сістэма поглядаў у гістарыяграфіі 2-й пал. 19 ст., паводле якой зыходным пунктам агр. эвалюцыі і ўсяго сац. ладу сярэднявечча была абшчына (марка). Асн. прынцыпы абшчыннай тэорыі выклаў і абгрунтаваў Г.Л.Маўрэр (Германія). Мела пашырэнне ў гіст. навуцы, у рус. медыявістыцы 1870—90-х г. была пануючая. Асн. сцверджаннем абшчыннай тэорыі было тое, што грамадскаму ладу, заснаванаму на прыватнай уласнасці, папярэднічаў лад, заснаваны на калект. апрацоўцы зямлі і на калект. уласнасці на зямлю.
Літ.:
Данялов А.Н. Проблемы аграрной истории раннего средневековья в немецкой историографии конца XIX—нач. XX в. М., 1958;
Павлов-Сильванский Н.П. Феодализм в России. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙФ ГЕ́НАЎ, генетыка-аўтаматычныя працэсы ў папуляцыі,
змяненне генет. структуры (частаты генаў) папуляцыі ў выніку выпадковых прычын. Тэрмін Д.г. прапанаваў амер. генетык С.Райт (1931). Праяўляецца звычайна пры невял. колькасці папуляцыі (напр., рэзкім яе скарачэнні ў выпадку стыхійных бедстваў, развіцці эпізаотый і інш.). Пад дзеяннем Д.г. узмацняецца працэс гомазігатызацыі структуры папуляцыі, што нарастае з памяншэннем яе колькасці. Нарастанне абумоўлена павелічэннем частаты блізкароднасных скрыжаванняў у невял. папуляцыях, калі ў выніку выпадковых ваганняў частот асобных генаў адбываецца замацаванне адных алеляў пры адначасовай страце іншых. Некат. з атрыманых гомазіготных формаў у новых умовах асяроддзя могуць стаць прыстасавальна каштоўнымі і дзякуючы адбору атрымаць вял.пашырэнне пры наступным павелічэнні колькасці папуляцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАСАМАЛЁТ, гідраплан,
самалёт, прыстасаваны для ўзлёту з вады і пасадкі на яе. Адрозніваюць гідрасамалёты лодачныя (з корпусам у выглядзе лодкі), паплаўковыя (з адным або двума паплаўкамі) і самалёты-амфібіі (лодачныя або паплаўковыя з колавым шасі для ўзлёту з сушы і пасадкі на яе). Першы гідрасамалёт пабудаваны ў Францыі ў 1910 А.Фабрам, у Расіі ў 1911 Я.М.Гакелем. Найб.пашырэнне атрымалі гідрасамалёты канструкцыі Г.М.Берыева (на іх устаноўлены сусв. рэкорды, напр., скорасці палёту ў 912 км/гадз на вышыні каля 15 км).
Гідрасамалёты выкарыстоўваюцца для грузапасажырскіх перавозак, разведкі рыбы, выратавальных работ, у ваен. справе (вядзенне разведкі, пошук і знішчэнне падводных лодак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗОАГЕАГРАФІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторый (акваторый) на асобныя рэгіёны (царствы, вобласці, падвобласці, правінцыі, раёны) паводле звестак пра геагр.пашырэнне жывёл і іх экалагічных груповак. Вызначае сучасныя і гіст. фактары і заканамернасці гэтага пашырэння. Выкарыстоўваецца з навук. і практычнымі мэтамі, дазваляе дыферэнцыравана падыходзіць да мерапрыемстваў па ахове жывёл. Тэр. Беларусі ўваходзіць у склад лясной зоны Еўрапейска-Сібірскай вобласці Палеарктычнага падцарства Галарктычнага (Арктагейскага) царства. Усе яе схемы раянавання пабудаваны з улікам найб. выражанай дыферэнцыяцыі фауны ў шыротным напрамку. Вылучаюць раёны: паўночны (азёрны), пераходны (раён змены ландшафтаў), палескі, заходні і ўсходні (М.С.Долбік; 1965). Удакладненая схема З.р. (Долбік; 1974) пабудавана на ландшафтным прынцыпе аналізу стану жывёльнага свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАШКО́ЛЬНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
асветніцкая дзейнасць грамадскіх арг-цый і прыватных асоб, накіраваная на задавальненне адукац. патрэб насельніцтва. Найб. ранняя форма П.а. — нядзельныя школы. У некаторых краінах (Бельгія, Германія, Данія, Францыя і інш.) П.а. атрымала пашырэнне ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., у Рас. імперыі — у канцы 19 ст. Установы П.а. (народныя універсітэты, нядзельныя і вячэрнія школы, агульнаадук. і прафес. курсы для дарослых, нар. дамы і б-кі і інш.) да 1917 ствараліся на грамадскія і прыватныя сродкі і не ўваходзілі ў дзярж. сістэму нар. адукацыі. Пасля стварэння Галоўпалітасветы (1920) П.а. атрымала назву палітыка-асветнай, потым культ.-асветнай работы (гл. таксама Культурна-асветныя ўстановы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭКЧЭ́,
