самая вялікая рака ў Аўстраліі. Даўж. 2570 км (ад вытоку р. Дарлінг — 3750 км), пл. басейна 1057 тыс.км². Вытокі ў Аўстрал. Альпах, цячэ пераважна па засушлівай раўніне, упадае ў мелкаводны заліў-лагуну Александрына (адгароджаны ад Індыйскага ак. штучным барам для папярэджання ад засалення). Гал. прытокі: Дарлінг і Марамбіджы (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Вясной і летам паўнаводная, у сухі перыяд (зімой) большасць прытокаў перасыхае, не дасягае гал. ракі, і М. моцна мялее. Сярэдні гадавы расход вады 330 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства. На М. і яе прытоках вадасховішча, ГЭС. Суднаходная ад г. Олберы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУЖА́НСКІ САБО́Р АЛЯКСА́НДРА НЕ́ЎСКАГА,
помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1866. Прамавугольная ў плане мураваная 3-нефавая 8-слуповая базіліка з паўавальнай 3-яруснай апсідай, вырашанай у 2-м і 3-м ярусах як ратонда і завершанай купалам. Гал. фасад вылучаны яруснай вежай-званіцай (у ніжнім ярусе — тамбур з 2 памяшканнямі абапал яго і хоры). Сцены дэкарыраваны пілястрамі, шырокімі прафіляванымі антаблементамі. Аконныя праёмы арачныя і круглыя. Парталы гал.і бакавых уваходаў падкрэслены плоскімі несапраўднымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Другі ярус ратонды аздоблены нішамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ТБЕРГ ((Gottberg) Курт фон) (1896 — май 1945),
адзін з вышэйшых кіраўнікоў ням.акупац. адміністрацыі ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—24 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у Нацыянал-сацыялісцкую рабочую партыю Германіі (НСДАП) і СС. З 1937 у Гал. ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрэр СС ігал. камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—42 нач. рэгістрацыйнага ведамства ў гал. упраўленні СС, брыгадэнфюрэр СС і ген.-маёр паліцыі. З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля знішчэння бел. партызанамі гаўляйтара В.Кубэ з вер. 1943 да 3.7.1944 в.а. ген. камісара Беларусі. Адначасова з 1943 прадстаўнік рэйхсфюрэра СС у Цэнтр. Расіі. З чэрв. 1944 обергрупэнфюрэр СС. У канцы 2-й сусв. вайны кіраваў барацьбой з франц. рухам Супраціўлення. Пасля арышту Готберга саюзнікамі скончыў самагубствам у Фленсбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),
самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс.км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд, Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ МУЗЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР ІМЯ́ К.С.СТАНІСЛА́ЎСКАГА І У.І.НЕМІРО́ВІЧА-ДА́НЧАНКІ.
Створаны ў 1941 у выніку аб’яднання Опернага т-ра імя Станіслаўскага (з 1928) іМуз.т-ра імя Неміровіча-Данчанкі (з 1926). З 1964 акадэмічны. У рэпертуары творы рус.і замежнай класікі, сучасных кампазітараў. Сярод пастановак: оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, «Іаланта» П.Чайкоўскага, «Любоў да трох апельсінаў», «Заручыны ў манастыры» («Дуэння») і «Вайна і мір» С.Пракоф’ева, «Сям’я Тараса» і «Кала Бруньён» Дз.Кабалеўскага, «Кацярына Ізмайлава» (рэд. 1962) Дз.Шастаковіча; балеты «Капелія» Л.Дэліба, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Папялушка» і «Скіфы» (на муз.) Пракоф’ева, «Атэла» А.Мачаварыяні; аперэты «Доння Жуаніта» Ф.Зупе, «Бедны студэнт» К.Мілёкера іінш.Вял. ўклад у развіццё т-ра зрабіў С.Самасуд. У розны час у т-ры працавалі: спевакі Г.Бушуеў, С.Галемба, М.Гольдзіна, М.Мельтцэр, Н.Кемарская, У.Кандэлакі (двое апошніх ірэж.), П.Макееў, А.Расніцкая, С.Цэнін, Т.Юдзіна; салісты балета Н.Конюс, М.Рэдзіна, М.Сарокіна, В.Боўт, Э.Уласава, М.Драздова, В.Тэдзееў. Сярод рэжысёраў Неміровіч-Данчанка, П.Маркаў, І.Туманаў, Л.Баратаў, Л.Міхайлаў, І.Шароеў, А.Ціцель (гал.рэж. з 1991), балетмайстраў — У.Бурмейстар, А.Чычынадзе, Дз.Бранцаў (гал. балетмайстар з 1985), дырыжораў — К.Дж.Абдулаеў, В.Есіпаў, Г.Жамчужын, Дз.Кітаенка, У.Понькін (гал. дырыжор з 1996), мастакоў — А.Лушын, У.Арэф’еў (гал. мастак з 1992).
Маскоўскі акадэмічны музычны тэатр імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі. Сцэна з балета «Лебядзінае возера».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў крас. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асн. мэты: нац. адраджэнне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакр. дзяржавы. Гал. прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нац. ідэя як гал. дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысц. этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навук.івытв. патэнцыялу, макс. выкарыстанне ўнутр. прыродных рэсурсаў, выгаднага геапаліт. становішча Беларусі. Арг-цыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц. тэхнікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1962). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам.гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец.КБ «Факел». Асн.навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ХАЎ (Мікалай Леанідавіч) (26.10.1904, в. Вепрык Палтаўскай вобл., Украіна — 1.5.1964),
савецкі вучоны ў галіне механікі, канструктар цяжкіх танкаў. Чл.-кар.АНСССР (1953), ген.-лейт.інж.-тэхн. службы (1954). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1949, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1932).
З 1932 канструктар на Кіраўскім з-дзе ў Ленінградзе, з 1948 нам.навук. кіраўніка ігал. канструктара НДІ, з 1954 гал. канструктар інавук. кіраўнік КБ абароннай прам-сці. Ленінская прэмія 1960, Дзяж. прэміі СССР 1945, 1949, 1951, 1953, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ГНЕННАЯ ЗЯМЛЯ́ (ісп. Tierra del Fuego),
архіпелаг каля паўд. ускраіны Паўд. Амерыкі (на Вогненнай Зямлі мыс Горн). Зах. частка належыць Чылі, усходняя — Аргенціне. Аддзелены ад мацерыка Магеланавым пралівам. Пл. 72 тыс.км² (гал. востраў — Вогненная Зямля, ці Ісла-грандэ, 48 тыс.км²). На ЗіПд горы (выш. каля 2469 м), ледавікі, фіёрды, лясы; на ПніУ узгорыстыя раўніны са стэпам і лугамі, тарфяныя балоты. Нац. паркі — Альберта-Агасціні, Мыс Горн (Чылі), Цьера-дэль-Фуэга (Аргенціна). Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Гал. гарады: Ушуая (Аргенціна) і Парвенір (Чылі). Вогненная Зямля адкрыта партуг. мараплаўцам Ф.Магеланам у 1520.
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1958). У 1968—69 удасканальваў майстэрства ў Х.Свароўскага (Вена) і Я.Мравінскага. З 1960 гал. дырыжор сімф. аркестра Карэльскага радыё і тэлебачання, з 1971 — ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, з 1977 — акад.сімф. аркестра С.-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча. У 1971—94 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі. На кантрактнай аснове працуе за мяжой, гал. дырыжор філарманічнага аркестра ў г. Осла. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены шэраг опер і балетаў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).