у рымскай міфалогіі бог разбуральнага і ачышчальнага полымя (адсюль звычай спальваць у яго гонар зброю пераможанага ворага). Вулкан меў свайго жраца — фламіна і свята Вулканалій (адзначалася 23 жн.). Пазней шанавалі як бога, што абараняў ад пажараў. Разам з Вулканам услаўлялі багіню Маю, якой 1 мая фламін прыносіў ахвяру. Адпавядае грэч.Гефесту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́ ПУНКТ,
тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магн. або эл. уласцівасцей рэчыва. Пры т-рах, больш высокіх за К.п., ферамагнетыкі і сегнетаэлектрыкі страчваюць свае спецыфічныя ўласцівасці і пераўтвараюцца ў парамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкі адпаведна (К.п. у антыферамагнетыкаў наз.Нееля пунктам). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у ферамагнетыках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,
найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, упаўн.ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонаррус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦЕВА ДЗМІ́ТРЫЯ ПРАЛІ́ЎУ Паўночным Ледавітым ак. паміж в-вам Вялікі Ляхаўскі і паўн. узбярэжжам мацерыка Азія (Расія). Злучае моры Лапцевых і Усх.-Сібірскае. Даўж. 115 км, шыр. 50—61 км, глыб. 11—16 м. Большую ч. года пад лёдам. Названы ў гонар удзельніка Вял.Паўн. экспедыцыі 18 ст. Дз.Я.Лапцева, які адкрыў праліў у 1740.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВІНГСТАНА ВАДАСПА́ДЫ,
некалькі дзесяткаў парогаў і вадаспадаў у ніжнім цячэнні р. Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова на мяжы з Рэспублікай Конга). Утвараюцца пры прарыве ракой Паўд.-Гвінейскага ўзв.Даўж. парожыстага ўчастка 360 км, агульнае падзенне 220 м. У абход Л.в. пабудавана чыгунка. Буйная ГЭС Інга. Названы ў гонар Д.Лівінгстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет узах.ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. Уцэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскімугонарням. географа К.Рытэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РА,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня цвіцення кветак і садоў, увасабленне вясны і юнацтва. Угонар Ф. наладжваліся святы — флараліі, у час якіх на яе алтар ускладаліся квітнеючыя каласы і адбываліся гульні, часам вельмі разбэшчаныя. Вобраз Ф. ў выглядзе юнай дзяўчыны з кветкамі — часты сюжэт увыяўл. мастацтве (Тыцыян, Н.Пусэн, Рэмбрант і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́,
востраў уцэнтр.ч.Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс.км². Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгоркамі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонаррус. падарожніка і заолага А.А.Бунге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАНА́ЎТАЎ МО́РА,
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і м. Рысер-Ларсена. Пл. 698,6 тыс.км². Найб. глыбіня 4798 м. Пастаянна ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе К.м. — рас. метэаралагічны цэнтр Маладзёжная і яп.навук. станцыя Сёва. Названа ў гонар першых сав. касманаўтаў у 1962.