ДУНТЫНХУ́,

возера на У Кітая, на Цзянханьскай раўніне, у даліне р. Янцзы. Пл. ад 4—5 тыс. км² зімой (распадаецца на некалькі вадаёмаў) да 10—12 тыс. км² летам; сезонныя ваганні ўзроўню 10—15 м. Глыб. да 8 м. У возера ўпадаюць рэкі Сянцзян, Юаньцзян, Лішуй, Цзьшуй і інш., рэгулюе сцёк р. Янцзы (з якой злучана рукавамі), прымае ўлетку 40—60% яе паводкавых вод. Суднаходства, рыбалоўства.

т. 6, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДЗЯНЕ́Ц,

возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Выдрыца, за 17 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,2 км², даўж. 650 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,78 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, разараныя, на Пд і У выш. да 15 м, пад лесам. Берагі высокія, на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Вербна.

т. 5, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Эса, за 6 км на Пд ад г. Лепель. Пл. 0,26 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,6 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. На Пн злучана ручаём з Доўгім возерам, на Пд выцякае ручай у р. Эса.

т. 6, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЫКО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 22 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,22 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,2 км. Пл. вадазбору 27,5 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на Пд 2 м), пад хмызняком, на У разараныя. Зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Саламірскае і Адводы.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТАНЦІ́НАВА,

возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка (ручаём злучана з возерам), за 32 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,47 км², даўж. каля 1,1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 10,8 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.

т. 7, с. 593

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАНЁВА, Святое возера. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,86 км². Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі лесам, -на ПнУ да 5 м, разараныя.

т. 8, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ШНА,

возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.

Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, З і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.

т. 9, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РНА (Marne),

рака на Пн Францыі, правы прыток р. Сена. Даўж. 525 км, пл. басейна 12,7 тыс. км². Пачынаецца на плато Лангр, цячэ ў межах Парыжскага бас., упадае ў р. Сена каля Парыжа. Сярэдні расход вады ў вусці больш за 100 м³/с. Суднаходная ад г. Эперне. Злучана каналамі з рэкамі бас. Рэйна і Соны. У час 1-й сусв. вайны на М. адбыліся Марнскія бітвы.

т. 10, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЗЕЛЬ (франц. Moselle, ням. Mosel),

рака ў Францыі, Люксембургу, Германіі, левы прыток р. Рэйн. Даўж. 545 км, пл. бас. 28,2 тыс. км². Пачынаецца на паўд.-зах. схілах Вагезаў, б.ч. цячэння — у Рэйнскіх Сланцавых гарах. Асн. прыток — р. Саар (справа). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 290 м³/с. Суднаходная да вярхоўяў. Злучана каналамі з рэкамі Марна, Сона. На М. — гарады Нансі, Мец (Францыя), Трыр, Кобленц (Германія).

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Медна. У Брэсцкім р-не, у бас. р. Зах. Буг, за 25 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Берагі катлавіны высокія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно сапрапелістае. Выцякае р. Спанаўка, злучана каналам са Страдзецкім возерам.

т. 11, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)