МА́ЙБАРАДА (Платон Іларыёнавіч) (1.12.1918, с. Пелехаўшчына Глобінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 8.7.1989),
украінскі кампазітар. Брат Г.І.Майбарады. Нар.арт. Украіны (1968). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1947, клас Л.Равуцкага). Працаваў пераважна ў песенным жанры. У творчасці выкарыстоўваў формы, блізкія да ўкр.фальклору. Аўтар «Гераічнай уверцюры» для сімф.арк. (1947), вак.-сімф. паэмы «Таполі» (1966), папулярных песень, у т. л. «Ручнічок», «Родная маці мая», «Мы пойдзем, дзе травы паніклі», «Кіеўскі вальс», апрацовак нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ДЫЯ (грэч. monodia песня аднаго спевака ад monos адзін + ōdos спявак),
аднагалоссе, якое не патрабуе суправаджэння. Пазбягае любых верт. суадносін гукаў (рэальных або мяркуемых) і разгортваецца выключна ў іх лінеарна-меладычным руху. Характэрна для муз.фальклору многіх народаў, для сярэдневяковых зах.-еўрап. (грыгарыянскі харал) і стараж.-рус. (знаменны спеў) царк. спеваў, а таксама для ўсх. класічнай музыкі вуснай традыцыі (мугам, маком, макам, рага і інш.). Манадычная бел.нар. музыка стараж. пласта. У творах сучасных бел. кампазітараў М. трапляецца ў межах асобных невял. эпізодаў.
Літ.:
Галицкая С.П. Теоретические вопросы монодии. Ташкент, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Аляксей Ігнатавіч) (н. 19.12.1934, в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі і папуляцыйнай генетыкі чалавека. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Навук. працы па міжпапуляцыйным генагеаграфічным размеркаванні спадчынных прыкмет, залежнасці генафонду і стану здароўя сучаснага насельніцтва ад экалагічнай сітуацыі, па этнагенезе і адаптыўных магчымасцях беларускага этнасу. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
А.І.Мікуліч.
Тв.:
Наша генетическая память. Мн., 1987;
Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з І.С.Гусевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ САЮ́З,
аб’яднанне некалькіх генетычна не звязаных (няроднасных) моў, у структуры якіх з’явіліся рысы падабенства ў выніку ўзаемадзеяння моў пры пэўных сац.-гіст., геагр. і інш. умовах. У мовах, што ўваходзяць у М.с., шмат аднолькавых слоў, запазычаных мовамі-суседзямі адна ў адной, падабенства граматычных канструкцый. М.с. звычайна суправаджаецца этнагр. агульнасцю: падабенствам фальклору, прыкладнога мастацтва, адзення, сродкаў невербальнай камунікацыі (жэстаў, мімікі). Прыкладам М.с. з’яўляецца балканскі М.с. — балг., македонская, алб., навагрэч., сербская і харвацкая, румынская мовы. Тэрмін «М.с.» упершыню ўвёў М.С.Трубяцкой (1923).
Літ.:
Нерознак В.П. Языковые союзы // Лингвистическая типология. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Станіслаў Мамертавіч) (13.6.1899, б.в. Шкіндзераўка, Мінскі р-н — 17.2.1972),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1924 саліст-цымбаліст БДТ (часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), з 1926 — БДТ-2. У 1933—58 (з перапынкам) артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. Яго ігра вызначалася тэхн. майстэрствам, мяккім меладычным гукам. У 1928—58 выступаў у дуэце з Х.Шмелькіным, артыстызм, веданне імі бел.муз.фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач на радыё, акампанементу вядучым спевакам. Першы з бел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разам з Л.Александроўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХО́ДНЯ»,
гісторыка-культурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Ін-та біяхіміі АНБССР, з пач. 1991 — т-ва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, л-ры, фальклору, бел. мовы. Члены т-ва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хор царк. песні «Бацькаўшчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУЦЦЁ ЭСТЭТЫ́ЧНАЕ,
спецыфічнае духоўнае перажыванне, выкліканае ўспрыманнем прыгожага або агіднага, узнёслага або нізкага, трагічнага або камічнага ў прыродзе, грамадскім быцці і мастацтве; першасны кампанент гістарычна абумоўленай эстэт. свядомасці, аснова эстэт. густаў, ідэалаў і ацэнак; адзін з састаўных элементаў мастацкай культуры. Сфарміраванае ў працэсе практычнай чалавечай дзейнасці П.э. ў далейшым развіваецца і ўдасканальваецца пад уздзеяннем фальклору і прафес. мастацтва ўсіх відаў і жанраў, становіцца важным фактарам гуманізацыі прыроднага і грамадскага быцця. Поруч з традыц. відамі мастацтва развіццю П.э. садзейнічае тэхн. эстэтыка і мастацка-прамысловае праектаванне (дызайн), афармленне сферы вытв-сці і побыту людзей паводле законаў прыгажосці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІНА (Наталля Іванаўна) (н. 1.9.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі. Канд.мед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1975). З 1978 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Навук. працы па морфафункцыян. асаблівасцях арганізма дзяцей і падлеткаў, асн. тэндэнцыях у фіз. развіцці падрастаючага пакалення ў сувязі з сучаснай экалагічнай сітуацыяй. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Детский организм и среда: Формирование физ. типа в разных геохим. регионах БССР. Мн., 1989 (разам з І.І.Салівон, В.У.Марфінай);
Экологические изменения и биокультурная адаптация человека. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЦО́ВА (Вера Паўлаўна) (н. 29.1.1947, Мінск),
бел. музыказнавец, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (2000), праф. (1997). Дачка П.Б.Масленікава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1970; да 1972 там канцэртмайстар). З 1975 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН Беларусі. З 1979 заг. кафедры Бел. ун-та культуры. Навук. працы па гісторыі і тэорыі маст. адукацыі ў Беларусі, бел. масавай песні, ролі музыкі ў эстэт. выхаванні Аўтар мастацтвазнаўчых прац, у т. л. вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980;
Фартэпіянныя мініяцюры беларускіх кампазітараў. Ч. 1—2. Мн., 1994—96 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (6.2.1888, г. Ніжнеўральск — 16.2.1968),
рускі музыказнавец, фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Працы па сав. і зарубежнай музыцы, старарус. муз. пісьменнасці. Распрацоўваў тэарэт. праблемы муз.фальклору народаў СССР і зарубежных краін, стварыў першыя сістэматызацыі муз. інструментарыя рус., бел. і інш. народаў. Аўтар манаграфіі па муз. фальклоры беларусаў «Беларуская народная музыка» (1941). Падрыхтаваў і выдаў шэраг зборнікаў нар. песень.
Тв.:
Пауль Хиндемит. Л., 1927;
Афганская народная музыка. М., 1960;
Очерки по истории музыки народов СССР. Вып. 1—2. М., 1962—63;
Персидские теснифы. М., 1964;
О музыкальном фольклоре и древней письменности. М., 1971.