геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Знаходзіцца на паўд. ускраіне в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 1 да 3 см) і мускавіту. Даўж. 3,6 м, шыр. 2,1 м, выш. 0,9 м, у абводзе 9 м, аб’ём 3,6 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 220—150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў Балтыйскага мора. Горная парода пры транспарціроўцы знаходзілася ў актыўнай зоне ледавіка, дзе набыла пляскатую, выцягнутую форму, падобную на цэглу. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ ВЯЛЕ́ЦКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Знаходзіцца за 1,2 км на ПдЗ ад воз. Вялец і в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—9 см). Даўж. 3,6 м, шыр. 1,8 м, выш. над паверхняй 0,8 м, аб’ём 2,8 м³, маса 14 т. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву Ленінградскай вобл. Расіі. На паверхні 33 круглыя паўсферычныя лункі (дыяметр 5—6 см, глыб. 3 см) з загладжанымі і адшліфаванымі сценкамі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ САБО́ЛКАЎСКІ, Здань камень,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1999). Знаходзіцца за 500 м на ПнУ ад в. Саболкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 4—8 см), шэрага кварцу (зярняты 0,3—1 см) і крышталямі біятыту, рагавой падманкі. Даўж. 4 м, шыр. 3,3 м, выш. 1,2 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 8,5 м³, маса 22,6 т. Прынесены ледавіком каля 20—17 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. Частка каменя адколатая ўдарам маланкі. З валуном звязана шмат легенд. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПІ́ЛІШКАЎСКІЯ ВАЛУНЫ́,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). 3 валуны размешчаны на паўд. ускраіне в. Тапілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 3,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём 8 м³, маса 21 т. Шэры гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 2,6 м, выш. 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 т. Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см) даўж. 3,7 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Пд Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ, Кравец камень,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 500 м на З ад в. Вароніна Сенненскага р-на Віцебскай вобл., у пойме р. Абалянка. Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 2 да 8 см у папярочніку). Даўж. 10,2 м, шыр. 6 м, выш. 2,7 м, у абводзе 26,4 м, аб’ём 60 м³, маса бачнай ч. каля 150 т. Ч.к. — другі па памерах ледавіковы валун на Беларусі. Формай нагадвае цэглу з акругленымі бакамі — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—17 тыс.г. назад з ПдЗ Фінляндыі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ СА ЗНА́КАМІ,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997), на ўсх. ускраіне в. Літоўка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружавата-шэрага граніту дробназярністага з крышталямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Захавалася 1/3 валуна (даўж. 2,7 м, шыр. 2,4 м, выш. 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м³, маса каля 14,6 т). Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. На паверхні каменя ёсць паглыбленне (даўж. 29 см, шыр. 14 см, глыб. да 2 см), якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная выемка (у папярочніку 4 см, глыб. 1,5 см) з прышліфаванымі сценкамі, якая высечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. Валун меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́НСТЭРСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
навучальная ўстанова ў Германіі. Засн. ў 1780 як ун-т. З 1818 Акадэмія філасофіі і тэалогіі, з 1902 ун-т, з 1907 ун-т Мюнстэра. У 1997/98 навуч.г. каля 45 тыс. студэнтаў; ф-ты: каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, юрыд., філас., гісторыі і філасофіі, эканомікі і сац. навук, мед. (у т. л. стаматалогія), матэматыкі і прыродазнаўчых дысцыплін, псіхалогіі, адукацыі, фізікі, хіміі, біялогіі, фізкультуры, ням. мовы і л-ры, класічных і нееўрап. моў, мастацтва, у т. л. падрыхтоўка настаўнікаў; ф-ты вывучэння Германіі, Вялікабрытаніі і інш. краін. У складзе ун-та ін-ты, б-кі, у т. л. універсітэцкая (больш за 1,5 млн. тамоў) і інстытуцкія (1 млн. 655 тыс. тамоў); мінералагічны, геалагічны, археалагічны музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРК КАМЯНЁЎ, Эксперыментальная база ледавіковых валуноў пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі,
геалагічны музей пад адкрытым небам, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1989). Прапанаваны Б.І.Гарэцкім у канцы 1970-х г. для захавання ледавіковых валуноў Беларусі, адкрыты ў 1985 у Мінску. Пл. экспазіцыі 6,5 га, больш за 2,1 тыс. экспанатаў (2000). Складаецца з 6 аддзелаў. Цэнтр. — рэльефная мадэль карты Беларусі (пл. 4,5 га; маштаб гарыз. 1:2500, верт. 1:100) з асн. ўзвышшамі, раўнінамі, нізінамі, рачной сеткай, воз. Нарач і Заслаўскім вадасх. Вакол цэнтр. экспазіцыі размешчаны аддзелы: жывільныя правінцыі, петраграфічны збор, форма валуноў, камень у жыцці чалавека, алея валуноў. У П.к. вывучаюцца ледавіковыя валуны, некат. праблемы геалогіі і інш.; праводзіцца папулярызацыя геал. і краязнаўчых ведаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́СКІЯ ТРЫ ВЯЛІ́КІЯ КАМЯНІ́,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997), каля в. Пліса Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Першы валун (на ПнУ ад вёскі) шэрага гнейсу даўж. 3,8 м, шыр. 1,7 м, выш. 1,3 м, у абводзе 8,9 м, аб’ём 8,4 м³, маса каля 23 т. Другі валун (на ПдЗ) шаравата-ружовага граніту рапаківі даўж. 3,4 м, шыр. 2,2 м, выш. 2 м, у абводзе 8,8 м, аб’ём 13,6 м³, маса каля 35 т. Трэці валун (на З) рудавата-шэрага граніту даўж. 3 м, шыр. 2,5 м, выш. 1,9 м, у абводзе 8,5 м, аб’ём 14,3 м³, Maca каля 35 т. На яго паверхні растуць імхі і лішайнікі 9 відаў, з іх 7 рэдкія. Валуны прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з ПдУ Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Знаходзіцца за 600 м на З ад в. Забор’е Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага светла-ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды 1—8 см). Даўж. 4,7 м, шыр. 3,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 12,7 м, аб’ём 15 м³, маса бачнай часткі каля 40 т. Прынесены ледавіком 20—17 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. З валуном звязана шмат паданняў.
В.Ф.Вінакураў.
Геалагічныя помнікі прыроды: 1 — Чортаў след Якубянскі каля в. Якубянцы Браслаўскага раёна; 2 — Чортаў камень Багданаўскі каля воз. Багданаўскае ў Браслаўскім раёне; 3 — Чортаў камень Саболкаўскі каля в. Саболкі Пастаўскага раёна; 4 — Чортаў камень Вялецкі каля в. Вялец Глыбоцкага раёна; 5 — Чортаў камень каля в. Вароніна Сенненскага раёна.