ваенна-паліт. саюз Англіі і Японіі супраць Расіі, а таксама для ўмацавання свайго панавання ў Кітаі і Карэі. Заключаны 30.1.1902. Прадугледжваў нейтралітэт у выпадку вайны саюзніка з інш. дзяржавай і аказанне яму дапамогі, калі да ваен. дзеянняў супраць саюзніка далучыцца іншая дзяржава або група дзяржаў. Саюз садзейнічаў развязванню руска-японскай вайны 1904—05. Англа-японскі саюз аднаўляўся ў жн. 1905 і ліп. 1911. На Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 заменены пагадненнем ЗША Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭЙША́НЬ,
нагор’е ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, паміж пустыняй Алашань і ўсх. краем Цянь-Шаня. Даўж. каля 700 км, шыр. каля 250 км. Выш. да 2791 м (г. Мацзуншань). Складаецца з пераважна нізкагорных, моцна разбураных выветрываннем глыбавых масіваў і хрыбтоў з стараж. метамарфічных і крышт. парод. Міжгорныя паніжэнні запоўнены кайназойскімі грубаабломкавымі адкладамі. Пашырана эолавае выветрыванне. Клімат умераны, вельмі сухі. Ападкаў 40—80 мм за год. Частыя пылавыя буры. Пераважаюць ландшафты камяністых пустыняў, паўпустыні, саланчакі; месцамі тугайныя зараснікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЧАВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50°паўн. ш. і 35°паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Гл. таксама Бахчавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБНО́Р,
бяссцёкавае возера на У Тарымскай раўніны, у Кітаі. Выш. ўзроўню каля 780 м. Месцазнаходжанне, памеры, контуры і салёнасць вады моцна мяняюцца на працягу года або сезона, што абумоўлена зменамі расходу вады і міграцыямі вусцевых участкаў рэк Тарым і Канчэдар’я. Макс.пл. сучаснага Л. дасягае 3 тыс.км², даўж. больш за 100 км, сярэдняя глыб. каля 1 м. Акаймаваны багністымі саланчакамі і балотамі, у малаводныя перыяды распадаецца на некалькі плёсаў або перасыхае. Даследаваў рас. падарожнік М.М.Пржавальскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУНО́Р (манг. сіняе возера),
Цынхай, бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсх.ч. гор Наньшань. Даўж. каля 105 км, шыр. да 65 км, пл. каля 4,2 тыс.км², глыб. да 38 м. Размешчана на выш. 3205 м, займае цэнтр.ч. Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты стараж. азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). Пясчаныя астравы. У К. упадаюць 23 ракі, найб.р. Бух-Гол утварае дэльту. З ліст. да сак. ледастаў. Багатае рыбай. Фауністычны заказнік Цынхайху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРУЛЕ́Н,
рака ў Манголіі і Кітаі. Даўж. 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі), пл.бас. 116,4 тыс.км². Пачынаецца на ПдУ нагор’я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў воз. Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з р. Аргунь (бас.р. Амур). Летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння. На К. — г. Чайбалсан (Манголія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ БАН (247? — 195 да н.э.),
адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань. Паходзіў з сялян. У 209 далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 заняў сталіцу імперыі г. Сяньян. У 206—202 змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 абвясціў сябе імператарам Гаацзу. Скасаваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙЛЯНЬЦЗЯ́О, Секта белага лотасу,
тайная будыйская секта ў Кітаі ў 12 — пач. 19 ст. Узнікла на пач. праўлення дынастыі Паўд. Сун [1127—1279]. У 14 ст. злілася з будыйскімі сектамі Мілацзяо і Мінцзяо і стала масавай арг-цыяй, у якую ўваходзілі пераважна сяляне і рамеснікі. Удзельнічала ва ўзбр. барацьбе супраць манг. дынастыі Юань. У наступныя стагоддзі неаднаразова ўздымала сял. паўстанні; адно з буйнейшых адбылося ў 1796—1805. Пасля яго задушэння маньчжурска-кіт. феадаламі секта спыніла сваю дзейнасць (за выключэннем адгалінаванняў у Шаньдуні і Чжылі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ КІТА́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
крапасная сцяна ў Паўн.Кітаі ад г. Цзяюйгуань да ўзбярэжжа Ляадунскага заліва (г. Шаньхайгуань), помнік стараж. дойлідства. Пабудавана для абароны паўн.-зах. межаў Кітая ад нападу вандроўных плямён. Першыя ўчасткі змураваны ў 4 — пач. 3 ст. да н.э., суцэльная сцяна — у 3 ст.н.э.Даўж. 4—5 тыс.км, выш. 6,6 м (месцамі да 10 м). Уздоўж сцяны казематы і вежы для аховы, каля гал. горных праходаў — крэпасці. Захавалася значная частка. Уключана ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТА́ЙСКАЯ А́СТРА (Callistephus chinensis),
кветкавая расліна сям. складанакветных. 1 від. Пашырана на Д. Усходзе, у Кітаі, Японіі. Родапачынальнік розных дэкар. сартоў, аб’яднаных больш як у 40 груп. На Беларусі вырошчваюць найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Швонепадобныя, Ігольчастыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы. Кветкавыя кошыкі рознакаляровыя, буйныя з псеўдаязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Дэкар. расліны.