АРА́БА-ЛАЦІНААМЕРЫКА́НСКІ БАНК (Arab-Latin American Bank; АРЛАБАНК),
міжнародная фін. арганізацыя. Створаны ў 1977. Члены — 25 банкаў, фін. кампаній і міжнар.фін. ін-таў. Штаб-кватэра ў Ліме (Перу). Мэта: пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва арабскіх і лацінаамерыканскіх краін у галіне эканомікі і фінансаў; фінансаванне праектаў эканам. развіцця краін Лац. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (н. 23.8.1948, г. Бугульма, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання для харч. прам-сці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1971). З 1992 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіях і машынах для мукамольна-крупяной вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАВА́ЦЫЯ (ад англ. innovation новаўвядзенне),
новаўвядзенні ў галіне тэхнікі, тэхналогіі, арганізацыі працы і кіравання, заснаваныя на выкарыстанні дасягненняў навукі і перадавога вопыту, а таксама выкарыстанне гэтых новаўвядзенняў у розных галінах і сферах дзейнасці. Характарызуецца новымі формамі інтэграцыі навукі, тэхнікі і вытв-сці. Для фінансавання І. ствараюцца інавацыйныя банкі, фонды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТРУ́КТАРСКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ГАРАДСКО́Й ГАСПАДА́РКІ НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАТА АБ’ЯДНА́ННЯ «ЖЫЛКАМУНТЭ́ХНІКА» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе некалькіх аддзелаў Белкамунпраекта. Асн. кірункі дзейнасці: навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, праектныя і мантажна-наладачныя работы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. сферах гар. інфраструктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Іосіф) (31.3.1806, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1870),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і інфекц. хвароб. Д-р медыцыны (1829), праф. (1837). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1827). З 1842 займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Навук. працы па пытаннях сыпнога тыфу, лячэнні пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел. ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-р медыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскай губ. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Віктар Пятровіч) (25.10.1924, Масква — 25.10.1985),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн.навук. працы па лятальных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЕ СЛО́ВА»,
грамадска-паліт. газета, орган Віцебскага абл. Савета дэпутатаў і выканкома. Выходзіць з 4.1.1991 у Віцебску на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень. Асвятляе грамадска-паліт., эканам. і культ. жыццё Віцебска і вобласці. Друкуе матэрыялы на тэмы маралі, асвятляе вострыя сац. з’явы ў грамадстве, рэформы ў галіне эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРЭ́ЎСКІ (Міхаіл Фаўсцінавіч) (1817, Віленская губ. — 1872),
бел. вучоны ў галінеўнутр. хвароб. Д-р медыцыны (1863). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1843). У 1843—60 працаваў ваен. урачом. З 1863 старшы ўрач Магілёўскай бальніцы прыказа грамадскай апекі. Навук. працы па дыфтэрыйных паралічах, значэнні кухоннай солі ў харчаванні жывёл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРА́Н (лац. veteranus ад vetus стары),
1) у Стараж. Рыме салдат, які адслужыў тэрмін у арміі. Ветэранаў надзялялі зямлёй (у Італіі ці правінцыях) або ім давалі грашовае ўзнагароджанне, вызвалялі ад павіннасцей, давалі права на рым. грамадзянства.
2) Вопытны воін, у мінулым удзельнік вайны.
3) Чалавек, які даўно працуе ў якой-небудзь галіне.