ТАБУ́Н,

статак коней ці вярблюдаў для ўтрымання на перыяд пасьбы ці круглы год (у гаспадарках табуннай конегадоўлі). У Т. аб’ядноўваюць жывёл аднаго ўзросту і полу, асобна кабыл, жарабцоў-вытворнікаў, маладняк.

т. 15, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДУ́КТ (ад лац. adductus прыведзены, прыцягнуты),

1) малекулярны комплекс ці злучэнне, што ўтвараецца ў далучэння рэакцыях.

2) Рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах наменклатуры хімічнай.

т. 1, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЕЗВУГЛЯРО́ДЖВАННЕ,

памяншэнне колькасці вугляроду ў паверхневых слаях сталяў і сплаваў пры награванні ў асяроддзі кіслароду ці вадароду. Пагаршае ўласцівасці матэрыялаў. Дрэнны ўплыў абезвугляроджвання змяншаюць награваннем матэрыялаў у ахоўным асяроддзі ці ў вакууме, скарачэннем часу ўздзеяння т-ры і інш. Абезвугляроджаны слой здымаюць мех. спосабам ці адпалам у аднаўляльных газавых сумесях. Абезвугляроджванне карыстаюцца для паляпшэння ўласцівасцяў металаў і сплаваў, у якіх вуглярод — непажаданы дамешак (напр., апрацоўка трансфарматарнай нержавейнай сталі ў спец. газавым асяроддзі).

т. 1, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯТЭ́З ГЕМАРАГІ́ЧНЫ,

прыроджаныя ці набытыя хваробы крыві, асн. прыкмета якіх павышаныя крывацёк і кровазліццё. Развіццё Д.г. звязваюць з паталогіяй кампанентаў згусання крыві (плазмавых і тромбацытарных), узмацненнем фібрынолізу, наяўнасцю антыкаагулянтаў у крыві, павышэннем пранікальнасці сасудаў ці анамаліяй іх сценак. Прыкметы: кровазліццё пад скуру, у суставы, мышачныя гематомы, крывацёкі (страўнікава-кішачныя, нырачныя, са слізістых абалонак і інш.), крывацёк з пупочнай ранкі пры нараджэнні дзіцяці, калі прарэзваюцца ці мяняюцца зубы, схільнасць да інфекц. хвароб.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 6, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛЬФЕ́ДЖЫО, сальфеджа (італьян. solfeggio ад назвы муз. гукаў соль і фа),

1) тое, што сальмізацыя.

2) Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця муз. слыху і памяці. Уключае сальфеджыраванне (адна- ці шматгалосыя спевы з вымаўленнем назваў гукаў), муз. дыктант, аналіз на слых; існуюць абсалютная (фіксаваная до), рэлятыўная і лічбавая сістэмы С.

3) Зборнікі практыкаванняў для адна- ці шматгалосага сальфеджыравання ці аналізу на слых.

4) Спец. вак. практыкаванні для развіцця голасу (гл. Вакаліз).

Н.​Г.​Мазурына.

т. 14, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІКСА́Ж ФАТАГРАФІ́ЧНЫ, замацавальнік фатаграфічны,

водны раствор (ці паста), што выкарыстоўваецца для замацавання фатаграфічнага. Пераўтварае непраяўлены галагенід серабра фатагр. эмульсіі ў комплексныя солі, якія раствараюцца ў вадзе.

Асн. комплексаўтваральныя кампаненты Ф.ф. — тыясульфаты (найб. пашыраны тыясульфат натрыю), для нейтралізацыі рэшткаў праявіцелю (у фатагр. эмульсіі) дадаюць кіслату (напр., воцатную ці серную) або кіслыя солі (кіслы Ф.ф.), для павышэння трываласці фатагр. слоя ўводзяць хромавы ці алюмакаліевы галын (дубільны Ф.ф.), для скарачэння часу фіксавання — хларыд амонію (хуткі Ф.ф.).

т. 16, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУЧЭ́ННЕ ў астраноміі,

становішча планеты, пры якім яе экліптычная даўгата супадае з даўгатой Сонца. Для зямнога назіральніка планета знаходзіцца ці перад Сонцам, ці за ім. Гл. Канфігурацыя планет.

т. 7, с. 93

т. 7, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІГАТУ́РА ў медыцыне,

нітка, завязаная вакол крывяноснага, лімфатычнага сасуда ці інш. трубчастых органаў для спынення кровацячэння ці яго папярэджвання, злучэння органаў і тканак. Выкарыстоўваюць шоўк, кетгут, лаўсан, капрон, конскі волас і інш.

т. 9, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРЫЛІЗА́ЦЫЯ,

тэхналагічны працэс насычэння паверхні сталі ці сплаваў (пераважна гарачатрывалых) берыліем. Надае паверхні больш высокую цвёрдасць, гарачатрываласць пры т-рах 800—1000 °C, каразійную ўстойлівасць. Праводзяць у парашкападобных сумесях ці ў газавым асяроддзі.

т. 3, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛА́НСНАЯ СХЕ́МА,

разгалінаваны электрычны ланцуг, у якім пры зменах некаторых яго параметраў (супраціўленне, ёмістасць або інш.) устанаўліваецца (ці парушаецца) раўнавага (баланс) токаў ці напружанняў. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, радыёсувязі, тэлеф. сувязі і інш.

т. 2, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)