горад на Пд Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (да мая 1997 наз. Заір), на р. Лулуа. Да 1966 называўся Лулуабург. Адм. ц. правінцыі Зах. Касаі. 301 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Трансп. і гандл. цэнтр раёна здабычы алмазаў. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. піваварная і мукамольная), фармацэўтычная, бавоўнаачышчальная, эл.-тэхн. (быт. прылады). ЦЭС. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЯРД, Лаярд (Liard),
рака ў Канадзе, левы прыток р. Макензі. Даўж. 1215 км, пл. басейна 276 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Пелі (сістэма Скалістых гор), у верхнім цячэнні парожыстая. Гал. прытокі: Форт-Нельсан, Саўт-Нахані. Сярэдні расход вады 2500 м³/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Суднаходная ад г. Форт-Ліярд. У вусці — г. Форт-Сімпсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬСАН (Nelson),
рака ў Канадзе. Даўж. 640 км, пл. басейна 1072 тыс.км². Выцякае з воз. Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боу—Саскачэван—Нельсан. Сярэдні гадавы расход вады каля 2700 m3/с. Ледастаў ад ліст. да мая. На Н. — вадасх. Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКАЯ (Slave River),
рака ў цэнтр. частцы Канады, у азёрна-рачной сістэме р. Макензі. Даўж. 415 км, пл. басейна каля 606 тыс.км². Пачынаецца з воз. Атабаска, цячэ па шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз.Вял. Нявольніцкае. Гал. прыток — р. Піс-Рывер. Сярэдні гадавы расход вады каля 3300 м³/с. Ледастаў ад кастр.—ліст. да мая—чэрвеня. Суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУФІ́ДЖЫ (Rufiji),
рака ў Танзаніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на У ад воз. Ньяса (Малаві). Даўж. ад вытоку р. Лувегу каля 1400 км, пл.бас. 178 тыс.км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага ак. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сак. да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮНГ,
рака, левы прыток Вілюя, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1092 км, пл.бас. 49,8 тыс.км² Цячэ ў межах Сярэднесіб. пласкагор’я і Цэнтральнаякуцкай раўніны. Асн. прытокі злева — Чымідыкян і Джыпа. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 180 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да 2-й пал.мая. Суднаходная на 273 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЧАНКА Антон Сцяпанавіч (17.3.1923, в. Чарныш Чарнігаўскай вобл., Украіна — 9.5.1994),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). З мая 1944 на 3-м Бел. фронце. Мінёр радавы Ю. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля Оршы, дзе пад агнём праціўніка размініраваў мост цераз Дняпро і прадухіліў яго падрыў. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ Аляксандр Іванавіч (9.9.1894, г. Цвер, Расія — 30.10.1937),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—15). Чл.РСДРП з 1915. Арыштаваны і ў вер. 1915 асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір. Вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, быў старшынёй Цвярскога губкома РСДРП. У 1918—24 на парт. рабоце ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку. З вер. 1924 да мая 1927 у БССР: сакратар, са снеж. 1925 1-ы сакратар ЦККП(б)Б. З мая 1927 заг. агітац.-прапагандысцкага аддзела ЦКВКП(б), з 1929 сакратар Закаўказскага крайкома ВКП(б), потым нам. наркома РСІ СССР, адначасова чл. рэдкалегіі час. «Большевик», нам.заг.с.-г. аддзела ЦКВКП(б), з 1933 нач. палітупраўлення МТС Наркамзема СССР, 1-ы сакратар Саратаўскага крайкома (абкома) партыі. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—27. Канд. у чл.ЦК у 1924—34, чл.ЦКВКП(б) з 1934. Чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума ў 1925—27. 20.7.1937 арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІ́НАВА Зоя Васілеўна (н. 27.11. 1938, в. Старое Сяло Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва, жывапісец, графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Манум. творам характэрна глыбокае разуменне спецыфікі гэтага віду мастацтва і тэхнікі іх выканання. Сярод работ энкаўстыкі «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976), «Мая Радзіма» ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1977, абедзве ў Мінску, у сааўт. з С.Катковай), «Арфей», «Дзень нашага жыцця» ў санаторыі «Беларусь» у г. Місхор (Украіна, 1984), размалёўка капліцы св. Марыі ў г. Хапфагартэна (Аўстрыя, 1997), габелены «Квітней Беларусь» (у сааўт. з С.Сакаловым, 1979), «У дынамічнай прасторы» (1991), «Дабравешчанне» (1997). Жывапісным творам уласцівы вытанчаныя спалучэнні насычаных колераў і дынамічных рытмаў: «Мая Беларусь» (1972), «Мадонна» (1977), «Цвіценне» (1988), «Аўтапартрэт» (1989), «Крык» (1993), «Купальшчыцы» (1997), «Подых веера», «Фауст і Мефістофель» (абедзве 1998). Аўтар шматлікіх акварэляў: «Сустрэча з мінулым» (1972), «Вясенні кліч» (1980), «Блакітная прастора» (1991), «Зімовы стан» (1993), «Знакі руху» (1995), «Афрыканскія кветкі» (1997); малюнкаў. Іл.гл. таксама да арт.Васковы жывапіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮТЛА́НДСКАЯ БІ́ТВА 1916, Скагеракская бітва,
баявыя дзеянні ў 1-ю сусв. вайну паміж герм. (флот Адкрытага мора; 99 караблёў, 36 тыс. маракоў; каманд.адм. Р.Шэер) і брыт. (Гранд-Фліт; 151 карабель, 60 тыс. маракоў; каманд.адм. Дж.Джэліка) флатамі ў Паўночным моры на З ад п-ва Ютландыя 31.5—1.6.1916. Брыт. марское камандаванне, даведаўшыся з радыёперахопу пра маючы адбыцца выхад праціўніка ў мора, разгарнула Гранд-Фліт на ПнЗ ад Ютландыі. Удзень 31 маябрыт. авангард (каманд. контр-адм. Д.Біці) атакаваў герм. авангард (эскадра на чале з адм. Ф.Хіперам). Вечарам 31 мая і ноччу 1 чэрв. адбылося сутыкненне гал. сіл бакоў. Страціўшы 14 караблёў, 6097 маракоў забітымі і 510 параненымі (у брытанцаў), 11 караблёў, 2551 марака забітым і 507 параненымі (у немцаў), флаты не змаглі знішчыць адзін аднаго, але англ. флот захаваў сваё пануючае становішча на моры.
Літ.:
Больных А. Морские битвы Первой мировой: Схватка гигантов. М., 2000;
Флисовский 3. Ютландая, 1916: Пер. с пол. М., 2003.