МАЛІБДЭ́НАВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць для прамысл. здабычы малібдэну і яго злучэнняў. Змяшчаюць 0,06—1% і больш малібдэну, у комплексных рудах 0,001—0,01%. Абагачаюцца метадам флатацыі (у канцэнтраце да 89 % малібдэну). Гал. мінерал — малібдэніт, выкарыстоўваюць таксама вульфеніт, павяліт і ферымалібдыт. Сярод М.р. вылучаюць малібдэнавыя, медна-малібдэнавыя і вальфраммалібдэнавыя прамысл. тыпы. Радовішчы пераважна эндагенныя: гідратэрмальныя, скарнавыя і грэйзенавыя. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Чылі, Кітаі, Мексіцы, Аўстраліі і інш.

т. 10, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНДЗІ́БУЛЫ (лац. mandibula сківіца ад mando жую, грызу),

жвалы, верхнія сківіцы, першая пара сківіц, відазмененыя галаўныя канечнасці ў членістаногіх (ракападобныя, мнаганожкі, насякомыя). Найчасцей маюць выгляд вышчарбленых пласцінак. У форм з грызучым ротавым апаратам забяспечаны патаўшчэннямі і зубцамі, што дапамагае разгрызаць і раздрабняць корм. У форм з колюча-сысучым апаратам забяспечваюць праколванне здабычы і ўсмоктванне вадкага корму. У форм з грызуча-ліжучым апаратам (пчолы) маюць выгляд шыпікаў; у матылёў рэдукаваныя.

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНУСІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.

На Пд Краснаярскага краю ў Расійскай Федэрацыі, асн. ч. ў Хакасіі. Займае Мінусінскую катлавіну. Вядомы з 18 ст. Здабыча вугалю вядзецца з 1904. Агульныя рэсурсы вугалю да глыб. 1800 м ацэньваюцца ў 26,7 млрд. т. У вугляноснай тоўшчы пярмі — карбону да 40 рабочых пластоў. Вуглі каменныя, марак Д і Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва 20,5—22 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Цэнтр здабычыг. Чарнагорск.

т. 10, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЧ (Pécs),

горад на ПдЗ Венгрыі. Адм. ц. медзьё Баранья. Узнік каля 2 тыс. г. назад. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Эканам. і культ. цэнтр. Прам-сць; маш.-буд., дрэваапр., хім., гарбарна-абутковая, шкляная, керамічная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, піваварная, вытв-сць шампанскіх він. Цэнтр раёна здабычы кам. вугалю, уранавых руд. Ун-т (з 1367). Музеі. Раннехрысц. катакомбы (4 ст.). Арх. помнікі 11 і 16 ст.

т. 12, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́БСКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НА́ФТАВАЯ КАМПА́НІЯ (англ. Arabian-American Oil Company; АРАМКА),

заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 урад Саудаўскай Аравіі набыў 25%-ную долю ў здабычы нафты, у 1980 стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн. т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Зах. Еўропы, у ЗША, Японію.

т. 1, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.

Тв.:

Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);

Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.

т. 4, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́МНЫ ПО́РАХ, чорны порах,

зярнёная механічная сумесь каліевай салетры (75%), драўнянага вугалю (15%) і серы (10% па масе). Лёгка загараецца і хутка згарае (цеплата згарання 32,3 МДж/кг) без доступу паветра з утварэннем газаў, здольных выконваць значную мех. работу. У Кітаі вядомы з 10—11 ст., у Еўропе — з 13 ст. Да сярэдзіны 19 ст. заставаўся адзіным брызантным выбуховым рэчывам. Выкарыстоўваюць пры здабычы штучнага каменю, для вырабу вогнеправоднага шнура. Гл. таксама Порах.

т. 6, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМАДА́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,

найбуйнейшы ў Індыі. Размешчаны ў даліне р. Дамодар (штаты Зах. Бенгалія, Біхар). Пл. каля 4500 км². Вугляносныя адклады пярмі. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 54 млрд. т, з іх 5,3 млрд. т каксавальныя вуглі. Прамысл. распрацоўка з 1830. Цеплыня згарання 26,8—33,2 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам і на кар’ерах. Вугаль выкарыстоўваецца на металург. прадпрыемствах, для вытв-сці электраэнергіі, у цэментнай прам-сці. Асн. цэнтры здабычы: гарады Джхарыя, Бакара, Ранігандж.

т. 6, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕМЛЯРЫ́ЙНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для распрацоўкі і перамяшчэння грунту. Падзяляюцца на ўласна землярыйныя (экскаватары), землярыйна-трансп. (бульдозеры, грэйдэры, грэйдэры-элеватары, скрэперы, стругі і інш.) і машыны для гідрамеханізацыі (у т. л. землечарпальныя снарады, землясосныя снарады, гідраманіторы). Выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні прамысл. і грамадз. будынкаў, буд-ве дарог, гідратэхн. і меліярац. збудаванняў, аэрадромаў, пракладцы падземных камунікацый, здабычы карысных выкапняў і інш.

Землярыйкі 1 — белазубка карлікавая; буразубкі: 2 — маленькая, 3 — звычайная, 4 — малая, 5 — сярэдняя, 6 — альпійская.

т. 7, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТА́ЎСКІ ФАСФАРЫТАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,

адзін з найбуйнейшых у свеце, у Джамбульскай і Паўд.-Казахстанскай абласцях Казахстана. Выцягнуты паласой даўж. 120 км пры шыр. ад 15 да 30 км уздоўж усх. схілу хр. Каратау. Пл. 2,5 тыс. км². Уключае 45 радовішчаў. Агульныя запасы і прагнозныя рэсурсы фасфарытаў 15 млрд. т руды, колькасць фосфарнага ангідрыду P2O5 21—27%. Фасфарыты прымеркаваны да чулактаускай світы ніжняга кембрыю. Распрацоўка з 1946. Здабыча вядзецца адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычыг. Жанатас.

т. 8, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)