грамадска-педагагічны часопіс ліберальна-асветнага кірунку. Выдаваўся ў 1911—14 на рус. мове Гродзенскім педагагічным таварыствам. Рэдактары І.І.Астравумаў і Дз.М.Кропатаў. Меў 2 самаст. часткі; матэрыялы для настаўнікаў і бацькоў і матэрыялы для вучняў. Друкаваліся метадычныя распрацоўкі, бібліягр. агляды, справаздачы абпед. курсах і вучнёўскіх экскурсіях, маст. творы, нататкі бел. настаўнікаў. Да ўдзелу ў выданні часопіса прыцягваліся вучні мясц.навуч. устаноў. Выдадзена 12 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТКАЎ Дзімітр (н. 4.5.1919, г. Смолян, Балгарыя),
балгарскі кампазітар. Нар.арт. Балгарыі (1974). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі (1952). У 1954—62 і 1975—78 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Сярод твораў: опера «Званы, якія змоўклі» (1987), араторыя «Рожэн спускаецца з Радопаў» (1966), кантаты «Вераснёўская легенда» (1953), «Рэквіем матросу» (1967), «Святочная кантата» (1974), «Кантата аб Антаніванаўцах» (1978), сольныя і харавыя песні (каля 1000), дзіцячыя аперэты, музыка да спектакляў, кінафільмаў, радыёпастановак. Дзімітроўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНКЕРТО́Н (Pinkerton) Роберт, англійскі падарожнік 1-й пал. 19 ст., агент брытанскага біблейскага т-ва. У 1816 і 1822 наведаў Беларусь, пабываў у Барысаве, Вільні, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Шклове. У 1816 заснаваў у Віцебску Беларускае біблейскае т-ва. У 1833 у Лондане выдаў свае ўспаміны «Расія: або рознабаковыя назіранні аб мінулым і сучасным стане краіны і яе насельнікаў» (раздзелы 3—5 прысвечаны Беларусі). Вял. ўражанне зрабілі на яго Полацк, Віцебск і Магілёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДКА ВАЕ́ННАЯ,
сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай здабывання, апрацоўкі і вывучэння звестак аб праціўніку, у т. л. магчымым, яго ўзбр. сілах, ваен.-эканам. патэнцыяле і інш. Вядзецца спец. падраздзяленнямі, разведчыкамі і інш. Падзяляецца на стратэг., аператыўную і тактычную; наземную, паветр., касм., марскую, спецыяльную. Адрозніваюць Р.в.: радыётэхн., артыл., інж., радыяцыйную, хім., біял. і інш. У Р.в. выкарыстоўваюць арбітальныя станцыі, штучныя спадарожнікі Зямлі, авіяцыю, разведвальна-ўдарныя комплексы, лазерныя, тэлевізійныя, магнітаметрычныя і інш. прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЯ ПРЫРО́ДА»,
грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Да 1977 інфарм.-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКАПАЛАЖЭ́ННЕ, хіратонія,
абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіскапа і інш.) у хрысціянстве. У праваслаўі і каталіцызме разглядаецца як таінства, калі пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву таго, каго пасвячаюць, яму як бы перадаецца «боская ласка». У пратэстанцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэнне прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі, выбраныя царквой. У шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, прынята рашэнне аб Р. таксама і жанчын не толькі ў сан дыякана, але і прэсвітэра.
паказчык, які адлюстроўвае змены фіз.-хім. уласцівасцей крыві; вымяраецца велічынёй слупа плазмы крыві, што вызваляецца ад эрытрацытаў пры іх асяданні ў цытратнай сумесі (звычайна за 1 гадз). Выкарыстоўваецца ў дыягностыцы захворванняў. Паскорана асядаюць эрытрацыты пры запаленчых і інфекц. працэсах, рэзкае паскарэнне (да 70—80 мм за гадзіну) сведчыць аб злаякасных новаўтварэннях, нырачных захворваннях. Запаволенне РАЭ бывае пры сардэчнай дэкампенсацыі, павелічэнні вязкасці крыві і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭСІ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае практычныя метады даследаванняў рэгрэсійнай залежнасці паміж велічынямі на аснове статыстычных даных.
Асн. задачы — вызначэнне агульнага віду ўраўненняў рэгрэсіі, ацэнак невядомых параметраў гэтых ураўненняў і праверка статыстычных гіпотэз аб рэгрэсіі. У Р.а. выкарыстоўваюць найменшых квадратаў метад і яго мадыфікацыі, метады найб. праўдападобнасці, давяральных інтэрвалаў. Найб. дэтальна распрацаваны метады статыстычнага вызначэння каэфіцыентаў лінейнай і палінаміяльнай рэгрэсіі і метады карэляцыйнага аналізу. Выкарыстоўваецца ў эканоміцы, фізіцы, сельскай гаспадарцы, біялогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААВЕ́ДРА ЛА́МАСА ПАКТ 1933,
дагавор аб прынцыпах міжнар. адносін, заключаны па ініцыятыве міністра замежных спраў Аргенціны К.Сааведра Ламаса. Падпісаны 10 кастр. прадстаўнікамі Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Парагвая, Уругвая і Чылі, пазней большасцю дзяржаў Лац. Амерыкі і ЗША. Асуджаў агрэсіўныя войны, дэклараваў урэгуляванне ўсіх міждзярж. спрэчак толькі мірнымі сродкамі. Забараняў узбр. ці інш. ўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго, прадугледжваў міжнар. ціск на дзяржавы-агрэсары. Абавязаў бакі не прызнаваць змены граніц, якія ажыццёўлены гвалтоўным шляхам.
ваенны і дзярж. дзеяч Панамы. Брыгадны ген. (1969). Служыў у Нац. гвардыі Панамы, з 1968 яе камандзір. У кастр. 1968 узначаліў ваен. пераварот і стаў фактычным кіраўніком Панамы. У 1972—79 кіраўнік панамскага ўрада і Вярх. лідэр панамскай рэвалюцыі. Дамогся ў 1977 ад адміністрацыі ЗША падпісання дагавора абПанамскім канале, паводле якога канал паступова пераходзіў пад юрысдыкцыю Панамы. Загінуў у авіяц. катастрофе.