аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на газе ад убудаванага газагенератара. Уякасці паліва выкарыстоўваюцца драўляныя цуркі, буры і драўняны вугаль, паўкокс і інш. Прызначаны для эксплуатацыі ў раёнах, аддаленых ад месцаў вытв-сці вадкага паліва. УСССР распрацаваны ў 1923, серыйны выпуск (ЗІС-13) асвоены ў 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕЛЮ́РЫ (ад франц. cannelure жалабок)у архітэктуры, жалабкі вертыкальныя на ствале калоны або пілястры і гарызантальныя на базе калоны іанічнага ордэра. Уякасцідэкар. элемента сфарміраваліся ў архітэктуры Стараж. Грэцыі ў дарычным ордэры. УЗах. Еўропе, Расіі і на Беларусі былі пашыраны ў архітэктуры барока і класіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРФІ́КСу граматыцы,
словаўтваральная марфема, якая служыць для злучэння 2 асноў пры ўтварэнні складанага слова. Уякасці І. убел. мове ўжываюцца галосныя «о» (не пад націскам — «а»), «е» (у 1-м складзе перад націскам — «я»), напр., вадохрышча, лесастэп, знешнегандлёвы, землямер. Убел. мове І. называюць таксама злучальнымі галоснымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 уБел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ЧЫСЦІНІ́, класы шурпатасці,
характарыстыка якасці (чысціні) апрацаванай паверхні. УСССР існавала 14 К.ч., класы 6—14-ы дадаткова разбіваліся на 3 разрады кожны (а, б, в). К.ч. абазначаліся роўнастароннім трохвугольнікам, напр., ∇ 14 в азначае 14-ы К.Ч., разрад в. У 1980 дзярж. стандартам К.ч. заменены інш. параметрамі шурпатасці паверхні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАСХЕ́МА,
спрошчаная карта, звычайна без картаграфічнай сеткі. Дазваляе атрымаць у нагляднай форме агульнае ўяўленне пра пэўную з’яву (падзею), вылучыць яе найб. істотныя рысы. Выкарыстоўваюць як картаграфічныя ілюстрацыі да тэкстаў унавук.-папулярнай л-ры, падручніках, уякасці асновы для геагр. карт, на якіх абагульнена (схематычна) падкрэсліваецца пэўны змест і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІЯФА́Н,
у біблейскай міфалогіі вялізная марская пачвара ў выглядзе кракадзіла, змея ці дракона, здольная ўскіпяціць увесь акіян. УБібліі (Старым Запавеце) узгадваецца як прыклад (разам з бегемотам) недаступнасці спасціжэння боскага тварэння, або ў якасці варожай Богу магутнай істоты, якая сімвалізуе першабытны хаос, які ён перамагае напачатку светаўтварэння. У пераносным сэнсе — нешта вялізнае і пачварнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́СЦЫІ, фасцы (лац. fasces),
пучкі прутоў (з бярозы ці вязу), перавязаныя рамянямі, з уваткнутымі ў іх сякеркамі; атрыбут улады цароў, потым вышэйшых магістратаў уСтараж. Рыме. Неслі Ф. ліктары, якія суправаджалі магістратаў. У 18—19 ст. выявы Ф. выкарыстоўваліся ў дэкар. мастацтве і архітэктуры, у 20 ст. запазычаны італьян. фашыстамі ў якасці эмблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,
знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасціафіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАТРО́Н,
двухэлектродная газаразрадная прылада, запоўненая інертным газам, вадародам або ртутнай парай, з тлеючым або несамастойным дугавым разрадам. Бывае з халодным (газатрон тлеючага разраду) або падагравальным катодам. Катод і анод вырабляюць з нікелю, сталі або графіту. Выкарыстоўваецца ў якасціэл. вентыля з некіроўным эл. разрадам у высакавольтных выпрамніках магутных радыёпрылад.