КЛІ́МАЎ (Валерый Аляксандравіч) (н. 16.10.1931, Кіеў),
расійскі скрыпач, педагог. Нар. арт. Расіі (1972). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас Д.Ойстраха), з 1965 выкладае ў ёй (з 1983 праф.). З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары скрыпічныя творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя І.Славіка і Ф.Ондржычака (Прага, 1956), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958).
т. 8, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Валерый Пятровіч) (н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні тэхнал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.
Тв.:
Расчет намагничивающих устройств для магнитографической дефектоскопии (разам з АМ.Беляговым, АП.Гарышавым) // Дефектоскопия. 1989. № 2;
Технология и оборудование сварки плавлением. Могилев, 1998.
т. 9, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПЕНКА (Валерый Іванавіч) (н. 29.1.1942, пас. Фершампенуаз Чэлябінскай вобл., Расія),
фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Ін-це фізікі, з 1993 у Ін-це малекулярнай і ат. фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы газавага разраду і ўзаемадзеяння эл.-магн. хваляў з плазмай, аптычным прыладабудаванні.
Тв.:
Экспериментальное исследование механизма абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы (у сааўт.) // Журн. эксперим. и теор. физики. 1987. Т. 93, вып. 10.
т. 1, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСКЕ́ВІЧ (Валерый Георгіевіч) (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-ва газ. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Валерый Паўлавіч) (н. 12.10.1950, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1991 у Ін-це радыяцыйных фіз.-хім. праблем Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэрмамеханіцы гетэрагенных сістэм і рэактарабудаванні. Распрацаваў фіз.-матэм. асновы праектавання ядз. рэактараў з мікрацеплавылучальнымі элементамі. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму інфрачырв. выпрамянення для лакальнага забеспячэння тэмпературных умоў у аптычнай і радыёэлектроннай вытв-сці.
т. 8, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ (Валерый Ільіч) (н. 13.2.1939, С.-Пецярбург),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Палкоўнік ВПС (з 1993 у адстаўцы). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча імя Ф.Э.Дзяржынскага (1961). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1981 нач. упраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 14—16.10.1976 з В.Дз.Зудавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» як бортінжынер. Правёў у космасе 2 сут.
У.С.Ларыёнаў.
т. 13, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Валерый Аляксеевіч) (12.4.1906, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 1985),
расійскі геолаг. Брат ЮА.Кузняцова. Акад. АН СССР (1970, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1932). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па тэктанічнай будове, магматызме і металагеніі Алтае-Саянскай складкавай вобласці. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Геотектоническое районирование Алтае-Саянской складчатой области // Вопросы геологии Азии. М., 1954. T. 1;
Гипербазиты Алтае-Саянской складчатой области. М., 1958 (у сааўт.).
т. 8, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Валерый Аксёнавіч) (н. 8.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1988). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел. НДІ пладаводства (у 1974—90 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі пладовых культур. Сааўтар сартоў слівы Нарач, Кромань, Далікатная і інш.; гібрыднай алычы Ветразь, Мара, Віцьба і інш.
Тв.:
Сліва ў вашым садзе. Мн., 1994;
Результаты и перспективы селекции плодовых культур в Республике Беларусь // Плодоводство: Науч. тр. БелНИИП. 1995. Т. 10.
т. 10, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад. АН СССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АН СССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
т. 12, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧАПЁНАК (Валерый Георгіевіч) (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел. нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
т. 13, с. 88
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)