штомесячная грашовая дапамога, якая выдаецца студэнтам ВНУ (пры дзённай форме навучання), навучэнцам сярэдніх спец.навуч. устаноў, аспірантам іг.д. Студэнтам, аспірантам, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе ін.-д. рабоце, назначаюцца павышаныя імянныя С. (устанаўліваюцца ў памяць ’выдатных дзеячаў дзяржавы, навукі, культуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЕКТЫ́ЎНАЯ РЭА́ЛЬНАСЦЬ,
сукупнасць незалежных ад чалавечай свядомасці аб’ектаў, сувязяў, адносін, узаемадзеянняў, працэсаў, аб’яднаных у нежывыя, жывыя ісац.-арганізаваныя сістэмы. Жывыя сістэмы ўключаюць усю сукупнасць арганізмаў, здольных да самаўзнаўлення на аснове генетычнай інфармацыі. Сац.-арганізаваныя сістэмы — гэта сукупнасць індывідуумаў і іх згуртаванняў, якія падтрымліваюць сваё існаванне праз пераўтварэнне навакольнай рэчаіснасці. У структуру такіх сістэм уваходзяць таксама створаныя чалавекам тэхн. сістэмы, з дапамогай якіх ён больш паспяхова асвойвае рэчаіснасць. Унутраная падпарадкаванасць і сістэмная арганізацыя, якімі валодае аб’ектыўная рэальнасць, законы яе эвалюцыі складаюць найважнейшы элемент даследаванняў. З улікам характару аспектаў аб’ектыўнай рэальнасці, якія даследуе тая ці інш. дысцыпліна, вылучаюць фіз. рэальнасць, біял. рэальнасць іг.д.і адпаведна карціну фіз. рэальнасці, карціну біял. рэальнасці іг.д. як найбольш буйныя блокі ведаў. Агульныя характарыстыкі аб’ектыўнай рэальнасці адлюстроўвае агульнанавук. карціна сусвету.
Літ.:
Идеалы и нормы научного исследования. Мн., 1981;
Пригожин И., Сонгере И. Порядок из хаоса: Новый диалог человека с природой. М., 1986;
Проблемы познания социальной реальности. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІЗА́ЦЫІ ПАТЭНЦЫЯ́Л, патэнцыял іанізацыі,
фізічная велічыня, роўная мінім. паскаральнай рознасці патэнцыялаў, якую неабходна прыкласці, каб надаць электрону кінетычную энергію, дастатковую для іанізацыі часціцы (малекулы, атама, іона). Вызначае энергію іанізацыі E — мінім. энергію, неабходную для выдалення электрона з часціцы на бясконцасць, E = eV, дзе V — І.п., e — элементарны эл. зарад. І.п. вымяраюць у вольтах, колькасна ён роўны энергіі іанізацыі ў электрон-вольтах. Разам з роднасцю да электрона вызначае электраадмоўнасць атамаў і малекул.
Адрозніваюць першы, другі іг.д. І.п., якія адпавядаюць выдаленню з часціцы першага, другога іг.д. электронаў. Першыя І.п. вядомы для атамаў усіх хім. элементаў (мінім. І.п. маюць шчолачныя металы: цэзій 2,893 В, літый 5,39 В; макс. — інертныя газы: гелій 24,58 В, радон 10,745 В) і некалькіх тысяч малекул (для якіх І.п. ад 5 да 20 В). Значэнні І.п. выкарыстоўваюць пры разліках тэрмахім. працэсаў у іанізаваных газах і плазме (газаразрадныя прылады, працэсы ў верхніх слаях атмасферы іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРУБЦЫ́НГА (ням. Schraubzwinge ад Schraube вінт + Zwinge Ціскі),
прыстасаванне для мацавання дэталей на варштаце, станку або ў шаблоне. Выкарыстоўваецца пры слясарнай, сталярнай іінш. відах апрацоўкі, пры склейванні дэталей, зборцы іг.д.
Шрубцынга: 1 і 2 — драўляная і металічная для сціскання ў адной плоскасці; 3 — для сціскання ў двух плоскасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС-БЮРО́,
1) рэдакцыйны апарат для абслугоўвання прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на перыяд работы з’ездаў, канферэнцый, нарад. Арганізуе прэс-канферэнцыі, выпускае прэс-рэлізыіг.д. 2) Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыях газет, агенцтвах друку, пасольствах, прадстаўніцтвах іінш. установах, які забяспечвае друк гатовымі артыкуламі, інфармацыяй, ілюстрацыйным іінш. матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ЛЬНІЦТВА КА́РТЫ Адлюстроўваюць сац.іэканам. характарыстыкі насельніцтва. Адрозніваюць геаграфічныя Н.к.
(размяшчэнне і шчыльнасць насельніцтва, патэнцыялы поля рассялення, тыпы паселішчаў і рассялення іінш.),
дэмаграфічныя карты (склад насельніцтва паводле полу і ўзросту, яго натуральны імех. рухі іг.д.), сацыяльна-эканамічныя карты (прац. рэсурсы і іх выкарыстанне, сац. склад, узровень жыцця іінш.), этнаграфічныя карты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАСТРАФА́,
від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы. Паводле аб’ёму вершаваных радкоў разнастайная (пераважна дыстых, тэрцэт, катрэн). Монастрафічнымі лічацца многія формы нац. паэзіі (рус. частушка, укр. каламыйка, бел. прыпеўка, арм. айрэн, яп. хоку, танка іг.д.), шэраг устойлівых, шырока распаўсюджаных форм верша — актава, рандо, трыялет, санетіінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАБО́К,
шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе іг.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў БердыжыіЮравічах.