расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА (Паліна Дзянісаўна) (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
рус. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). Аўтар кніг, прысвечаных рус. даследчыкам, падарожнікам-першаадкрывальнікам. З сярэдзіны 1950-х г. працуе ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры: аповесці «Справа «стракатых» (1956), «Зграя» (1966), «...З многімі невядомымі» (1967—68), «Вячэрні круг» (1982), раманы «Злым ветрам» (1973) і «Пятля» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й (Сіманскі Сяргей Уладзіміравіч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў маскоўскія ун-т (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семінарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1945 на памесным саборы ў Маскве абраны патрыярхам.
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІ́ЦКІ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 15.2.1959, г. Гродна),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). З 1977 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным першынстве. Чэмпіён свету сярод юнакоў (1977), сярод дарослых (1979), чэмпіён VII летняй Спартакіяды народаў СССР (1979) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Віктар Пятровіч) (25.10.1924, Масква — 25.10.1985),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн.навук. працы па лятальных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́,
рака ў Еўрапейскай ч.Рас. Федэрацыі, самы вял. правы прыток Волгі. Даўж. 1500 км, пл.бас. 245 тыс.км². Пачынаецца ў цэнтр.ч. Сярэднярускага ўзвышша на выш. 226 м над узр. м. і ўпадае ў Волгу каля г. Ніжні Ноўгарад. Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц. Гал. прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша (справа). Паводка з крас. да мая ў верхнім цячэнні і да пач. чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцёк вясной. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1300 м³/с. Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй упадзення р.Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы). На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЙ ІВА́НАВІЧ ДАНСКІ́ (12.10.1350, Масква — 19.5.1389),
вялікі князь маскоўскі (з 1359) і ўладзімірскі (з 1362). Сын Івана II Іванавіча. Пры ім у 1367 у Маскве пабудаваны першы ў Паўн.-Усх. Русі белакаменны крэмль. У 1368 і 1370 яго войскі адбілі напады на маск. княства войска Альгерда, у 1371 — разанскага кн. Алега Іванавіча. У 1376 замацаваны ўплыў Масквы ў Балгарыі Волжска-Камскай. У сваёй палітыцы абапіраўся на аўтарытэт і падтрымку Сергія Раданежскага. Дз.І.Д. першы з маск. князёў узначаліў барацьбу супраць татара-манголаў і перамог іх на р. Вожа (1378) і ў Кулікоўскай бітве 1380, што паклала пачатак вызваленню Русі ад татара-манг. панавання. За гэту бітву празваны Данскім. Пасля зруйнавання Масквы тат. ханам Тахтамышам (1382) аднавіў горад. Пры ім Масква замацавала кіруючае становішча ў рус. землях. Упершыню без згоды Залатой Арды завяшчаў вял. княжанне свайму сыну Васілю. Кананізаваны.
Літ.:
Кучкин В.А. Дмитрий Донской // Вопр. истории. 1995. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Канстанцін Сцяпанавіч) (3.8.1890, Масква — 28.11.1974),
расійскі архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1972). Д-р архітэктуры (1967). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1917). З 1925 выкладаў у Маскве ў Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях, маст.-тэхн., арх. і інж.-буд. (з 1951 праф.) ін-тах. Чл.Асацыяцыі новых архітэктараў. Адзін з аўтараў генплана «Новая Масква» (1921—23). Распрацоўваў для Масквы новыя тыпы грамадскіх будынкаў і буд. канструкцый, адметныя экспрэсіяй форм, функцыян. мэтазгоднасцю кампазіцыі; адзін з першых увасобіў ідэю трансфармацыі адзінай унутр. прасторы з дапамогай перасоўных перагародак. Сярод твораў: драўляны павільён «Махорка» на 1-й Усерас.с.-г. і саматужна-прамысл. выстаўцы (1923, не захаваўся); клубы імя І.Русакова (1927—29), з-да «Каўчук» (1927), ф-кі «Буравеснік» (1929); уласны дом-студыя (1927—29).
Літ.:
Хан-Магомедов С.О. К.Мельников. М., 1990.
Р.Л.Раманаў.
К.Мельнікаў Клуб імя І.Русакова ў Маскве. 1927—29.