) — каля 912/913 (па інш. звестках, 885)],
арабскі географ. Паводле паходжання перс. Яго «Кніга шляхоў і дзяржаў» — важная крыніца па гісторыі Халіфата і сумежных краін, мае ўпамінанні славян і русаў; першы твор апісальнага характару на араб. мове, які дайшоў да нашых дзён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТАНІ́ЧНЫЯ РАСТВО́РЫ,
растворы з аднолькавым асматычным ціскам. У біялогіі і медыцыне ціск І.р. адпавядае асматычнаму ціску ў жывёльных і раслінных клетках, у крыві, у вадкасцях тканак. Для цеплакроўных жывёл ізатанічны 0,9% раствор NaCl і 4,5% раствор глюкозы. Раствор, які паводле саставу, буфернасці і інш. уласцівасцях блізкі да сывараткі крыві, наз. фізіялагічным. На яго аснове рыхтуюць кровазамяшчальныя І.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАВАЦЫ́ЙНЫ БАНК,
спецыялізаваны банк, які займаецца аперацыямі па крэдытаванні найноўшых распрацовак, тэхн. і тэхнал. працэсаў (інавацый). З’яўляецца разліковай установай, якая на дагаворных пачатках крэдытуе прадпрыемствы (фірмы, арг-цыі), часовыя творчыя калектывы і асобных аўтараў (вынаходнікаў, рацыяналізатараў). Вызначаецца адносна высокай рызыкай зваротнасці крэдытаў, істотнымі адрозненнямі ў тэрмінах і аб’ёмах пазык, неабходнасцю дадатковых гарантый забеспячэння захаванасці сродкаў укладчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л 4-ы»,
міжнародная леварадыкальная арганізацыя ў 1938—1950-я г.Засн. ў Парыжы Л.Д.Троцкім, які выступаў з канцэпцыяй сусв. рэвалюцыі і рэв. вайны. Меў нешматлікія секцыі ў краінах Еўропы, Лац. Амерыкі і ЗША, праводзіў кангрэсы, прапагандаваў трацкісцкія погляды. У 1953—63 раскалоўся на шэраг варагуючых цэнтраў (Міжнар. сакратарыят, Міжнар.к-т, Лац.-амер. бюро і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫНГЕ́НТ [ад лац. contingens (contingentis) які дастаецца на долю],
1) сукупнасць людзей, што складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю, напр., К. вучняў.
2) Устаноўленая для якіх-н. мэт найб. колькасць, норма чаго-небудзь. Напр., норма прыёму ў ВНУ. У знешнім гандлі — устаноўленая ў афіцыйным парадку пэўная колькасць пэўнага тавару, якую краіна можа ўвозіць (ці вывозіць) за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАНДА́МА,
горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткі ант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у межах г. Крычаў Магілёўскай вобл. Створана ў 1977 на месцы выпрацаванага кар’ера, які быў затоплены грунтавымі водамі. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. каля 25 м, аб’ём вады 6 млн.м³. Лішак вады з К.в. скідваецца ў р. Сож па трубаправодзе даўж. 2 км. Выкарыстоўваецца для рэкрэацыі.