ПІ́НД (Pindos),
горы на З Балканскага п-ва, у Грэцыі (паўн. перадгор’і ў Албаніі). Даўж. каля 200 км. Выш. да 2637 м (г. Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.
т. 12, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЕ́РА-НЕВА́ДА (Sierra Nevada),
горны масіў у Андалускіх гарах, на Пд Іспаніі, самы высокі на Пірэнейскім п-ве (3478 м, г. Муласен). Складзены з крышт. сланцаў, даламітаў, вапнякоў. Вяршыні альпійскага тыпу. Снежнікі, на г. Муласен самы паўд. ў Еўропе ледавік. Радовішча жал. руд (Алькіфе).
т. 15, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМБО́РА (Tambora),
вулкан на в-ве Сумбава, у Інданезіі. Выш. 2820 м, дыяметр кальдэры 6 км, глыб. 600—700 м. У кальдэры — возера. Складзены пераважна з андэзітаў. У 1815 адбылося катастрафічнае выбуховае вывяржэнне (да яго выш. Т. дасягала 4000 м); цяпер у стадыі сальфатары.
т. 15, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНШЫПА́Н (Fan Si Pan), Фансі, Фансіпан,
горны масіў па ПнЗ В’етнама, самы высокі ў краіне (3143 м). Складзены пераважна з кварцытаў, гранітаў, гнейсаў. Стромкія, глыбока расчлянёныя цяснінамі схілы, вострыя грабяні. У ніжніх ч. схілаў — вечназялёныя лясы, вышэй за 1700—1800 м — лістападныя і хвойныя лясы.
т. 16, с. 320
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАТКА́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т.
У зах. Цянь-Шані, у Кыргызстане і Узбекістане, абмяжоўвае з ПнЗ Ферганскую даліну. Даўж. каля 200 км. Выш. да 4 503 м. Складзены са сланцаў, вапнякоў, гранітаў. Паўн. схіл стромкі, паўд. — больш спадзісты. Хваёва-шыракалістыя лясы, зараснікі арчы, лугі. У адгор’ях — Чаткальскі запаведнік.
т. 17, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫРО́НДАК (Adirondack),
горны масіў у сістэме Апалачаў, у ЗША. Выш. да 1628 м (г. Марсі). Рэльеф сярэднягорны са згладжанымі ледавіковымі формамі. Складзены з крышт. пародаў. Шмат азёраў, горных рэк. На схілах хваёвыя і мяшаныя лясы. Раён турызму. Курорт Лейк-Плэсід, цэнтр Зімовых Алімпійскіх гульняў (1932, 1980).
т. 1, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ХАР (Bihor),
горны масіў на З Румыніі, частка Заходніх Румынскіх гор. Выш. да 1848 м (г. Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышт. сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жал. руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
т. 3, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГРЭ́К,
куэставы ўступ плато Карат, пераважна ў Тайландзе (уздоўж мяжы з Кампучыяй і Лаосам). Даўж. каля 300 км. Выш. да 761 м. Складзены пераважна з пясчанікаў. Паўн. схілы спадзістыя, паўднёвыя — стромкія, моцна расчлянёныя. Клімат субэкватарыяльны. Трапічныя лістападныя лясы, саванны. У зах. частцы Д. нац. парк Кхаўяй.
т. 6, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПА (Apo),
дзеючы вулкан на в-ве Мінданао, у Азіі. Выш. 2954 м (самы высокі на Філіпінах). Складзены з андэзітаў, знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі (гл. Сальфатары). Укрыты трапічнымі, мяшанымі лясамі, хмызнякамі; каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Маўнт-Апа (пл. 72,9 тыс. га, засн. ў 1936).
т. 1, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАГА́Ц (арм.), Алагёз (цюрк.),
найвышэйшая вяршыня Армянскага нагор’я, у Арменіі. Выш. 4090 м. Патухлы вулкан, кратэр якога стаў ледавіковым цыркам. Складзены з лаваў і туфаў. Ёсць невял. ледавікі. На схілах стэпы з нагорнымі ксерафітамі. Горныя пашы. Па паўд. схіле Бюраканская астрафіз. абсерваторыя; рэшткі сярэдневяковай крэпасці Анберд.
т. 1, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)