адна з трох карэйскіх дзяржаў (П., Кагуро, Сіла), якія ўзніклі ў пач.н.э. Займала ПнЗ Карэйскага п-ва. Першы вядомы цар (ван) П. — Кой [234—286], да часу кіравання якога адносяцца першыя юрыд. ўстанаўленні дзяржавы, пашырэннебудызму, які ў 384 быў абвешчаны дзярж. рэлігіяй. З канца 4 ст. вяла войны з Кагуро, з 5 — з Сіла, у выніку чаго страціла значную ч. сваёй тэрыторыі і вымушана была перанесці сталіцу ў 475 з Хансона (цяпер Кванджу) ва Унчхон (цяпер Канджу), а ў 538 — у Сабуры (цяпер Пуё). У 660 разгромлена аб’яднаным войскам Сіла і кіт. імперыі Тан. З канца 7 ст.тэр. П. ўвайшла ў склад аб’яднанай дзяржавы Сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРА́НДА (англ. veranda ад інд.),
адкрытая або закрытая прыбудова да дома з боку ўваходных дзвярэй. Гістарычна развілася з ганка. З’яўляецца дадатковым гасп. памяшканнем. Часта выкарыстоўваецца як летняя кухня, часам у верандзе адгароджваецца кладоўка. На Беларусі пашырана з 19 ст. ў гарадах і мястэчках; сустракалася ў вясковым буд-ве ў заможных сялян. Найб.пашырэнне атрымала з 1920-х г. Цяпер веранды бытуюць па ўсёй Беларусі, найб. на ПдУ. Тыповыя веранды зашклёныя (памерам 10—15 м²). Некаторыя хаты маюць 2 веранды — на вуліцу і панадворак. Ніжняя частка каркаса веранды ашалёўваецца дошкамі, фарбуецца; верхняя звычайна зашклёная. Многія веранды аздоблены разьбой, вітражамі, з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва.
У.С.Гуркоў.
Веранда ў в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́НАВІЦКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы з в. Бабінавічы Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці. Промысел узнік у старажытнасці, найб. развіцця дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку. З пач. 20 ст. набылі пашырэнне вырабы, аздобленыя размалёўкай светла-жоўтым ангобам у выглядзе завіткоў, кропак, парасткаў, паліваныя ўсярэдзіне і звонку бясколернай палівай. Акрамя гасп. посуду (збанкі, гаршкі, спарышы, міскі, слоікі) майстры А.Траяноўскі, М.Шчадзінскі, А.Рыжкоў і інш. выраблялі утылітарна-дэкаратыўны (цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі) і фігурны посуд у выглядзе жывёл, а таксама цацкі, скарбонкі, попельніцы з лепкай. У наш час выраб традыц. асартыменту посуду і цацак працягваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДА́ БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ,
назва некалькіх бел. маладзёжных арг-цый, якія дзейнічалі незалежна адна ад адной у 1917—21. Ставілі сабе за мэту згуртаванне бел. моладзі вакол нац. ідэі, пашырэннебел. культуры сярод нар. мас, стварэнне культ.-асв. гурткоў, бібліятэк і інш.Найб. вядомыя: Мінская беларуская вучнёўская грамада (1917—20), Грамада беларускай моладзі ў Гродне (1919—21), Грамада беларускай моладзі ў Вільні (1919—20). У час польск. акупацыі большасць з арг-цый знаходзілася пад уплывам бел. эсэраў і была ў апазіцыі да акупац. улад. Вясной 1920 па ініцыятыве БПС-Р планавалася стварыць адзіную Грамаду беларускай моладзі, быў складзены праект статута новай арг-цыі, але гэтаму перашкодзіла актывізацыя сав.-польскай вайны 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л-БАС (ням. Generalbaß літар. агульны бас),
баса кантынуа, лічбаваны бас, спосаб запісу муз.сугуччаў лічбамі пры басовым голасе, на аснове якога выканальнік стварае акампанемент; аснова вучэння аб гармоніі. Умоўнасць запісу дае выканаўцу-арганісту (клавесіністу) свабоду ў выбары дэталей фактуры, магчымасць імправізацыі. Генерал-бас як тып суправаджэння склаўся ў Італіі ў 2-й пал. 16 ст. Яго пашырэнне звязана з развіццём гамафоніі ў еўрап. музыцы 2-й пал. 16 — 1-й пал. 18 ст. Узоры генерал-баса сустракаюцца ў творах К.Мантэвердзі, Г.Шутца, Г.Пёрсела, А.Карэлі, А.Вівальдзі, Ж.Ф.Рамо, І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш. Лічбаваны спосаб запісу партыі акампанементу адрадзіўся ў джазе і эстр. музыцы.